БАРСУКО́Ў Міхаіл Іванавіч (11.1.1890, Масква — 5.4.1974),
гісторык медыцыны, адзін з першых арганізатараў аховы здароўя ў СССР, дзярж. дзеяч Беларусі. Праф. (1952). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). Кіраўнік Медыка-сан. аддзела Петраградскага ВРК (1917). Удзельнік стварэння Чырв. Крыжа (1918). У 1924—30 нарком аховы здароўя БССР, адначасова на мед. ф-це БДУ. З 1945 на навук. рабоце. Навук. працы па гісторыі і тэорыі аховы здароўя ў СССР, гісторыі ваен. медыцыны, Чырв. Крыжа.
т. 2, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХРУ́ШЫН Сяргей Уладзіміравіч (8.10.1882, Масква — 8.3.1950),
расійскі гісторык. Чл.-кар. АН СССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1904), прыват-дацэнт (з 1909), праф. (з 1927) гэтага ун-та. Вучань В.В.Ключэўскага. Супрацоўнік (з 1937), заг. сектара ў Ін-це гісторыі АН СССР (1940—50). Працы па гісторыі Расіі (пераважна 16—17 ст.), рус. каланізацыі і гіст. геаграфіі Сібіры, крыніцазнаўстве, гістарыяграфіі і інш.
Тв.:
Научные труды. Т. 1—4. М., 1952—59.
т. 2, с. 358
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАВА́НАВІЧ (Јовановић) Слабадан (21.11.1869, г. Нові-Сад, Сербія — 12.12.1958),
сербскі дзярж. дзеяч, гісторык. Скончыў юрыд. ф-т у Жэневе (1890). У 1897—1941 праф. Бялградскага ун-та. У 1941 нам. прэм’ер-міністра ва ўрадзе Д.Сімовіча. У студз. 1942 — чэрв. 1943 кіраўнік эмігранцкага каралеўскага ўрада ў Лондане. З мая 1946 старшыня эмігранцкай арг-цыі Югаслаўскага нац. к-та. Аўтар шэрагу прац па гісторыі Сербіі з 1838 да 1903.
т. 7, с. 137
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН МІСКАВА́ЙХ, Ібн Міскавейх,
Абу Алі Ахмед ібн Мухамед (? — 1030), арабамоўны гісторык і філосаф. Аўтар «Кнігі вопытаў народаў» («Кітаб таджырыб аль-умам») у 6 тамах — першай пасля твора Табары значнай працы па ўсеаг. гісторыі. Апошняя частка гэтага твора мае каштоўныя звесткі пра сац.-эканам. адносіны ў Араб. Халіфаце 10 ст. Склаў трактаты па філасофіі і этыцы.
Літ.:
Игнатенко А.А. В поисках счастья: Общественно-полит. воззрения арабо-исламских философов средневековья. М., 1989.
т. 7, с. 144
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НАВА Лідзія Іванаўна (н. 7.5.1941, пас. Галіцына Пензенскай вобл., Расія),
бел. гісторык і палітолаг. Канд. гіст. н. (1971), праф. (1992). Скончыла Маскоўскі ун-т (1963). З 1971 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1992 заг. кафедры). Працы па сац.-паліт. гісторыі Іспаніі, замежнай сац. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.:
Испания: истоки и современные тенденции оппозиционного движения. М., 1977 (разам з Т.Баранавай);
Социалистический образ жизни: критический анализ немарксистских концепций. М., 1989.
т. 9, с. 367
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБІЛЬЁН, Мабіён (Mabillon) Жан (26.12.1632, г. Сен-П’ермон, Францыя — 27.12.1707), французскі гісторык, заснавальнік дыпламатыкі і палеаграфіі. Чл. кангрэгацыі маўрыстаў. З 1664 працаваў у бібліятэцы манастыра Сен-Жэрмен-дэ-Прэ (Парыж). З 1701 чл. акадэміі надпісаў. Здзейсніў шматтомную публікацыю крыніц па гісторыі бенедыкцінцаў з каментарыямі і заўвагамі (13 тамоў, 2 апошнія скончаны інш. маўрыстамі). Распрацаваў методыку вызначэння сапраўднасці дакумента, устанавіў адзнакі датавання і лакалізацыі рукапісу, стварыў тэорыю «нац. тыпаў» лац. пісьма.
т. 9, с. 440
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМУЭ́ЛЬ Софія Пятроўна (н. 20.2.1941, в. Еськавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
гісторык. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыла БДУ (1966). З 1969 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя»; заг. рэдакцый, у 1992—96 нам. гал. рэдактара. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі, адзін з рэдактараў і складальнікаў шэрагу энцыклапедычных выданняў, у т. л. гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Дзярж. прэмія Беларусі 1990 за выданне «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».
т. 14, с. 142
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАДУ́РСКІ Віктар Генадзевіч (н. 26.12.1961, в. Сар’я Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (2000), праф. (2001). Скончыў БДУ (1984), дзе і працуе з 1988 (у 1992—97 нач. упраўлення замежных сувязей). Даследуе пытанні замежных сувязей Беларусі ў галіне культуры, навукі, адукацыі, гісторыі знешняй палітыкі краін Зах. Еўропы.
Тв.:
Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы (1945—1990-е гг.). Мн., 2000.
т. 18, кн. 1, с. 468
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВІЧ Адам Іосіфавіч (5.12.1802, Вільня — 30.4.1881),
вучоны-медык, гісторык навукі. Д-р медыцыны (1824), праф. (1835). Скончыў Віленскую гімназію (1818), мед. ф-т Віленскага ун-та (1822). Выкладаў у Віленскім ун-це і Ветэрынарным ін-це Мед.-хірург. акадэміі. З 1842 гал. ўрач шпіталя ў Вільні. Аўтар навук. прац па ветэрынарыі, параўнальнай анатоміі, палеанталогіі і гісторыі медыцыны на Беларусі і ў Літве. Прэзідэнт Віленскага т-ва ўрачоў (з 1841).
В.А.Гапоненка.
т. 1, с. 91
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Б’ЁНДА (Biondo) Флавіо (1392, г. Фарлі, Італія — 4.6.1463),
італьянскі гуманіст, гісторык. Упершыню вылучыў сярэднія вякі як асобны перыяд гісторыі. У сваёй гал. працы «Тры дэкады гісторыі ад падзення Рымскай імперыі» выклаў у храналагічным парадку гісторыю сярэдневяковай Еўропы (1412—1440). Адзін з першых імкнуўся выпрацаваць крытэрыі дакладнасці гіст. крыніц, увёў дэскрыптыўна-факталагічны падыход да гістарыяграфіі. Працы «Адноўлены Рым» (1444—46), «Апісанне Італіі па раёнах і правінцыях» (1453) заклалі асновы гіст. геаграфіі і гіст. тапаграфіі.
т. 3, с. 135
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)