Сля́сіць экспр. ‘украсці’ (Сцяшк.). Рус.дыял.сля́сить ‘тс’, сля́мзить ‘тс’, сля́бзить, сля́пзить ‘тс’ і інш. Фасмер (3, 681) параўноўвае з рус.дыял.ля́мза ‘злодзей, зладзюжка’, ля́мзить ‘красці’. Апошняе не мае пэўнай этымалогіі (Фасмер, 2, 551). Сувязь з польск.łamzak ‘махляр’, чаш. lamzak ‘тс’ з ням.LappsackФасмер (там жа, са спасылкай на Карловіча) лічыць сумніўнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кішэ́нны Táschen-; in Táschenformat;
кішэ́нны сло́ўнік Táschenwörterbuch n -(e)s, -bücher;
кішэ́нны гадзі́ннік Táschenuhr f -, -en;
кішэ́нныя гро́шы Táschengeld n -(e)s, -er;
кішэ́нны зло́дзей Táschendieb m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны, неўраўнаважаны’ (барыс., Янк. I, Янк. БФ); ’злачынец, злодзей, разбойнік’ (КЭС, лаг.), ст.-бел.верутный, вирутный ’заўзяты, страшэнны’ (з XVII ст.), ст.-укр.вѣрутний, вирутний ’тс’, польск.wierutny ’які мае адмоўныя ўласцівасці’. Магчыма, сюды ж балг.вироглав ’наравісты, капрызны; упарты, неслухмяны’. Звязана з ві́р1, а не запазычана з польск. мовы, як сцвярджае Булыка (Запазыч., 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
picaroon
[pɪkəˈru:n]1.
n.
1) жу́лік -а m., зло́дзей -я m., разбо́йнік -а m.
2) піра́т -а m.
3) піра́цкі вадапла́ў
2.
v.
займа́цца піра́цтвам або́ разбо́ем
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kieszonkowy
kieszonkow|y
1. кішэнны;
zegarek ~y — кішэнны гадзіннік;
złodziej ~y — кішэнны злодзей; кішэннік;
2. ~e н. кішэнныя грошы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пры́ціск, ‑у, м.
1. Выдзяленне слова (слоў) сілай голасу. — Ты што ж гэта, злодзей ты, зневажаеш старэйшых? — ціха, з прыціскам і крыху нараспеў прыгаворвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха.Колас.— Брыдка, дзядзька Адась, — казала Волька Лысаковічаўна. — А яшчэ — калгаснік... — з прыціскам выгаварыла яна гэта апошняе слова.Калюга.
2. Патаўшчэнне штрыха, лініі пры пісьме пяром. Пісаць з прыціскам.
прыці́ск, ‑у, м.
Дзеяннепаводледзеясл. прыціскаць — прыціснуць (у 1, 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІЛЖЭДЗМІ́ТРЫЙ II (? — 11.12.1610),
самазванец, які выдаваў сябе за рас. царэвіча Дзмітрыя, сына Івана IV, што быццам бы выратаваўся пасля маскоўскага паўстання 1606. Стаўленік Рэчы Паспалітай. Асоба І. II не высветлена. Магчыма, быў прыбліжаным Ілжэдзмітрыя I. Ёсць звесткі, што ён быў настаўнікам у Магілёве; паводле інш. звестак — паповіч, настаўнік у Шклове. Улетку 1607 з’явіўся ў Старадубе. З атрадамі шляхты, данскіх казакоў зімой прыйшоў у Арол, летам 1608 падышоў да Масквы, заняў с. Тушына (адсюль мянушка «Тушынскі злодзей»), дзе сфарміраваў урад з рус. баяр і дваран з мітрапалітам Філарэтам, які быў прызначаны патрыярхам. Фактычна тушынскі лагер узначальвалі Я.Сапега, М.Ражынскі, Лісоўскі. Да восені 1608 І. II кантраляваў раёны на Пн, У і ПнЗ ад Масквы. Наступленне аб’яднанага руска-шведскага войска вымусіла І. II у снеж. 1609 збегчы ў Калугу. У ліп. 1610 беспаспяхова спрабаваў захапіць Маскву, адступіў у Калугу, дзе быў забіты касімаўскімі татарскімі князямі за забойства ім царэвіча Ураз-Мухамеда (васала рус. цара). Прыхільнікі І. II абвясцілі царом яго сына Івана Дзмітрыевіча, рэшткі тушынскага войска ўзначаліў І.М.Заруцкі.
Літ.:
Соловьев С.М. Соч. Кн 4. История России с древнейших времен, т. 7—8. М., 1989;
Платонов С.Ф. Очерки по истории смуты в Московском государстве, XVI—XVII вв. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спе́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Які патрабуе хуткага выканання; тэрміновы. За дзвярыма грукаталі боты, Над сталом задумаўся марксіст І, адклаўшы спешную работу, Малаком пісаў па волю ліст.Грахоўскі.Як Антось мацней за ўсіх бегае, то яму даваліся найбольш спешныя заданні.Кулакоўскі.Калгас засыпаны дэпешамі З Масквы, Туркменіі, Дняпра, — І ўсе вітальныя і спешныя, То ад Івана, то Пятра.Астрэйка.// Які выконвае што‑н. тэрміновае. Красуняй паланянкай паланёны, ён [Кайдан] выгнаў нават спешнага ганца, прысланага з далёкага загону, дагаварыць не даўшы да канца.А. Вольскі.
2. Які робіцца або адбываецца хутка; паспешлівы. Дзед Талаш з сваім войскам спешным маршам рушыў на Прыпяць, каб заняць пераправу.Колас.У штабах спешным парадкам складалі спісы.Пальчэўскі.Сяргееў быў здаволены, што хлопец не робіць спешных вывадаў, а цвяроза ацэньвае абстаноўку.Федасеенка.Чалавек дваццаць паліцыянтаў скакала на конях спешнай рыссю.Пестрак.// Уласцівы таму, хто спяшаецца. А Казік падбег да бацькі і, Юзік чуў, казаў ён спешным дрыжачым голасам: — Злодзей!.. Злодзей...Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
break into
а) уварва́цца
A robber broke into the house — Зло́дзей уварва́ўся ў ха́ту
б) сарва́цца
to break into a run — кі́нуцца бе́гчы
to break into a song — запяя́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПАЛІНЕЗІ́ЙСКАЯ БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Займае астравы Ціхага ак. (акрамя Новай Зеландыі і а-воў Кермадэк). Уваходзіць у царства Палеагею. Паводле сістэмы раянавання рас. вучонага У.Г.Гептнера (1936) лічылася Палінезійскай зоагеагр. падвобласцю, што ўваходзіла ў Аўстрал. зоагеагр. вобласць з царства Натагею.
Багацце флоры астравоў П.б.в. знаходзіцца ў прамой залежнасці ад памераў вострава або архіпелага і разнастайнасці рэльефу. На астравах трапляюцца ўсе тыпы раслінных згуртаванняў, ад трапічных лясных да пустынных фітацэнозаў. Відавая разнастайнасць залежыць ад спосабаў пападання насення і дарослых раслін на акіянічныя астравы (з паветранымі і марскімі плынямі, з дапамогай птушак, жывёл і чалавека). Фауна ярка выяўленага астраўнога характару, мае мноства эндэмічных форм. З наземных млекакормячых трапляюцца некат. дробныя грызуны, завезеныя чалавекам, і рукакрылыя (даўгакрылы, крыланы, начніцы). Найб. багатая арнітафауна (каля 100 родаў): мноства галубоў, вадаплаўных (альбатросы, чайкі і інш.), веліканогія куры, зімародкі, зязюлі, кулікі, ластаўкі, медасосы, папугаі, совы і інш. (каля 35 эндэмічных груп). З паўзуноў характэрны геконы і сцынкі, каля берагоў — марскія змеі. Жабы трапляюцца на Гавайскіх, Фіджы а-вах і архіпелагу Бісмарка. З прэснаводных рыб пераважаюць прахадныя формы (напр., вугры). Беспазваночныя найб. багата прадстаўлены ў зах.ч. вобласці, сярод іх ад 30 да 80% эндэмікаў (жукі, матылі і інш.). Характэрны наземны рак — пальмавы злодзей.
А.М.Петрыкаў.
Да арт.Палінезійская біягеаграфічная вобласць. Характэрныя прадстаўнікі флоры і фауны: 1 — аргіраксіфіум гавайскі; 2 — эрытрына; 3 — сцэвола такада; 4 — ігуана каналоф; 5 — серпадзюбка-акіялоа; 6 — канюк галапагоскі.