Пая́рак, пая́ркі ’вясенняя воўна ад першай стрыжкі ягнят’, ’ягняты, якіх стрыгуць упершыню’, ’маладыя авечкі’ (ТСБМ, Уладз., Касп.). Укр.поя́рок ’воўна з маладых ягнят’, рус.поя́рок ’воўна ягнят першай стрыжкі’. Усходнеславянскае. Узнікла з выразу поꙗрѣ ’пасля вясны’. Да па (< прасл.po‑) і яравы́ (гл.). Магчыма, калісьці было пашырана і ў іншых славян, параўн. польск.jary ’вясенні, першай стрыжкі (пра воўну)’ (Фаліньска, Pol. sl. tkackie, 1, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
развалю́ха, ‑і, ДМ ‑люсе, ж.
Разм. Пра старую, напаўразбураную будыніну, хаціну. На ўскрайку лесу стаялі халупа-развалюха і маленькі хляўчук з плоскім дахам.Асіпенка.На прасторнай паляне, якая калісьці, відаць, была полем і дзе яшчэ захаваліся рэшткі чалавечага жылля — хлявок-развалюха ды студня, — іх сустрэла ўся група на чале з лейтэнантам Галькевічам.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руса́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Міфалагічны вобраз усходнеславянскіх народаў у выглядзе жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, якая жыве ў вадзе або жыце. Русалак рогат... Ночы ціш... Пужаюць князя над вадою.Чарот.Гэта было адно з тых месц, пра якія калісьці народ расказваў страхотныя казкі — з разбойнікамі, з лесунамі, з русалкамі.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.
1.Разм.Жан.да таптун.
2. Адзін з відаў рыбалоўнай сеткі. У Куранях ракі .. не было, і снасць тут у людзей трымалася свая, балотная: лазовыя баўтухі, лазовыя таптухі, венцяры...Мележ.Калісьці ж вось тут у лазе Таптухі мы ставілі самі, Ішлі асцярожна ў вадзе. Нясмела тапталі нагамі.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Іно́гды ’іншы раз, часам’ (Байк. і Некр., Нас., Бяльк.), і́нагды (Шат.), іно́ды (Касп.), і́нады ’калі-н’. (палес., З нар. сл., 264). Рус.иногда́, дыял.и́ногды́, иноды, иноди́, укр.дыял.и́ногді, и́ноді, ст.-польск.inegdy, inedy, н.-луж.hynga, чэш.jindy ’ў другі раз’, славац.уст.inogda ’часам’, indy ’ў другі раз’, славен.ȋnda ’тс’, серб.-харв.уст.indą, inagda, inogda ’тс’. Ст.-слав.иногда, инъгда ’калісьці, некалі’, ’у другі раз’, ст.-рус.иногда ’калісьці, некалі’, ’аднойчы’, ’у другі раз’, ’часам’, иногды ’часам’, ’перш’. Ст.-бел.иногды ’раней, перш’ (Скарына); форма инекгды (канец XV ст.) запазычана са ст.-польск.inegdy (Булыка, Лекс. запазыч., 200). Прасл.*jьnogъda ўтворана ад *jьnъ (гл. іншы) з фармантам ‑gъda. Адносна апошняй часткі складання няма адзінага тлумачэння. Верагодней за ўсё, з энклітык ‑gъ > і ‑da (Трубачоў, Эт. сл., 8, 231–232; Слаўскі, 1, 458). Фасмер (2, 134) бачыць тут абагульненае *kъda. Інакш разглядае Мейе (MSL, 13, 29): рэдукцыя формы р. скл. прасл.*godъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае горб (у 1 знач.). Расказвалі, што калісьці на месцы Чорнага возера стаяў вялізны палац, у якім жыў гарбаты князь.Шашкоў.//узнач.наз.гарба́ты, ‑ага, м.; гарба́тая, ‑ай, ж. Гарбун. Гарбатага толькі магіла выправіць.Прыказка.
2. Выгнуты, з гарбінкай. Гарбаты серп. □ Гарбаты тонкі нос падкрэсліваў рашучасць характару гэтага чалавека.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўсо́тня1, ‑і; Рмн. ‑яў; ж.
Тое, што і паўсотні. Паўсотня, не больш, кіламетраў аддзяляе Завоссе — радзіму Адама Міцкевіча — ад Мікалаеўшчыны — радзімы Якуба Коласа.Лойка.Калісьці тут, каля Друці, Паміж лясоў дрымучых, Паўсотня згорбленых хацін Стаяла па-над кручай.Жычка.
паўсо́тня2, ‑і; Рмн. ‑яў; ж.
Палавіна сотні як вайсковая адзінка казацкага войска ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
статуэ́тка, ‑і. ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Невялікая скульптурная фігурка, якая звычайна служыць упрыгожаннем. З шафы [Вера] падаставала ўсялякія рэчы, якія ўпрыгожвалі калісьці гэтую ўтульную кватэру: сурвэткі, вазы, статуэткі.Мікуліч.На рэспубліканскай мастацкай выстаўцы наведвальнікі падоўгу спыняліся ля невялікай статуэткі «За мір».«Маладосць».Прыйшлі два малайцы. Прынеслі выдатна выразаную з чорнага дрэва статуэтку маладой негрыцянкі — сімвал маці.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éinmaladv
1) (адзі́н) раз
2) адно́йчы, калі́сьці, аднаго́ ра́зу;
auf ~ ра́птам;
nicht ~ на́ват не;
er kann nicht ~ lésen ён на́ват чыта́ць не ўме́е
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
непадо́бны, ‑ая, ‑ае.
1.накаго-што, дакаго-чаго і без дап. Які не мае падабенства з кім‑, чым‑н. Шабуня ляжаў на траве, непадобны на сябе.Мележ.[Салдаты] зусім былі непадобны на тых, якія займалі калісьці .. станцыю.Лынькоў.
2.Абл. Заганны, нядобры. [Аўгіня:] — Цяжка мне стала, Мартын, жыць з чалавекам, які пачаў займацца непадобнымі справамі, тапіць людзей, наводзіць паліцыю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)