Прысі́кацца (прысі́катысь) ’прыставаць, лезці ў бойку і пад.’ (Клім.). Укр. присі́катися ’прычапіцца, прыдрацца, прыстаць’, рус. дан., урал. присика́ться, приси́каться ’прыдзірацца, чапляцца’. Няясна. Прымаючы пад увагу агалосоўку кораня ва ўкраінскім слове, параўн. укр. присіка́ти ’прыпыняць’, з прысяка́ць да сячы́ (гл.). Распаўсюджаная ў славянскіх мовах семантычная мадэль ’біць, рэзаць, драць, калоць’ — ’прыдзірацца, быць сварлівым і да т. п.’, параўн. прыдзірацца, рус. подкалывать і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свярбі́га, свербі́га ‘тс’ ‘свірэпа звычайная, Barbarea vulgaris R. Br.’ (Дэмб. 1; маг., Кіс.; Гарэц., Касп.). Укр. сверби́га ‘свярбігуз, Bunias orientalis’, рус. сверби́га ‘тс’ і ‘палявая гарчыца’. Ад асновы сверб‑ з суф. ‑іг(а); гл. Праабражэнскі, 2, 257. Паводле Мяркулавай (Очерки, 81), у дзеяслове ад кораня сверб‑ заключана і значэнне ‘драць’, якое перадае смакавае адчуванне ад гэтых горкіх раслін. Гл. свярбець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шку́ра, ‑ы, ж.

1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл. На жывым мядзведзі шнуры не купляй. З нар. // Скура з поўсцю, знятая з забітай жывёлы. На нарах, на ласінай шкуры, Ляжым — прывал апошні ў нас — І доўга, сцішаныя, курым. Кусянкоў. Рабіў.. [Булка] ў раёне ў ларку — прымаў шкуры. Пташнікаў.

2. (звычайна са словамі «свая», «уласная»). перан. Разм. Пра жыццё, існаванне, стан чалавека (звычайна ў складзе некаторых устойлівых словазлучэнняў). [У атрадзе] пачыналі ўжо думаць, што .. [Грыцко] пакарыстаўся спадарожнай машынай, каб выратаваць сваю шкуру, уцячы. Скрыган.

3. Разм. лаянк. Пра подлага, нізкага чалавека, які вызначаецца адмоўнымі якасцямі. [Праваднікі:] — А казачкі, гэта — уласаўцы, прадажныя шкуры. Так іх тут народ ахрысціў. Няхай. — Хацеў прымазацца, шкура, — зноў не стрымаў невысокі. Дамашэвіч. — Ацерабілі, чэрці, некаму ўвесь агарод, — не то з радасцю, не то з папрокам сустрэў нас Тарасюк. — Нічога, жыў будзе па гэтай шкодзе, — адказаў Гардзіенка. — Калі добры чалавек, то прабачыць галодным палонным. А калі якая шкура, то так яму і трэба. С. Александровіч.

•••

Воўк у авечай шкуры гл. воўк.

Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя гл. дзяліць.

Драць шкуру (дзве шкуры, па дзве шкуры, сем шкур) гл. драць.

Злупіць (садраць) шкуру (дзве шкуры, сем шкур) гл. злупіць.

Спусціць (зняць) шкуру (сем шкур) гл. спусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Цяслярская металічная прылада з двума вострымі загнутымі канцамі для падгонкі бярвенняў, дэталей і пад. Побач, раз-пораз узмахваючы сякерай, абчэсвае дошкі брат .., а каля яго са шнуром і драчкай у руках завіхаецца бацька. Краўчанка. Кляўко з сваім сынам з Муравейнікаў прыйшлі — прыпу[ск]алі драчкаю другое бервяно на новай сырабойні. Баранавых.

2. Месца паміж лініямі, праведзенымі пры дапамозе такой прылады на бервяне, дошцы; паз. Назаўтра Тарэнта ўжо выбіраў у бервяне драчку, высякаў вугал, клаў мох і прыладжвае бервяно да зруба. Галавач.

3. Абл. Тарка. Аня нахіліла галаву ніжэй пад драчкай: яна канчала драць бульбу. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свярбе́ць, ‑біць; незак.

1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю. Я помню, як яна [крапіва] апякае рукі: як агнём, на целе потым чырванеюць пухіры, яны пякуць і свярбяць, іх потым раздзіраеш да крыві і слініш — робіцца трохі лягчэй. Адамчык. // Адчуваць казытлівы боль (пра цела і яго часткі). Цела так свярбела ад поту і тырсы, што хацелася драць абедзвюма рукамі. Місько. Узмакрэла ад поту шыя, правае вока, быццам што трапіла туды, непрыемна свярбела. Савіцкі.

2. безас. перан. Разм. Пра неадольнае жаданне зрабіць што‑н. — Ну ж і свярбела стрэльнуць, — прызнаўся Амяллян. Грахоўскі.

•••

Рукі свярбяць у каго гл. рука.

Скура свярбіць гл. скура.

Язык свярбіць гл. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. і без дап. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу. Кіраніха збянтэжылася, пачала костачкай вялікага пальца чухаць праз хустку галаву. Ермаловіч. [Сабака] прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха. Колас. Свіння Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць. Брыль.

2. перан. Разм. Трывожыць, турбаваць каго‑н. [Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас не чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся. Савіцкі.

•••

Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чым‑н. — Няўжо і на нас запытанне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skin2 [skɪn] v.

1. здзіра́ць ску́ру; лупі́ць;

skin a rabbit здыма́ць шку́ру з труса́;

skin an apple здыма́ць з я́блыка шку́рку;

skin smb. alive жыўцо́м драць шку́ру; спуска́ць шку́ру (з каго-н.); не пакіда́ць жыво́га ме́сца (на кім-н.);

I skinned my knee. Я абадраў калена.

2. зарубцо́ўвацца, заго́йвацца; пакрыва́цца то́нкаю пле́ўкаю;

The wound began to skin over. Рана пачала зарубцоўвацца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Дра́бы ’рэбры, косці; касцяк, каркас’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.), ’воз’ (Касп., Сл. паўн.-зах.). Паводле Фасмера (1, 545), які і рус. дря́бы ’воз для снапоў’, бел. драбі́на, укр. драби́на, польск. drabina, роднаснае з с.-ням. treppe, trappe ’лесвіца’ (так і Бернекер, 1, 219). Іначай Трубачоў (Эт. сл., 5, 100–101), які пад праформамі *drabъ, *draby аб’яднаў вялікую групу слоў і лічыць, што ёсць сувязь з прасл. *dьratiдраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

terać

незак.

1. разм. надрывацца, цяжка працаваць;

2. уст. трапаць, драць, дзерці, зношваць;

3. уст. знясільваць, мардаваць, вычэрпваць, надрываць (сілы, здароўе);

4. уст. папіхаць кім/чым; трэціраваць каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Та́рыцьдраць бульбу’ (Ян.), ’церці на тарцы’ (навагр., З нар. сл., Сцяшк. Сл.), ’таркаваць’ (капыл., Сл. ПЗБ). Магчыма, узыходзіць да прасл. *tariti, звязанага чаргаваннем з *terti ’церці’ і ітэратывам *toriti, параўн. серб.-харв. та̀рити ’церці (масла)’, укр. обта́ритися ’вымазацца’ і пад. (Варбат, Этимология–1970, 58).

Тары́ць ’пракладваць яздой, хадзьбой (дарогу, шлях і пад.)’ (ТСБМ, Растарг.). Параўн. укр. тори́ти ’пракладваць (шлях)’, рус. тори́ть ’пратоптваць, пракладваць дарогу’. Прасл. *toriti звязана чаргаваннем з *terti ’церці’ (Фасмер, 4, 81). Гл. тор1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)