She cannot be blamed for it. Яна ў гэтым не вінавата.
2. га́ніць; нарака́ць; I have nothing to blame myself. Мне няма за што на сябе наракаць.
♦
be to blame быць вінава́тым;
If anyone’s to blame, it’s me.Калі хто і вінаваты, то гэта я.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Дада́так ’дадатак’. Укр.дода́ток, польск.dodatek, чэш.dodatek, балг.дода́тък і г. д. Слав.*dodatъkъ — утварэнне суфіксам ‑ъkъ ад дзеепрыметніка на ‑t‑, ад дзеяслова *dodati (*do‑dati); параўн. бел.дада́ць, укр.дода́ти, польск.dodać, чэш.dodati, балг.дода́м і г. д. Як дзеяслоў *dodati, так і вытворнае *dodatъkъ, бясспрэчна, маюць прасл. характар, прынамсі, з’яўляюцца прасл. дыялектызмамі. Дзіўна, што ў праславянскім слоўніку Трубачова (Трубачоў, Эт. сл.) няма ні *dodati, ні *dodatъkъ. Іншае пытанне, ці не запазычаны бел.дадатак, укр.додаток з польск. мовы. На гэта пытанне адказаць пакуль што вельмі цяжка, таму што няма дакладных даных аб гісторыі гэтых слоў. Калі нават гэта і запазычанне, то застаецца пытанне аб зах.-слав. дыялектызмах прасл. характару тыпу *dodati, *dodatъkъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кано́плі, канапель; адз.няма.
1. Высокая травяністая расліна сямейства каноплевых, са сцёблаў якой вырабляюць валакно, а з семені — алей.
2. Семя гэтай расліны. Таўчы каноплі. □ — Калі ў каго які з гарнец канапель ці семя ёсць, дык ён выцісне якую бутэльку алею.Чорны.
•••
Як Піліп з канапель — раптоўна, знянацку (выскачыць адкуль‑н., з’явіцца дзе‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напраро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.
1. Прадказаць. [Савіч:] — «Гангрэны няма. Праз тыдзень будзеш танцаваць. Калі-небудзь станеш добрым хірургам». Напрарочыў стары.Шамякін.Русыя косы і сінія вочы, што пажадаць вам і што напрарочыць?Дубоўка.
2. Прарочаннем наклікаць. Напрарочыць вымову. □ Ледзь толькі дождж перастаў, Галя сказала, капрызна надзімаючы вусны: — Ты напрарочыў дождж.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыхну́цьсов., однокр.
1. (испустить вздох) вздохну́ть;
2. (сделать выдох) дохну́ть;
3.разг. (повеять) поду́ть, дохну́ть;
4.разг. подыша́ть;
д. све́жым паве́трам — подыша́ть све́жим во́здухом;
◊ бая́цца д. — боя́ться дохну́ть;
д. няма́калі́ — дохну́ть не́когда;
даць д. — дать дух перевести́; дать вздохну́ть;
д. на по́ўныя гру́дзі — вздохну́ть свобо́дно
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патрэ́баж.
1. (патрэбнасць) Bedürfnis n -ses, -se, Bedárf m -(e)s; Nótwendigkeit -, -en (неабходнасць);
калі́ ёсць патрэ́ба nötigen falls, wenn nötig, wenn es daráuf ánkommt;
мець патрэ́бу Bedürfnis há ben (учым-н. nach D), etw. nötig háben, etw. benötigen;
зго́дна з патрэ́бай (je) nach Bedárf [nach Bedürfnis];
звыш патрэ́бы über Be dárf;
у вы́падку патрэ́бы beí Bedárf;
у гэ́тым няма́ нія́кай патрэ́бы es ist gar nicht nötig;
2.разм. (натуральная) natürliches Bedürf nis; Nótdurft f -;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
по́йла, ‑а, н.
Піццё для жывёлы, звычайна з мукой, вотруб’ем і пад. Андрэй прынёс з хаты цёплае пойла, забеленае мукой.Чарнышэвіч.//Разм. Пра напітак, непрыемны на смак. [Хальс:] Што ж, каліняма віна, прыдзецца паспрабаваць гэтае пойла.Мележ.[Кушнер:] — Ехалі назад, — заехалі ў чайную ў Вярбовічах. І, канешне, выпілі. Ды што пілі! Піва і нейкае пладовае віно .. Пойла.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́цемкі, ‑аў і ‑мак; адз.няма.
1. Тое, што і прыцемак. За акном, у лёгкіх прыцемках, ляжала заснежаная зямля.Ракітны.Свякруха.. доўга ў прыцемках каля ложка шукае чаравікі, запальвае лямпу і, нарэшце, тупае ў сенцы.Мележ.
2. Пара сутак, калі стаіць паўзмрок, паўцемра. Злучэнне пратрымалася да прыцемак...М. Ткачоў.Яшчэ былі прыцемкі — дзень толькі-толькі пачынаўся.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Звярнуцца да каго‑н., куды‑н., паспрабаваць уладкавацца дзе‑н., як‑н., накіравацца да каго‑н., куды‑н. [Кудзянаў:] — Дырэктар сказаў, што нам .. адпушчана паўмільёна.. А вось калі ткнуліся да гаспадарнікаў на заводзе, грошай не аказалася.«Маладосць».— Ткніся [Ганна] толькі туды, у раён! — сінеў Яўхім. — Толькі папробуй,.. пабачыш!..Мележ.Калі ўжо сабраліся амаль усе выхаванцы, у сталоўку, нібы клубок, укаціўся Барыс. Ткнуўся ў адно месца — няма дзе сесці, у другое — таксама.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гавэ́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Абл. Гутарка, размова. Гардзіенка з гаспадыняй сардэчна вялі гавэнду і не бачылі нікога.С. Александровіч.Калі купляюць, імя не пытаюць. Навошта тое імя? З рук у рукі — і гавэнды няма.Ермаловіч.Аднойчы зусім яшчэ малады паніч Андрэй Полаз, наслухаўшыся ад гасцей гавэнды пра розныя паляванні, узяў крадком ад бацькі рагач і ўцёк з дому.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)