бязда́рны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае здольнасці, таленту. Бяздарны артыст. □ Урач яна [Гаецкая] была бяздарны, але арганізатар неблагі. Шамякін. // Выкананы неталенавіта (пра творы літаратуры, мастацтва і пад.). Бяздарны раман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фенамена́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Выключны, рэдкі, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях. Фенаменальныя здольнасці. □ Фенаменальная працавітасць Горкага вядома кожнаму. «Маладосць».

2. Які мае адносіны да феномена (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

speculative [ˈspekjələtɪv] adj.

1. абстра́ктны, тэарэты́чны, гіпатэты́чны;

speculative power разумо́выя здо́льнасці

2. спекуляты́ўны, рызыко́ўны;

speculative buying спекуляты́ўная ку́пля;

speculative philosophy спекуляты́ўная філасо́фія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАСКУЛІНІЗА́ЦЫЯ (ад лац. masculinus мужчынскі),

развіццё ў самкі мужчынскіх другасных палавых прыкмет. Назіраецца ў самак рыб, земнаводных, птушак, млекакормячых як вынік парушэння гарманальнага балансу. У эксперыменце перасадка семянніка кастрыраванай курыцы суправаджаецца развіццём у яе петушынага галаўнога ўбору, з’яўленнем здольнасці пець па-петушынаму і інш. М. ў чалавека наз. вірылізмам.

т. 10, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

затлумі́ць, ‑тлумлю, ‑тлуміш, ‑тлуміць; зак., каго-што.

Пазбавіць здольнасці ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыць. — Затлумілі мне галаву, вось і забыўся: твой жа праект аб адкрыцці дзіцячай пляцоўкі прынялі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжкаду́м, ‑а, м.

Тое, што і тугадум. [Ганна Сымонаўна:] — Апрача таго,.. [Лазук] цяжкадум. У ягоным розуме няма гнуткасці, няма здольнасці «на хаду», у залежнасць ад новых сітуацый, змяняць кірунак сваіх думак. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парэ́з

(гр. paresis = аслабленне)

частковы параліч, аслабленне актыўнай здольнасці мышцаў (часцей рук, ног).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праяві́цца сов., в разн. знач. прояви́ться;

у яго́і́ліся музыка́льныя здо́льнасці — у него́ прояви́лись музыка́льные спосо́бности;

зды́мак до́бра ~ві́ўся — сни́мок хорошо́ прояви́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЎТАГІПНО́З (ад аўта... + гіпноз),

гіпнатычны стан (гл. Гіпноз), выкліканы самаўнушэннем, у процілегласць гетэрагіпнозу, выкліканаму ўздзеяннем інш. чалавека; адзін з прыёмаў у аўтагеннай трэніроўцы. Мэтанакіраванае ўвядзенне самога сябе ў гіпнатычны стан дасягаецца пэўнымі прыёмамі. Схільнасць да аўтагіпнозу залежыць ад фіз. і эмацыянальнага стану, асобасных асаблівасцяў, здольнасці да самакіравання фізіял. і псіхічнымі функцыямі.

т. 2, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАЦЕЖАЗДО́ЛЬНАСЦЬ,

магчымасць фіз. або юрыд. асобы своечасова выконваць свае фін. абавязацельствы па меры іх надыходу. Абумоўліваецца наяўнасцю ўласных або пазыковых сродкаў, дастатковых для выплаты даўгоў, аплаты паступіўшай або набытай прадукцыі, аказаных паслуг, выкананых работ. Адлюстроўвае фін. стан суб’екта гаспадарання, яго пакупныя здольнасці і залежыць ад поспеху і стабільнасці яго гасп. дзейнасці.

т. 12, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)