pół

палова;

pół godziny — паўгадзіны;

dwa i pół — два з паловай;

(to) pół biedy — гэта не бяда; магло быць і горш;

pół na pół — пароўну; напалам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чу́тна і чутно́,

1. Прысл. да чутны (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Можна чуць. І здаецца, Зязюля даўно адкувала, І не чутна За вокнамі Звону вясны. Грахоўскі. Чамусьці не відаць было часавога, не чутна яго цяжкага кроку. Лынькоў. Ноч застыла. Не чутно ні крокаў, ні галасоў, ні гукаў, нават мароз не трашчыць. Мележ.

3. безас. у знач. вык. Разм. Ёсць звесткі, навіны, паведамленні пра каго‑, што‑н. Прайшла палова чэрвеня, а пра наступленне Чырвонай Арміі нічога пэўнага не было чутно. Машара.

4. у знач. пабочн. Кажуць, як кажуць. [Сушкевічава] жонка, папр[адава]ўшы будынкі, выехала адсюль і жыве, чутно, добра. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паў- ’палова, палавіна’, ’папалам’, ’не зусім, амаль’ (ТСБМ, Шпіл., Нас.). Да прасл. polъ (укр. пів‑, рус. пол‑, пол, польск., н.-луж. pół, в.-луж. poł, палаб. pöl‑a, чэш. půl, славен. pȏl, серб.-харв. по̑, макед. пол, балг. пол, полът, ст.-слав. полъ. Прасл. роlъ, роднаснае да алб. palë ’бок, партыя, раздзел’, іран. pahl ’бок’, рашорвск. pa​halaw ’бок, край, рабро’, а таксама марыйск. pdlak, удмурцк. эрзянск. pelʼ ’палавіна’, макшанск. pįale, эст. pool, фін. puoli ’тс’, ’бок’. Настратычнае. Махэк (499) лічыць слова «праеўрапейскім». Гл. таксама Фасмер (3, 306).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́шка ’палавіна качана квашанай капусты’ (Сцяшк. Сл.), ’палова качана капусты’ (зах.- і паўн.-зах., калінк., ЛА, 4); ’нешырокая паласа поля’ (стол., Нар. лекс.), ’доўгая палоска на посцілцы, вытканая ўзорам у віленку: шыракаватыя рады, вытканыя пражай рознага колеру’ (брагін., Нар. лекс.); ’палавіна цурбана, расколатага напалам’ (Касп., Бяльк.), ’бервяно, расколатае па даўжыні на 2–3 палены’ (ашм., Стан.), ’вязы ў санях’ (гродз., ЛА, 2), пла́шкі ’ставы, сам ткацкі станок’ (брагін., ЛА, 4), гродз. пла́шка ’бервяно ў зрубе калодзежа’ (Цых.), ’шырокі кавалак (сала, поля і інш.)’, ’расколатае палена’ (ТС). Да пла́ха 1, пла́ха 3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

halb

1. a палаві́нны; паў-;

ein ~es Glas паўшкля́нкі;

es ist ~ drei пало́ва на трэ́цюю

2. adv напало́ву;

es ist ~ so schlimm не так ужо дрэ́нна;

die ~e Welt ве́льмі шмат, бе́зліч

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВІ́ЛЕНСКАЯ РЫ́МСКА-КАТАЛІ́ЦКАЯ ЕПА́РХІЯ, Віленская дыяцэзія, Віленскае біскупства,

царкоўна-адм. адзінка рымска-каталіцкай царквы, найстарэйшая на тэр. Літвы і Беларусі. Цэнтр — г. Вільнюс (Вільня). Утворана паводле прывілея вял. кн. ВКЛ Ягайлы ад 17.2.1387, зацверджана папам рымскім у 1388. Падпарадкоўвалася спачатку папству, у 1418—1795 гнезненскаму арцыбіскупу. Ахоплівала амаль усе парафіі ў Літве і на Беларусі (акрамя парафій Брэсцкага ваяв., якія ўваходзілі ў Луцкую епархію). Першы біскуп — Андрэй. У 1700 1773 са складу епархіі вылучылася Магілёўская епархія. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 Віленская рымска-каталіцкая епархія скасавана і замест яе ўтворана Інфлянцкая каталіцкая епархія з цэнтрам у Вільні. У 1798 Віленская епархія адноўлена. У яе склад увайшлі Літ. і Курляндская губ. У канцы 1840-х г. епархія засталася толькі ў межах Віленскай і Гродзенскай губ. У канцы 1860-х г.—1883 у яе склад уваходзіла тэр. скасаванай Мінскай каталіцкай епархіі. У 1918 епархія падзелена польска-літ. граніцай, большая частка з г. Вільня адышла ў 1921 да Польшчы. Булай папы Пія XI ад 28.10.1925 атрымала статус архіепархіі (арцыбіскупства) Польскай рымска-каталіцкай царквы, у яе ўваходзілі тэр. Віленскага, палова Навагрудскага і частка Беластоцкага ваяв. Пасля 1939 тэр. Віленскай епархіі апынулася ў розных дзяржавах: асн. частка на тэр. БССР, меншая з Вільняй у Літве, з 1944 зах. частка зноў у Польшчы. Пасля 2-й сусв. вайны епархія намінальна засталася ў складзе Польскай каталіцкай царквы, з 1945 рэзідэнцыя біскупа знаходзілася ў Беластоку. У 1991 у сувязі з рэарганізацыяй каталіцкіх епархій у адпаведнасці з нац.-дзярж. граніцамі, Віленская рымска-каталіцкая епархія афіцыйна пераведзена ў юрысдыкцыю Літ. каталіцкай царквы, атрымала статус мітраполіі.

Літ.:

Kurczewski J. Biskupstwo Wileńskie... Wilno, 1912.

В.​Л.​Насевіч, А.​М.​Філатова.

т. 4, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

драпе́жнік, ‑а, м.

1. Драпежная жывёліна. Лясныя драпежнікі. □ Не даўшы падорліку апамятацца, сіваграк узняўся вышэй і кінуўся на драпежніка зверху, збіваючы яго з курсу і адганяючы ад ялін. В. Вольскі. А колькі жукоў-плывунцоў, гэтых драпежнікаў, што знішчаюць рыбіных малькоў. Чарнышэвіч.

2. перан. Пра чужаземных захопнікаў, жорсткіх эксплуататараў і пад. — Нас пагналі буржуі, багатыры, дваране, тыя самыя прадстаўніка багатых класаў, у чыіх руках была ўлада, тыя самыя драпежнікі, што выцягалі з нас жылы і без вайны. Колас. За войны, на якія не скупілася першая палова гэтага стагоддзя, драпежнікі, уварваўшыся часова на нашу зямлю, рабавалі яе, як маглі. Дуброўскі.

3. перан. Пра таго, хто па-грабежніцку адносіцца да агульнага дабра, скарыстоўвае яго для асабістай нажывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыкме́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць. Ішлі [хлопцы] вузкай, амаль непрыкметнай сцежкай. Шашкоў. Мне да болю жыццё падабаецца — Я нідзе ў ім не бачу драбніц: Мора бурнай вады сабіраецца З рэк, якія з крыніц пачынаюцца, З непрыкметных маленькіх крыніц. Непачаловіч. // Які не кідаецца ў вочы. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметпая сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх. Чарнышэвіч. Добрая палова поспехаў атрада грунтавалася на .. непрыкметнай падрыхтоўчай рабоце [сувязных]. Брыль. // Які ледзь адчуваецца, нязначны, невялікі. Непрыкметныя змены.

2. Які не вылучаецца сярод іншых; нявідны. Старастам быў пастаўлены ўпарты аднаасобнік Ларывон Бугай, вельмі маўклівы і непрыкметны чалавек. Шамякін. — Ціхі быў чалавек [Нічыпар], спакойны і ўжо, мабыць, залішне непрыкметны. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распля́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць многа і доўга пляскаць.

распляска́цца ​1, ‑пляшчу́ся, ‑пле́шчашся, ‑пле́шчацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плешчучыся, праліцца цераз край; разліцца па якой‑н. паверхні. Дома .. [Ваўчка] усё злавала на гэты раз: лепшы сын абярнуў у кухні вядро з вадой, і Ваўчок даў яму моцнага плескача, жонка замарудзіла падаць свежае малако, і ён са злосцю вырваў у яе з рук кварту, палова малака распляскалася па падлозе. Хадкевіч. / у перан. ужыв. Вывеў.. [Крамнёва] з нерашучасці стрэл на мосце і шырокі разліў белага святла, які імгненна распляскаўся па старых абымшэлых стрэхах, па чорных садах і агародах. Шашкоў.

2. Разм. Пачаць моцна і доўга пляскацца. Дзіця распляскалася ў ванне.

распляска́цца ​2, ‑пле́шчацца; зак.

Расплюшчыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

halfway

[,hæfˈweɪ]

1.

adv.

1) да пало́вы

2) a rope reaching only halfway — вяро́ўка дастае́ то́лькі да пало́вы

3) напало́ву

The morning is halfway over — міну́ла ўжо́ пало́ва ра́ніцы

to go or meet halfway — сыйсьціся на поўдаро́зе, пагадзі́цца на што, ісьці́ на састу́пкі

2.

adj.

1) на поўдаро́зе

2) недастатко́вы, няпо́ўны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)