жэрміна́ль

(фр. germinal, ад лац. germen = парастак)

сёмы месяц (з 21—22 сакавіка да 19—20 красавіка) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прыро́стак ’малады парастак расліны’ (ТСБМ), ’тое, што прырошчана’ (Ласт.), прыро́станы ’прырослы’ (ТС), сюды ж прыро́сток ’прыток ракі, ручая’ (Клім.). Да прырасці́, гл. расці; параўн. рус. дыял. приро́сток ’цяля’, укр. приро́сток ’прыплод’, славен. prirástek ’прырост’, балг. прира́стък ’нешта прырослае, адростак’ і пад. Паводле БЕР (5, 731), агульнаславянскія аддзеяслоўныя ўтварэнні, спецыфічныя для асобных славянскіх моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Áuswuchs m -es, -wüchse

1) па́растак; горб, на́расць

2) перан. вы́радак

3) зага́на; пачва́рнасць;

bürokrátische Áuswüchse бюракраты́чныя скажэ́нні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

odnoga

odnog|a

ж.

1. адгалінаванне; рукаў (ракі);

2. чыг. ветка;

3. бат. парастак; атожылак;

puszczać ~i — пускаць парасткі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сук, ‑а, м.

1. Буйны бакавы парастак, які ідзе ад ствала дрэва. То шышка зваліцца з хваіны, То сук збуцвелы ападзе. Астрэйка. Стаяла .. [груша] голая, счарнелая, з вузлаватымі сукамі. Лынькоў. Хочаш — зверху страляй, забраўшыся на ёмкі сук; хочаш — прама з-за дрэва. Курто.

2. Астатак ад зрэзанага бакавога парастка ствала ў дошцы, бервяне. [Арлоўскі:] — Дошкі ў мяне ёсць, толькі вельмі сукаватыя, ёсць без сукоў, ды ў гразі — гэблі патупіце. Чорны. Стаў Максімка да станка, Гэблік сціснула рука. Шмаргануў — на дошцы сук... Дзеружынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Росць 1 ’расці’, ’атрымліваць задавальненне’ (Бяльк., Юрч. Фраз. 1, Юрч. Сін.), рость, рэсть ’расці’ (Растарг.), ро́сціць ’гадаваць, вырошчваць’ (астрав., пух., Сл. ПЗБ). Да расці́ (гл.). Аб скарочаным суфіксе *‑ti гл. Карскі 2–3, 279.

Росць 2 ’рост’, ’расток, парастак’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; ТС). З прасл. *orstъ пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем *‑orst‑ь. Іншы суфікс ‑jь у рошч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцімбу́р ’парастак, цымбур’ (Сцяшк. Сл.), ’бадыль, сцябло’ (астрав., Ск. нар. мовы), сцімбу́р, сцімбю́р, сцімбі́р, сцымбу́р ’сцябло агародных культур, пустазелля’, ’чаранок ліста’, ’кветаножка, сцябло суквецця’, ’стрыжань пяра’, ’сплеценыя ніткі ў матузы’, ’хваставы адростак у жывёл’(Сл. ПЗБ), сцю́мбар ’сцябліна зёлкі’ (мёрск., Краязн. газ., 2008, 43, 7). З літ. stimburỹs, stim̃biras ’тс’ (Сл. ПЗБ, 5, 40), stémburas ’чаранок, бадыль, сцябло’ (Грынавяцкене, LKK, 30, 117). Гл. таксама цымбур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фе́рула

(н.-лац. ferula, ад лац. ferula = парастак, лаза)

травяністая расліна сям. парасонавых з рассечаным лісцем і жоўтымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і і Сярэд. Азіі; лекавая, прыпраўная і кармавая.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

sprig

[sprɪg]

n.

1) па́растак, ато́жылак -ка m., галі́нка f.

2) арна́мэнт або́ ўзо́р у вы́глядзе галі́нкі

3) малады́ чалаве́к; юна́к -а́ m., падле́так -ка m.

4) ато́жылак, нашча́дак -ка m. (жартаўлі́ва)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

па́сынак, ‑нка, м.

1. Няродны сын для мужа ці жонкі ў сямі (родны аднаго з іх). Раіна разумела, што Лёнік не сваё дзіця Антосю, пасынак. Марціновіч. [Мачыха] адчувала холад, якім заўсёды веяла на яе ад падчарыцы і пасынка, аднак гэта яе вельмі не абыходзіла. Васілевіч. // перан. Пра таго, хто пераносіць якія‑н. нягоды, пра каго мала клапоцяцца, каму мала ўдзяляюць належнай увагі. Узняўся гоман пратэсту: чаму гэта ў раёне ёсць сынкі і пасынкі? Дуброўскі.

2. Бакавы парастак, атожылак у расліны. Вакол свежага зрэзу вярба выкінула цесны круг крывава-зялёных пасынкаў. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)