Селяні́н ‘жыхар сельскай мясцовасці, земляроб’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк.). Укр.селяни́н, рус.селяни́н, ст.-рус.селянинъ ‘селянін, вясковы жыхар’, серб.-харв.сѐљанин ‘вясковы жыхар’, славен.selján ‘селянін, вясковы жыхар’, балг.се́лянин, макед.селанин, селанец ‘селянін’, ст.-слав.селꙗнинъ ‘земляроб’. Паводле Трубачова (Проспект, 77), прасл.*sedlʼaninъ/*sedlěninъ < прасл.*sedlo (адрознага ад *sedъlo ‘сядло’) ‘земляробчая гаспадарка з домам’ (Махэк₂, 539) з і.-е.*sedlom, роднаснага лац.sella ‘сядзенне’ < *sedlā, што мае фанетычную і словаўтваральную адпаведнасць у палеабалканскім Ἕλλα ‘назва храма Зеўса ў Дадоне’, ад якога выводзіцца племянная назва Ἕληνες, паралельная да *sedlʼane ‘сяляне’ (Трубачоў, Этимология–1980, 14–15). Гл. сяляне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
обыва́тель
1.уст. (житель)жыха́р, -ра́м.;
2.перен. абыва́цель, -ля м., мешчані́н, -на м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
празме́рна, прысл.
Занадта, залішне. Быў.. [Канькоў] у новым гарнітуры, чыста паголены, празмерна ўзбуджаны і вясёлы.Асіпенка.Лясны жыхар, каб не пажыць бяды, Як правіла, празмерна асцярожны.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абыва́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Сталы жыхар якой-н. мясцовасці (уст.).
А. горада.
Сельскі а.
2. Чалавек, які жыве дробнымі асабістымі інтарэсамі.
Ператварыцца ў абывацеля.
|| ж.абыва́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.
|| прым.абыва́цельскі, -ая, -ае.
А. настрой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
селяні́н, -а, мн. сяля́не і (з ліч. 2, 3, 4) селяні́ны, сяля́н, м.
Жыхар вёскі, які заняты апрацоўкай зямлі, вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы як сваёй асноўнай работай.
|| ж.сяля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым.сяля́нскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Пастаро́нец ’жыхар навакольных вёсак’ (Нас.). Утворана ад выразу па старане. Да старана (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Yankee
[ˈjæŋki]
n.
я́нкі indecl.
1) жыха́р паўно́чных шта́таў ЗША
2) жыха́р Но́вай Англіі
3) амэрыка́нец
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
dweller
[ˈdwelər]
n.
жыха́р -а́m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Валасця́нін, валашча́нін, валасцянка ’сельскі жыхар, які належаў памешчыку; чалавек пэўнай воласці’ (Нас.). Да воласць.