Мадыгава́цца ’вырабляць, крыўляцца’ (Шат.), ’важнічаць’, ’убірацца, прыгожа апранацца’ (дзятл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’прыладжвацца, прымошчвацца’ (дзярж., Нар. сл.), стаўб.мадыгава́ць, мадыголіць ’прыладжваць, падганяць адзенне’ (Жыв. сл.). Відаць, ад ⁺мадыга (аб суфіксе ‑ы́га гл. Сцяцко (Афікс. наз., 182) < модны, параўн, рус.перм.модя́га ’франт, фарсун’. Пасля адбылося збліжэнне з лексемай мадырава́цца1 (гл.) паводле аднолькавай семантыкі і блізкага фанетычнага гучання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Майстрава́ць ’рабіць, вырабляць што-небудзь ручным спосабам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп.), майстры́ваць, майстріва́ць ’тс’ (Бяльк., Растарг.) прыйшлі ў бел. мову праз польскую, а формы майстры́ць, майстрі́ць ’тс’ (жлоб., Мат. Гом., Бяльк., Растарг.) аформіліся пры ўздзеянні рус. мовы. Сюды ж майстрава́цца ’прыстройвацца, прыладжвацца’ (ТСБМ). Полац. рэгіяналізм майстрэчыць ’майстраваць’ (Нар. лекс.) мае экспрэсіўнае адценне і ўтворана ад ⁺майстрэка (як няўме́ка).
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
штампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., што.
1.Вырабляць што‑н. пры дапамозе штампа (у 1 знач.). Дэталі можна не толькі выточваць, а і штампаваць.Шахавец.
2. Ставіць штамп (у 2 знач.) на што‑н. Штампаваць паперу.
3.перан. Рабіць што‑н. без душы, фармальна, па старых гатовых узорах. Усю зіму раённы апарат Старанна штампаваў калгасам дырэктывы.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
áusarbeiten
1.vt выпрацо́ўваць (план); вырабля́ць;
schríftlich ~ скла́сці пісьмо́ва
2.~, sich рабі́ць размі́нку, трэнірава́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАРА́НЬСКАЯ КУ́ЛЬНЯ, бараньскі кульны двор,
майстэрня па вырабе ядраў і куль для гармат і гакаўніц на тэр. Беларусі ў 16 — сярэдзіне 18 ст.Засн. ў 1597 кн. М.Радзівілам у с. Барань, верагодна, Барысаўскай вол. Аршанскага пав. Работнікаў майстэрні («кульнікаў») набіралі з мясц. сялян, надзялялі іх 1 валокай зямлі, за што яны павінны былі здабываць руду, вырабляць жалеза і вугаль, адліваць ядры і кулі. У кастр. 1598 працавала 14 «кульнікаў». Бараньская кульня пастаўляла кулі і ядры Копыскаму і Біржанскаму (у Літве) замкам. «Кульнікі» ўдзельнічалі ў рамонце і доглядзе ўмацаванняў Копыскага замка, давалі грошы «на выправу выбранцев», «жита на пушкаров замковых» і стацыю (падатак) на выпадак прыезду ў Копысь Радзівілаў. За год на патрэбы Біржанскага замка Бараньская кульня вырабляла 195 вялікіх і 325 меншых ядраў, для Копыскага — 390 меншых ядраў і 780 гакаўнічных куль. Каб зберагаць лясы ад спусташэння, яны павінны былі закопваць за сабою ўсе ямы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гарба́р ’гарбар’ (БРС, Сцяшк. МГ), ’шавец’ (Бяльк.). У ст.-бел. помніках гэта слова засведчана з XVII ст. у формах кгарбаръ, гарбаръ (Булыка, Запазыч., 147). Укр.гарба́р. Бел. і ўкр. словы запазычаны з польск.garbarz (Булыка, там жа; Слаўскі, 1, 256), якое ўзята з с.-в.-ням.gerwer (Слаўскі, там жа), утворанага ад дзеяслова gerwen, ganpen, gerben ’вырабляць кожу’. Сюды ж і гарба́рня (БРС).