рыбаво́дства, -а, н.

Развядзенне рыб у вадаёмах як галіна народнай гаспадаркі, гаспадарчай дзейнасці.

|| прым. рыбаво́дчы, -ая, -ае і рыбаво́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

садо́ўніцтва, -а, н.

1. Занятак садоўніка, майстэрства даглядаць сад.

2. Развядзенне садовых раслін як галіна сельскай гаспадаркі.

|| прым. садо́ўніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэкстало́гія, -і, ж.

Галіна філалогіі, якая займаецца вывучэннем, праверкай і навуковым выданнем тэкстаў літаратурных і іншых твораў.

|| прым. тэксталагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлефані́я, -і, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае і распрацоўвае прынцыпы пабудовы сістэм тэлефоннай сувязі і неабходную для яе апаратуру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хірургі́я, -і, ж.

Галіна медыцыны, якая займаецца аперацыйнымі метадамі лячэння: злучэннем і раз’яднаннем тканак арганізма.

Х. сэрца.

|| прым. хірургі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпідэміяло́гія, -і, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае прычыны ўзнікнення і распаўсюджання эпідэмій, распрацоўвае меры барацьбы з імі.

|| прым. эпідэміялагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піратэ́хніка, -і,ДМ -ніцы, ж.

Галіна тэхнікі, звязаная з вырабам гаручых сумесей, сігнальных агнёў, ракет і пад.

|| прым. піратэхні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dziedzina

dziedzin|a

ж. галіна;

~a wiedzy — галіна ведаў;

~y sportu — віды спорту

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

discipline1 [ˈdɪsəplɪn] n.

1. пара́дак, дысцыплі́на

2. прадме́т, галіна́ ве́даў, дысцыплі́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gałąź

1. галіна;

2. галіна;

gałąź przemysłu — галіна прамысловасці;

pójść na gałąź — быць павешаным;

skończyć na gałęzi — скончыць жыццё на шыбеніцы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)