рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дрыса (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 208 км². Выцякае з воз. Белае, цячэ ў забалочанай мясцовасці па Полацкай нізіне, працякае праз воз. Дахнарскае. Асн. прыток р. Лонніца (справа). Даліна ў ніжнім цячэнні добра выражаная, шыр. 200—300 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ША,
рака ў Уздзенскім і Капыльскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 830 км². Пачынаецца каля в. Даўгінава Уздзенскага р-на. Асн. прыток р. Выня (злева). Даліна на вял. працягу невыразная. Пойма асушаная. Берагі абрывістыя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. На рацэ створана Лашанскае вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цясні́на, ‑ы, ж.
Вузкая, глыбокая рачная даліна з крутымі стромкімі схіламі. Далёка, там, дзе роў злучаўся з глыбокай цяснінай рэчкі, стаялі машыны.Асіпенка.На працягу гадоў [рачулка] .. стварыла цясніну са стромкімі, як муры, берагамі.Маўр.// Вузкі праход паміж гарамі, скаламі і пад. Гучны адзінокі стрэл пачуўся воддалі, рэха пранесла яго далёка, і ён паўтарыўся недзе ў гулкай цясніне гор.Самуйлёнак.Ёсць у Альпах далёкіх сяло, Ледзь бялее між горных цяснін.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МО́РАЧ,
рака ў Слуцкім, Клецкім і Салігорскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Случ (бас.р. Прыпяць). У верхнім цячэнні рака наз.Копанка. Даўж. 150 км. Пл. вадазбору 2030 км².
Пачынаецца каля в. Вошкаты Капыльскага р-на на Капыльскай градзе, цячэ па паўд.-зах.ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны і паўн.ч. нізіны Прыпяцкае Палессе. Асн. прытокі: Удава, Мажа, (справа), Волка, Вызенка (злева). Даліна на вял. працягу невыразная, месцамі трапецападобная, шыр. 400—800 м. У месцах, дзе даліна выразная, пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, шыр. 100—200 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Шыр. яго да в. Морач Капыльскага р-на 2—4 м, ніжэй 20—25 м, каля Чырвонаслабодскага вадасховішча (плаціна за 50 км ад вусця ракі) 40—50 м. Замярзае ў сярэдзіне снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы крыгаход 5 сут. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,7 м³/с. М. выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ясне́цьнесов.
1.в разн. знач. ясне́ть;
далі́на ясне́е — доли́на ясне́ет;
ду́мкі ясне́юць — мы́сли ясне́ют;
2. (становиться светлее) светле́ть;
во́блакі ўжо ясне́юць — облака́ уже́ светле́ют;
3.безл. светле́ть, проя́сниваться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АРШЫ́ЦА,
рака ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Дняпра. Даўжыня 33 км. Выцякае з возера Арэхаўскае. Асноўныя прытокі: Пачаліца, Міронаўка (справа), Выдрыца (злева). Плошча вадазбору ў межах Аршанскага ўзвышша 519 км². Даліна добра выражана, у верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. На беразе дом адпачынку «Орша». Пры ўпадзенні Аршыцы ў Дняпро горад Орша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВУ́ТА,
рака ў Беларусі, у Глыбоцкім і Міёрскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 47 км. Выцякае з воз. Падавута на ПнУ Свянцянскіх град, цячэ па Полацкай нізіне. Далінашыр. 150—250 м, схілы стромкія. Пойма высокая, шыр. 100—150 м, рэчышча слабазвілістае. Каля 66% гадавога сцёку прыпадае на вясну. Водапрыёмнік меліярац.сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛТА,
рака ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 207 км². Выцякае з воз. Белае ў межах гідралагічнага заказніка Ельня, цячэ па зах. частцы Полацкай нізіны. Даліна трапецападобная, у верхняй частцы невыразная. Пойма ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні перарывістая. У верхнім цячэнні рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫ́ЦА,
рака ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл. і Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 250 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Старое Заліцвінне Кіраўскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная. Пойма асушаная. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 170 км². Пачынаецца з балота паміж в. Чэрнін і в. Новае Жыццё Краснапольскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 250—500 м. Пойма перарывістая. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу амаль 6 км, далей — звілістае.