ЯРАШЭ́ВІЧ Эдуард Сігізмундавіч (28.8.1937, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 6.10.1986),
бел. пісьменнік. Пасля сканчэння сярэдняй школы з-за цяжкай хваробы не змог вучыцца далей. Друкаваўся з 1956. У кн. прозы «Прызнанне» (1969), «Дзень далёкі і блізкі» (1973), «Практыка ў Вербічах» (1975), «Белыя Лугі» (1978), «Пражыць дзень» (1983) праблемы сучаснасці, духоўны свет чалавека, падзеі Вял.Айч. вайны. Аўтар зб. гумарыст. апавяд. «Вішанькі Восіпа Міхеевіча» (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
layman
[ˈleɪmən]
n., pl. -men
1) неспэцыялі́ст, непрафэсіяна́л -а m.
2) сьве́цкі -ага m. (не духо́ўны)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ра́бін
(ст.-яўр. rabbi = літар. настаўнік мой)
духоўны кіраўнік вернікаў у яўрэйскай рэлігійнай абшчыне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БУДАПЕ́ШЦКІ УНІВЕРСІТЭ́Тімя Лоранда Этвеша,
буйнейшая вышэйшая навуч. ўстанова Венгрыі. Засн. ў 1635 у г. Тырнавія архіепіскапам Петэрам Пазманем як духоўныун-т (на базе езуіцкага калегіума, які існаваў з 1561). З 1773 — свецкая навуч. ўстанова. У 1777 пераведзены ў Буду, у 1784 — у Пешт. У 1948 заснаваны ф-т прыродазнаўча-матэм.навук. У 1950 каталіцкі тэалагічны ф-т аддзелены ад ун-та. У 1986/87 навуч.г. 4 факультэты. Пры ун-це шэраг навук. ін-таў, бат. сад, б-ка (з 1635).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́ДЫ РЭЛІГІ́ЙНЫЯ,
абрады, заснаваныя на эмацыянальна-вобразным увасабленні рэліг. ідэй і ўяўленняў; знешняя форма праяўлення рэлігійнасці. Кожная рэлігія мае сваю сістэму і рэгламентацыю абрадаў рэлігійных. Іх разнастайнасць абумоўлена асаблівасцямі веравучэння і нац.-этнічнымі традыцыямі, умовамі жыцця веруючых людзей. Напр., у хрысціянстве важнейшыя магічныя культавыя абрады, якія, паводле царк. веравучэння, надаюць людзям цудадзейную моц («боскае хараство») — таінствы: хрышчэнне, мірапамазанне, прычашчэнне, споведзь, царк. шлюб, ялееасвячэнне, пасвячэнне ў духоўнысан. У абрадах рэлігійных беларусаў цесна пераплятаюцца язычніцкія і хрысц. элементы.
латышскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Латвіі (1982). У 1967—69 вучыўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў у Маскве. Друкуецца з 1964. Прадстаўнік псіхал. рамана. Духоўны свет чалавека, узаемаадносіны асобы і грамадства даследуе ў раманах «Следчы» (1967), «Клетка» (1972), «Голас таго, хто кліча» 91973), «Карані» (1982), «Людзі ў лодках» (1987). На бел. мову творы Б. перакладалі В.Сёмуха (у зб. «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978), В.Рабкевіч (у зб. «Песня Даўгавы», 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́РА (Żera) Караль Антоні (1.9.1743, в. Тварогі Выпыхі, Бельскае ваяв., Польшча — пасля 1798),
польскі пісьменнік. Адукацыю атрымаў у Драгічыне над Бугам (Польшча), потым у Пінску, дзе ў 1765 прыняў духоўнысан. Доўгі час жыў у Сянно. Аўтар зборніка бел., польскіх і лац. фацэцый (анекдотаў) «Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі...» (распаўсюджваўся ў рукапісах). Многія анекдоты, пераважна антыпрыгонніцкага і антыклерыкальнага зместу, запісаны на Беларусі і бел. мове. Па розных копіях зборнік Ж. выдадзены З.Глогерам у Варшаве (1893).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАР’Я́Н (сапр.Аракелян) Стафан
(16.9.1890, с. Каракліс, Арменія — 15.10.1968),
армянскі пісьменнік. Друкаваўся з 1909. У зб. апавяданняў «Сумныя людзі» (1918), апавяданнях і аповесцях 1918—25 паказаў духоўны свет суайчыннікаў, складаныя сац. працэсы тагачаснасці. Гераічнаму мінуламу Арменіі прысвяціў гіст. трылогію «Цар Пап» (1944), «Армянская крэпасць» (1959), «Вараздат» (1968). Аўтар аўтабіягр. рамана «Гісторыя аднаго жыцця» (т. 1—2, 1934—38). Пераклаў на арм. мову раман Л.Талстога «Вайна і мір», творы І.Тургенева і інш. На бел. мову асобныя творы З. пераклалі М.Татур, М.Гіль.
румынскі і малд. пісьменнік. Скончыў духоўную семінарыю ў Ясах (1858), пед. курсы (1865). Настаўнічаў. Быў дыяканам (у 1872 пазбаўлены царк. сану). Друкаваўся з 1875. Аўтар цыкла казак і апавяданняў (1875—77), адметных глыбока рэалістычным адлюстраваннем сац. кантрастаў і супярэчнасцей тагачаснага грамадства, яркімі нар. вобразамі. Найб. значны твор — аўтабіягр. аповесць «Успаміны дзяцінства» (1880—83) пра малд. вёску сярэдзіны 19 ст., духоўны свет селяніна, яго мары і спадзяванні. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў У.Казбярук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сузіра́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. сузіраць.
2. Паглыбленасць у свой унутраны духоўны свет.
3. У філасофіі — пачатковая ступень пазнання, пачуццёвая форма адлюстравання рэчаіснасці ў свядомасці чалавека. Ад жывога сузірання да абстрактнага мыслення і ад яго да практыкі — такі дыялектычны шлях пазнання ісціны, пазнання аб’ектыўнай рэальнасці.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)