1.каго-што і чым. Забіць, нанесці ўдар якой-н. зброяй; папаўшы ў што-н., знішчыць, разбурыць (кніжн.).
П. мішэнь.
2.каго-што. Разбіць, перамагчы (высок.).
П. ворага.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Выклікаць пашкоджанне, змяненне ў тканцы, органе (пра хваробу).
Параліч паразіў вочныя нервы.
|| незак.паража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.паражэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лапа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Невялікая лапата.
2. Тое, што і лопасць (у 2 знач.).
Лапаткі турбіны.
3. Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны.
4. Плоскі няспелы стручок гароху ці іншай бабовай расліны.
Лапаткі гароху.
◊
Ва ўсе лапаткі (бегчы; разм.) — вельмі хутка.
Палажыць (класці) на лапаткі — пры дужанні (па)валіць саперніка на спіну, а таксама наогул перамагчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
1. Аказацца мацнейшым у барацьбе, сутычцы, бітве; перамагчы, адолець. Непакорных, гордых не магло Нішто ў змаганні з ворагам асіліць.Танк.— Не змаглі вы самі асіліць Золата, дык мы з ім расправімся, — выхваляліся заморцы.Пальчэўскі.//перан. Перасіліць, пераадолець, перамагчы пачуццё хвалявання, страху і пад. Не зможа нас лютае гора асіліць.Танк.
2. Выканаць работу, што патрабуе фізічных намаганняў, вялікай затраты часу. Мо таму, што не ўсе пакасілі За ракою лугі-мурагі, Не паспелі за дзень мы асіліць Копы знесці, злажыць у стагі?Непачаловіч.// Засвоіць, зразумець што‑н.; справіцца з чым‑н., пераадолеўшы цяжкасці, перашкоды. Асіліць англійскую мову.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́йграць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што і без дап. Набыць што‑н. у выніку розыгрышу латарэі, перамагчы ў азартнай гульні. Выйграць сто рублёў па аблігацыі. □ Аднойчы гуляў пан у карты і выйграў у суседняга пана маёнтак.Якімовіч.Была спакуса выйграць, ..асабліва калі хто браў «дзевяты вал».Колас.
2.без дап. Дамагчыся перамогі, узяць верх; перамагчы. Выйграць бой. Каманда выйграла ў спаборніцтвах. □ Мужчыны былі ашаломлены сілай удару немцаў, але не гублялі галавы, яны былі ўпэўнены, што немцы вайны не выйграюць.Гурскі.
3. Дамагчыся поспеху. Выйграць у чыіх-небудзь вачах.
•••
Выйграць час — сэканоміць час або выгадаць больш часу для ажыццяўлення чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паходаць ’асілець, адужаць, бароцца’ (Шат.). Параўн. польск.pochodzić ’перамагчы’, ст.-польск. ’тс’, ’зламаць, сагнуць’. Бел. лексема — вынік кантамінацыі польск.pochodzić і бел.уходаць ’забіць’, ’змардаваць, знясіліць’, — апошняе, відаць, можа ўзыходзіць да ст.-герм.handus ’рука’, параўн. hódugr ’моцны’. Цяжкасці выклікае рэфлекс ‑ó‑: у рус.художник яно перайшло ў ‑у‑ (< ст.-слав.хѫдожьникъ < прасл.xǫdogъjь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што.
1. Скасіць траву вакол чаго‑н. Абкасіць куст.
2. Пакасіць, скасіць усё. Абкасіць лугі. □ У тым баку, дзе была вёска, курэлася балота: высахла, калі яго абкасілі, і цяпер занялося агнём.Пташнікаў.
3. Апярэдзіць, перамагчы ў касьбе. Хто каго абкосіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
finally
[ˈfaɪnəli]
adv.
1) нарэ́шце, урэ́шце
they came finally — яны́ нарэ́шце прыйшлі́
2) канча́льна, канчатко́ва
to conquer finally — канча́льна перамагчы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
барацьба́, -ы́, ж.
1. Схватка дваіх, з якіх кожны імкнецца перамагчы другога, а таксама від спорту, калі два спартсмены імкнуцца пакласці адзін аднаго на лапаткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неперамо́жны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга перамагчы. Як непераможны асілак, Кастрычнік ідзе па зямлі.Аўрамчык.Народ устане з новай сілай Непераможны, горды, грозны.Танк.// Такі, якому цяжка процістаяць; непераадольны. Гэты праект захапіў дзядзьку Марціна сваёю простасцю і ў той жа час непераможнаю сілаю свайго доваду.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)