расшыраная частка стрававода ў беспазваночных (многія малюскі, чэрві, насякомыя) і птушак. Служыць для назапашвання, захоўвання, зрэдку папярэдняй біяхім. апрацоўкі корму. У пчол у валлі нектар перапрацоўваецца ў мёд. Валлё развіта ў драпежных і некаторых зерняедных птушак, знаходзіцца над ключыцай і звычайна мае залозы. Скарачэнні валля забяспечваюць паступленне корму ў страўнік, адрыгванне яго пры выкормліванні птушанят або выдаленне неператраўленых рэшткаў (драпежныя птушкі). У галубоў клеткі эпітэлію валля адрываюцца і змешваюцца з сакрэтам залоз, утвараючы белаватую вадкасць, т.зв. птушынае (валлёвае) малако, якім выкормліваюцца птушаняты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЗКАЦЕ́ЛКІ (Colidiidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. У сусв. фауне каля 1500 відаў пераважна ў тропіках. Жывуць у асноўным пад карой і ў драўніне, часта ў хадах, пракладзеных караедамі і інш. насякомымі, радзей у раслінных рэштках, глебе, лясным подсціле, грыбах. На Беларусі відавы склад вывучаны недастаткова. Часцей трапляецца вузкацелка перавязаная (Bitoma crenata).
Цела даўж. 1,5—18 мм, падоўжанае, цыліндрычнае або плоскае, радзей авальнае. Жукі і лічынкі часцей драпежныя — кормяцца караедамі, іх лічынкамі і інш.; лічынкі некат. відаў — вонкавыя паразіты жукоў шашаляў або пчол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́МКІ, мутыліды (Mutillidae),
сямейства насякомых атр. перапончатакрылых. Каля 4,8 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. На Беларусі найб. трапляецца Н. еўрап. (Mutilla europaea), якая паразітуе ў гнёздах пчол і чмялёў.
Даўж. да 16 мм. Цела ўкрыта густымі валаскамі з яркімі плямкамі і палоскамі. У Н. еўрап. цела чорнае з сінім адценнем. Самцы крылатыя, самкі бяскрылыя, вонкава нагадваюць мурашак. Большасць відаў Н. развіваецца на лічынках і кукалках перапончатакрылых (адзіночныя пчолы, чмялі, сфецыды, дарожныя і складкавакрылыя восы), некат. відаў жукоў і мух. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі чэрвепадобныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Казе́чыцца, козе́чыцца ’іграць (аб пчолах)’ (Грыг.). Магчыма, да каза1; у такім выпадку словаўтваральны праз ступень казека (гл.) ’казляня’; матывацыя зразумелая, параўн. рус.дыял.козлиться ’дурэць, гуляць, скакаць’, такім чынам характарызуюцца паводзіны пчол. Недастатковая інфармацыя крыніцы, на жаль, не дазваляе меркаваць, што канкрэтна мелася на ўвазе: танец пчол, шлюбны палёт маткі ці іншае.
1.каго-што. Абдаць каго-, што-н. дымам, духмянымі рэчывамі і пад.
А. ладанам.
А. пчол.
2.што. Зрабіць што-н. чорным, рудым ад дыму.
А. пальцы.
3.каго. Скурыць чый-н. тытунь (разм.).
4.што. Зрабіць больш зручным для курэння.
А. люльку.
|| незак.абку́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.абку́рванне, -я, н. (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рой, -ю, мн. раі́, -раёў м.
1. Вялікая колькасць насякомых, якія кружацца ў паветры.
Р. мошак.
2. Сям’я пчол (або іншых падобных насякомых), якія ўтвараюць на чале з маткай адасобленую групу.
Пчаліны р.
3.перан. Мноства, вялікая колькасць каго-, чаго-н.
Р. думак.
|| прым.ро́евы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) іро́йны, -ая. -ае (да 2 знач.).
Роевыя пчолы.
Ройны вулей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Про́йгра ’апладненне пчалінай маткі’ (Сцяшк. Сл.), про́jигра ’тс’ (Анох.), про́игра ’вясенні вылет пчол’ (Манаенкава, Словарь). Рус.про́игра ’вылет і таўкатня пчол каля вулля, каб прасушыцца і ачысціцца перад зімоўкай’. Да ігра, іграць (гл.); што да семантыкі слова, то параўн. такія значэнні дзеяслова іграць, як ’спарвацца (аб птушках)’, ’аб злучцы жывёлы’ і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раі́цца ’здавацца, мігцець’: раіцца ўваччу (Сержп. Прык.). Метафарычны перанос раі́цца (пра пчол), гл. рой. Гл. таксама роіцца ’раіцца’, ’здавацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ста́ўкадыял. ‘невялікі вулей для прываблівання пчол’ (ЛА, 1), ‘памост пад вулей на дрэве’ (ЛА, 1). Да ставіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Імша́нік ’уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол’ (ТСБМ), рус., укр.омша́ник ’тс’. Ад імшаны з суф. ‑ік; гл. мох, амшалы.