паціні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Пакрыць (пакрываць) медныя і бронзавыя вырабы пацінай для таго, каб надаць ім выгляд старадаўніх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушава́ць¹, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; незак., што.

Наносіць цені на малюнак, пакрываць тушоўкай (у 2 знач.).

|| зак. затушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны.

|| наз. тушава́нне, -я, н. і тушо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. тушава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бялі́цца

1. (пакрываць твар бяліламі) sich (weiß) schmínken

2. (адбельвацца) bléichen* vi (h, s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

varnish​2 [ˈvɑ:nɪʃ] v. лакірава́ць, пакрыва́ць ла́кам;

varnish smb.’s reputation абяля́ць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

грунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Пакрываць грунтам (у 3 знач.).

Г. палатно.

|| зак. загрунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. грунтава́нне, -я, н. і грунто́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. грунто́вачны, -ая, -ае і грунтава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

храмі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

1. Пакрыць (пакрываць) металічныя вырабы хромам (у 1 знач.).

2. Апрацаваць (апрацоўваць) скуру солямі хрому.

|| наз. храмі́раванне, -я, н. і храміро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.

|| прым. храміро́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

fakturować

незак.

1. выпісваць фактуры;

2. тэх. аздабляць (пакрываць) паверхню фактурай;

fakturować ściany — пакрываць сцены фактурай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Кле́ктаць кл́екты ’пакрываць сценкі вулея воскам’ (Анох.). Гл. клёк 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Пакрываць, укладаць каменем (вуліцы, дарогі, плошчы і пад.). Мы праз горку да рэчкі Канал павялі, Брукавалі каменнем яго берагі. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакірава́ць

(ням. lackieren)

1) пакрываць лакам (напр. л. мэблю);

2) перан. прыхарошваць, хаваючы недахопы (напр. л. рэчаіснасць).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)