што́сьці1, чагосьці, чамусьці, штосьці, чымсьці, аб чымсьці, займ.неазначальны.
Нейкі, невядома які прадмет, нейкая з’ява і пад.; нешта. [Банадысь] нешта яшчэ кешкаўся на таку, стукаў.. па чымсьці драўляным і пустым.Чорны.Адчувалася, што Уладзіміру ёсць пра што расказаць і, відаць, штосьці яго стрымлівае.Кавалёў.
што́сьці2, прысл.
Невядома чаму, невядома з якой прычыны; чамусьці. Не ездзіцца штосьці сёння Віцю на веласіпедзе.Васілёнак.У гэты час Марына штосьці бразгала пасудаю і ўвіхалася з самаварам.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́валіць1, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
1. Пераварочваючы, прымусіць выпасці, упасці. Вываліць седакоў з саней.
2.што. Разм. Выйсці, выехаць натоўпам. Тры суседнія вёскі: Некрашы, Баркі і Міцькі, як згаварыўшыся, вывалілі ў лес.Лобан.
3.што. Вылажыць, высылаць што‑н. адкуль‑н. Вываліць на стол усё, што было ў кішэнях.//перан.Расказаць пра што‑н. з усімі падрабязнасцямі.
4.што. Разм. Высунуць. Вываліць язык.
вы́валіць2, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Зрабіць шляхам валення (пра сукно).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́даміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каму(зрэдкукаго-што), што, абчым, прашто, здадан.сказам і без дап.
Давесці да ведама. Паведаміць начальству аб здарэнні. Яна паведаміла, што не прыйдзе на работу. □ Трэба так ці сяк паведаміць дзеда Талаша ці каго-небудзь з яго сяброў.Колас.Роўным і як быццам спакойным голасам паведаміла радыстка пра сігналы з эсмінца.Кулакоўскі.//Расказаць, сказаць. Мой тата прыехаў, сур’ёзна паведаміла Марынка.Васілевіч.// Даваць якія‑н. звесткі. Паведаміць міліцыі. Паведаміць суду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.
1. Стаць адкрытым; адчыніцца (гл. адкрыць).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра рану: перастаць зажываць, разысціся краямі.
Адкрыліся старыя раны.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць бачным, паказацца.
Наперадзе адкрыўся цудоўны краявід.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выявіцца, з’явіцца (разм.).
Адкрылася хвароба.
5.каму. Расказаць пра сябе адкрыта, шчыра, прызнацца ў чым-н.
А. свайму сябру.
6. Стаць зразумелым каму-н.
Перад намі адкрылася ясная будучыня.
Свет мастацтва адкрыўся для мяне.
7.перан. Стаць даступным, магчымым.
Перад ім адкрываліся ўсе дзверы.
8. Пачаць сваё існаванне, дзейнасць (пра ўстанову, прадпрыемства і пад.).
У суседняй вёсцы адкрылася школа.
|| незак.адкрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Пачаць моцна калыхаць, прымусіць калыхацца. Раскалыхаць качэлі. □ Рака шалела. Нізавыя парывы вятрыску раскалыхалі вялікія, у рост чалавека, хвалі.Караткевіч.
2. Калышучы каго‑, што‑н., надаць яму сілу інерцыі для кідання, штуршка і пад. [Гітлераўцы] адной [жанчыне] заламалі, звязалі рукі. Яе раскалыхалі і кінулі ў акно.Мележ.
3. Калышучы, зрабіць хісткім, няўстойлівым. Раскалыхаць слупок.
4.перан. Вывесці са стану апатыі, абыякавасці. Саміх .. [пагранічнікаў] не вельмі лёгка раскалыхаць, выклікаць у іх жаданне расказаць аб сваіх дасягненнях.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чапуры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
Разм.
1. Прыхарошвацца, адмыслова прыбірацца, прыводзіць сябе ў парадак. Пакуль чапурыліся калгасныя артысты, пакуль падыходзілі да стагоў людзі, Уладзімір Іванавіч паспеў што-нішто расказаць.Кірэйчык.Варка такі сябе глядзела: як толькі прыходзіла з поля, чысценька вымывалася, круцілася перад люстрам, запляталася, чапурылася і станавілася такою, хоць ты яе ў тэлевізар паказвай.Сабаленка.Дзедка пагаліўся, Стаў ён чапурыцца — Маладзей зрабіўся Так гадкоў на трыццаць!Валасевіч.
2. Надзімацца, натапырвацца (пра птушак). На прасторным двары Сімона чапурыўся дурны ганарлівы індык.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.
1. Тое, што і запытанне (у 2 знач.). Паслаць запыт. □ — Галуза зрабіў запыт.., а праз тыдзень адтуль прыслалі выпіску: сапраўды, мне яшчэ не было шаснаццаці.Чыгрынаў.
2. Попыт, запатрабаванне. І сапраўды, тавары ў краме былі розныя, ад солі і газы да пудры і духоў, — усё, на што быў запыт.Галавач.
3. Пытанне, звернутае да каго‑н.; запытанне. Стук у дзверы і запыт, якім гэты стук падмацаваўся, былі для Рыгора раптоўнымі.Гартны.Хоць бы ў сне на запыт нечаканы Грэшнай праўды той не расказаць.Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
option[ˈɒpʃn]n.
1. вы́бар, пра́ва вы́бару;
I had no option but to tell them everything. У мяне не было іншага выбару, як толькі расказаць ім усё.
2. прадме́т па вы́бары; факультаты́ўны прадме́т (у якой-н. навучальнай установе);
Belarusian is one of the options. Беларуская мова – адна з моў для вывучэння.
♦
the soft/easy option лі́нія найме́ншага супраціўле́ння, пазбяга́нне перашко́д;
keep/leave one’s options open не спяша́цца з рашэ́ннем/вы́барам; пакіда́ць за сабо́й пра́ва вы́бару
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)