пазбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Збіць, прымусіць адваліцца ўсё, многае.

П. яблыкі.

2. каго-што. Паваліць, прымусіць упасці ўсіх, многіх; падстрэліўшы, прымусіць упасці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. людзей з ног.

П. качак.

3. каго-што. Рэзкім рухам зрушыць з пэўнага месца, адцясніць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх; збіць з дарогі, з правільнага напрамку ўсіх, многіх.

П. прыцэлы ў кулямётаў.

П. людзей з курсу.

4. каго. Моцна пабіць, знявечыць пабоямі ўсіх, многіх.

5. што. Сапсаваць ударамі, зрабіць нягодным усё, многае; абадраць скуру, кару і пад. ў многіх месцах.

П. капыты.

П. калені.

6. што. Збіваючы, прымацаваць адно да другога ўсё, многае.

П. скрынкі цвікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяяса; зак., каго-што.

1. Прывязаць, прымацаваць што‑н. пад чым‑н. Падвязаць званочак. Падвязаць вядро пад воз. // Абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н., пазбавіўшы магчымасці падаць, апускацца. Падвязаць памідоры. □ Самы блізкі да вулляў рад маладых яблынек дзяўчаты прапанавалі падвязаць увечары, калі ўгамоняцца пчолы. Дуброўскі.

2. Абвязаць зверху чым‑н. Падвязаць шчаку хусткай. // Разм. Надзець што‑н. зверху, завязаўшы канцы. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль.

3. Дадаць вязаннем яшчэ крыху; падвязаць. Падвязаць шалік. Падвязаць рукавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.

1. Пакласці ў што‑н. прыправу. Прыправіць суп. □ Прыправілі малінай Грузінскі смачны чай. Агняцвет. // перан. Разм. Дапоўніць чым‑н., дадаць што‑н. як суправаджэнне да чаго‑н. Любіў ён і паспяваць, і пасмяяцца, і прыправіць жартамі сваю бойкую гутарку. Колас.

2. Спец. Змяніць сілу ціску на асобныя ўчасткі друкарскай формы для атрымання правільнага адбітка.

3. Прыладзіць, прымацаваць. Маці дапамагала .. [Васілю] запрэгчы ў плуг кабылу,.. прыправіла пастронкі. Кулакоўскі. Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка), .. латак прыправіў, А пад латак гаршчок паставіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прымацаваць сядло на спіне каня. Прачнуўся Дубяга далёка да дня, Хутчэй асядлаў баявога каня. Танк.

2. Разм. Сесці верхам на што‑н. Асядлаць бервяно. □ [Сцёпка] нарэшце ўхапіўся за галіну, падцягнуўся і асядлаў яе. П. Ткачоў. // Размясціцца па абодва бакі чаго‑н. Асядлаць дарогу. □ Танкавы корпус асядлаў абедзве шашы: на Смаленск і Сураж. Асіпенка.

3. перан. Разм. Поўнасцю падпарадкаваць сабе, прымусіць дзейнічаць па свайму жаданню. [Міхась:] — З нейкімі косамі ўсе ды з мянташкамі — па старым парадку. А мы са шваграм тэхніку асядлаем. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. што. Прывязаць, прымацаваць (лодку, судна і пад.). Прычаліць плыт. Прычаліць лодку.

2. Падысці, прыстаць да берага, прыстані (пра параход, лодку і пад.). Карабель прычаліў да берага, і ў ягоны борт ляніва біла стомленая хваля. М. Стральцоў. Пакуль я стаяў на палубе і любаваўся прыгожай панарамай горада і порта, наш цеплаход прыпаліў. В. Вольскі. // Наблізіцца на лодцы, параходзе і пад. да берага, прыстані і пад. Сухаў між тым спакойна прычаліў да берага, памог Картыжову завесці ў лодку матацыкл. Чыгрынаў. Дзеці, ледзь толькі мы прычалілі да берага, акружылі наш цеплаход. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздзе́ць

1. (надзець) nziehen* vt; ufsetzen vt (шапку, акуляры); mlegen vt (плашч і г. д.);

уздзе́ць фу́тра den Pelz überziehen*;

уздзе́ць пярсцёнак (на палец) den Ring nstecken;

2. (насадзіць на вастрыё) befstigen vt, ufsetzen vt4

3. (прымацаваць) ufsetzen vt; befstigen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падшпілі́ць, падшпі́льваць mit Stcknadeln befstigen;

я падшпілю́ сту́жку шпі́лькай ich werde das Band mit iner Stcknadel befstigen; ufstecken vt; nstecken vt (прымацаваць);

падшпіліць валасы́ die Hare ufstecken [hchstecken];

падшпілі́ць значо́к [кве́тку] да пінжака́ ein bzeichen [ine Blme] an das Jacktt nstecken;

падшпілі́ць бант ine Schlife nstecken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прымайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм.

1. Прымацаваць да чаго‑н., злучыць з чым‑н. [Джвучка] прымайстраваў сам у кузні да перадка бочку і праклаў ад кароўніка ля плота дарогу да моста. Пташнікаў. Нешта, відаць, перашкодзіла Даміру прымайстраваць партрэт да сцяны! Асіпенка.

2. Размясціць, палажыць, паставіць дзе‑н. Я на выпадак бою ямчэй прымайстраваў за плячамі рацыю. Няхай. Звязаўшы ўсё гэта [адзежу], прымайстраваў за плечы і асцярожна ўвайшоў у ваду. Скрыпка.

3. Прыладзіць, прыстасаваць якім‑н. чынам. Мне здаецца, калі б прымайстраваць нашы калёсы на гэткія гладкія рэйкі, яны б каціліся. Баранавых. [Сабяга] ніяк не мог прымайстраваць, каб толькі да сябе.. [дзверы] адчыняць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышпілі́ць, ‑шпілю, ‑шпіліш, ‑шпіліць; зак., што.

1. Прымацаваць шпількай; прыкалоць. Прышпіліць паперу кнопкамі. □ Галя хуценька, похапкам надзела сукенку, прышпіліла як папала косы і выйшла ў першы пакой. Сабаленка. Рыбаку каля самага сэрца Прышпіліў я значок з Ільічом. Панчанка.

2. перан. Разм. Дадаць, далучыць (звычайна без патрэбы, не да месца). Аўтар «прышпіліў» да персанажаў лірычныя матывы, але нідзе не развіў іх і не паставіў у дзейсную і вобразную залежнасць ад канфлікту і ідэі. «Полымя». // Даўшы, замацаваць за кім‑н. (мянушку, празванне і пад.). Можа з дому яе [мянушку Свярдзёлак] прывёз, з-пад Валожына, а можа тут ужо нашы хлопцы прышпілілі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкало́ць, падко́лваць

1. (прыкалоць) von nten stcken; von nten ufstecken (вопратку);

падкало́ць валасы [падо́л] die Hare [den Saum des Klides] ufstecken;

2. (прымацаваць) nheften vt;

падкало́ць кашто́ўныя папе́ры [характары́стыку] да спра́вы Wrtpapiere [ine Berteilung] an die kte nheften;

3. перан. разм. (сказаць што-н. з’едлівае) ufziehen* vt, an iner empfndlichen Stlle trffen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)