пераку́р, ‑у, м.

Разм. Кароткі перапынак для курэння. Новы знаёмы абвясціў перакур, .. заткнуў рабочыя рукавіцы за пояс і дастаў «Беламор». Няхай. Лагуновіч хрыплым голасам крыкнуў: «Канчай перакур!» і .. хутка пайшоў да машыны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Unterbréchung f -, -en

1) перапы́нак, часо́вае спыне́нне; спыне́нне

2) тэх. размыка́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

fajerant, ~u

м. жарг.

1. заканчэнне працоўнага дня;

2. перакур, перапынак, перадых;

ogłaszać fajerant — абвяшчаць перапынак;

i fajerant — і канец; і гуляй

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

recess​1 [rɪˈses] n.

1. перапы́нак у рабо́це або́ пасяджэ́нні (парламента, міжнароднай арганізацыі і да т.п.);

Parliament’s summer recess парла́менцкія ле́тнія кані́кулы

2. AmE перапы́нак у шко́ле

3. паглыбле́нне (у сцяне); ні́ша

4. (звыч. pl. recesses) тайні́к; заці́шны куто́чак;

in the recesses of the heart у глыбіні́ душы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rekreacja

ж.

1. уст. перапынак (у школе), рэкрэацыя;

2. адпачынак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пярэ́рва, ‑ы, ж.

Разм.

1. Прастора, якая раздзяляе якія‑н. масівы; прамежак. Кузня засталася ў пярэрве паміж старымі і новымі Ясенямі. Арочка.

2. Часовы перапынак. З-за гэтых садоў была ў .. [салдата] пярэрва ў карчаванні зямлі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разры́ўка ’занятак’ (брасл., парад., Сл. ПЗБ), ’забаўка’, ’разрыў’ (Нас., Шн. 2), разрыва́ць ’забаўляць’ (Нас.). З польскага rozrywka ’забаўка, пацеха’. Сюды ж і разры́ў ’перапынак у працы’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Хаця не выключае, што гэта самастойнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыяпа́ўза

(гр. diapausis = перапынак)

стан адноснага спакою ў жывёл, які характарызуецца прыпыненнем росту і развіцця, а таксама рэзкім запавольваннем абмену рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

разры́ў, -ры́ву, мн. -ры́вы, -ры́ваў, м.

1. гл. разарвацца, разарваць.

2. Месца, дзе што-н. разарвана; прамежак, які ўтварыўся паміж разарванымі часткамі чаго-н.

Знайсці р. проваду.

3. Перапынак, прамежак у часе.

4. перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым-н.

Р. паміж тэорыяй і практыкай.

5. Поўнае спыненне якіх-н. адносін паміж кім-н.

Балюча перанесці р. з сябрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ўза

(лац. pausa, ад гр. pausis = спыненне)

кароткі перапынак у гутарцы, гучанні музычнага твора, працы і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)