падкаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

1. Коцячыся, наблізіцца. Да ног Каваля падкацілася пустое вядро, ён адкінуў яго. Савіцкі. // Закаціцца куды‑н., пад што‑н. Мячык падкаціўся пад ганак.

2. перан. Разм. Хутка падысці, падбегчы да каго‑, чаго‑н. Макар, я ўжо ўзяў білеты, — падкаціўся да мяне круглячок Шаевіч. Сабаленка. Да.. [Шыковіча] падкаціўся Гамбіцкі, выхапіў з кішэні вялікую хустку, абмахнуў ёю твар. Шамякін.

3. перан. Аб раптоўным пачуцці болю, жаласлівасці і пад. У дзеда Талаша задрыжалі рукі і ногі, і востры боль падкаціўся к самаму сэрцу. Колас. Слёзы бяссілля падкаціліся да горла. Шахавец.

4. перан. Разм. Лісліва звярнуцца да каго-небудзь, дамагаючыся чаго‑н. Злодзей і ашуканец, чалавек без сумлення і сораму, .. [Халуста] хутка і так спрытна падкаціўся да пана, што стаў яго першым дарадчыкам. Чарнышэвіч. // Падлашчыцца да жанчыны. [Матушка:] — [Панна Людміла] цяпер тут, у пісара. Вечарам у пісара бліны будуць. Вось вы і падкаціцеся да яе. Яна дзяўчына сімпатычная. Колас.

•••

Ком падкаціўся да горла гл. ком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашука́ць ’абмануць, абдурыць’ (Нас., Яруш., Грыг., Шпіл., Бесар., Нік. Очерки, Касп., Шат., КЭС, лаг.), ’пакрыўдзіць у якой-небудзь справе; незаўважальна для іншага карыстацца яго сродкамі’ (Мядзв.), ашока́ць ’ашукаць, узяць верх над кім-небудзь’ (Ян.), абшукаць ’абшукаць вакол; абмануць’ (Шат.), ашукацца ’памыліцца’ (Грыг., Яруш., КЭС, лаг.), ашуканец ’махляр, манюка’ (Яруш., КЭС, лаг.), ст.-бел. ошукати, ошуковати ’абмануць’ (1599 г., Нас. гіст.), укр. ошукати, польск. oszukać ’свядома ўвесці ў зман каго-небудзь для ўласнай карысці’ (у такім значэнні з XIV ст., Крупянка, Formacje, 130). Ад шукаць (гл.), з першапачатковай семантыкай як у ашустаць ’абмануць, абхітрыць’, пры шустаць ’дзейнічаць хутка і з шумам; шастаць; напіраць’, інакш Мікуцкі, ИОРЯС, 4, 1855, 411: з гіпатэтычнага ошудкаць, якое звязвае з славац. šudiť ’абманваць’ (прасл. šuditi, Махэк₂, 607), параўн. Фасмер, 3, 180; Кюнэ, Poln., 82; Гіст. мовы, 2, 69 (з польск., дзе калька з ням. versuchen); ашука ’падман; памылка’ (Нас., Касп.) — другаснае ўтварэнне ад ашукаць, параўн. таксама абшукацца ’агледзецца, уладкавацца, упарадкавацца’ (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sham

[ʃæm]

1.

n.

1) прыкі́дваньне, удава́ньне n., сымуля́цыя f.

2) падро́бка, іміта́цыя f.

3) хлус -а m., маню́ка -і m. & f.; ашука́нец -ца m.

4) накі́дка f.

a pillow sham — дзённая дэкараты́ўная накры́ўка на паду́шку

2.

adj.

1) удава́ны

a sham battle for practice — удава́ная бітва́ (на манэ́ўрах)

2) падро́блены, імітава́ны

3.

v.t. (-mm-)

удава́ць, сымулява́ць, прыкіда́цца

He shammed sickness — Ён прыкі́нуўся хво́рым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Каём, каёміна ’шустры, бойкі’ (Бяльк.), акаёман, акаёмын ’верхалаз’ (Бяльк.). Ілюстрацыя ў слоўніку дазваляе ўдакладніць дэфініцыю: «Увесь дзень, як акаёмын ходзіць па дрэвах». Рус. паўн., усх. окаём ’нягоднік, гультай; ашуканец, неслух і інш.’, окаёмиться ’адбіцца ад рук і інш.’ Даль тлумачыць окаём словам «изверженный», окаёмный «опричный, кромешный, находящийся вне чего-либо». Такім чынам ён аб’ядноўвае іх і окаёмак у адным артыкуле. У гэты ж артыкул Бадуэн дэ Куртэнэ ў трэцім выданні слоўніка Даля ўключыў тамб., ярасл. окоём ’скнара, скупянда’. Супраць Мартынаў (Бел.-рус. ізал., 69), які прапануе: акаём/окаём < прасл. kajati sę. Структура слова, паводле Мартынава, там жа, высвятляецца, калі лічыць, што яно з’яўляецца формай залежнага дзеепрыметніка прошлага часу на ‑ом (окаём да каять, як весом да весить). У такім выпадку акаёмын, каём этымалагічна і сэнсава будуць звязаны з акаянны. Краўчук (вусн. паведамл.) удакладняе, што гэтыя словы могуць быць звязаны іншым шляхам і прапануе: акаянны > *акаённы (праз *акаенны), якое ў выніку дысіміляцыі дае акаёмны (‑нн‑ > ‑мн‑). Да гэтай формы заканамерна магло б узыходзіць акаёман, якое ў такім выпадку з’яўляецца зыходным для іншых форм. Цыхун (Бел.-рус. ізал., 91) прапанаваў іншую этымалогію для бел. акаём. Мяркуючы па значэнню ’шустры, бойкі’, улічваючы структуру бел. акаём ’небасхіл, прастора, якую можна ахапіць вокам’, звязвае бел. акаём ’шустры, бойкі’ з усх.-слав. око і яти. Параўноўваючы бел. слова і рус. дыял. окоёмашуканец, нягоднік’, ’скнара, скупянда і да т. п.’, аўтар лічыць, што ўнутраную форму гэтых слоў адлюстроўвае фразеалагізм оком яти ’ахопліваць вокам’; у якасці прыкладаў прыводзяцца гродз. зазроны (ад zьrěti) ’скупы, зайздросны’, рус. завидовать ’зайздросціць’, балг. свидлив ’скупы’. У такім выпадку значэнне хуткасці, бойкасці магло развівацца ў сувязі з паняццем ’ахопліваць вокам’, ’хутка, як вокам схапіць’ (бел. вокамгненна, гл.). Аўтар, аднак, меў у якасці рус. адпаведнікаў толькі прыклады з ярасл. гаворак і заўважыў, што надзейнасць гэтай бел.-рус. ізалексы невысокая, калі ўлічыць даныя аб міграцыі бел. насельніцтва ў гэты рэгіён (гл. падрабязней Бел.-рус. ізал., 91–92). Прымаючы пад увагу, што бел. і рус. словы сустракаюцца па разарваных арэалах, можна лічыць акаём/акаем усх.-слав. архаізмам. Што датычыцца ўласна этымалогіі, то адносна фанетыкі (гл. вышэй меркаванні Краўчука) параўн. яшчэ рус. алан. каётный ’які каецца, шкадуе аб зробленым’ і, магчыма, церск. каёмиться ’цырымоніцца, адмаўляцца’. Гл. акаёман.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́шты ’дрэнны, нягодны, гадкі; худы, слабы; той, каму млосна, дрэнна, моташна’ — гэта выражаецца і прыслоўямі ляда́шта, ляда́ча (Нас., Шпіл., Дзмітр., Жд. 1, Бір. Дзярж.; шчуч., чэрв., гродз., Сл. ПЗБ; крыч., Мат. Маг.; ашм., Сцяшк. Сл.). Утвораны ад прыслоўя ляда́што ’дрэнна’. Заканчэнне ‑шты выраўнялася ў канчатак ‑шчы, які стаў успрымацца як канчатак рус. дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу і часткова на бел. моўнай тэрыторыі набыў бел. форму з суфіксам ‑ач‑ы (ляда́чы — гл.). Аналагічна ўкр. ледащо ’дробязь, пусцяковіна’, польск. ladaco ’чалавек нічога не варты’, ’абы-які’, чэш. ledaco ’абы-што, дрэнь’, мар. ľedaco ’нічога не варты’, славац. ledačo ’абы-што, што-небудзь’, ’нічога не варты’. Паўн.-слав. lě‑da‑čьto ( ’толькі, ледзь’, da — узмацняльная часціца, čьto ’што’, якое на зах.-слав. тэрыторыі мае рэфлекс co, čo) (Бернекер, 1, 697; Фасмер, 2, 474; Зубаты, Studie, 1, 241; Слаўскі, 4, 22–23). Паводле лінгвагеаграфічнага размеркавання лексемы ў рус. народных гаворках (СРНГ, 16, 318–319) можна меркаваць, што яна (і падобныя: ледака, лядаха, лядащий) прыйшла з бел. і ўкр. моў. Зах.-бел. леда́што, ляда́шчэ (м.), ’махляр, круцель, ашуканец’, ’гультай’ (Федар. 7, Федар. Дад.) з’яўляюцца калькай польск. ladaco ’чалавек нічога не варты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

skin

[skɪn]

1.

n.

1)

а) ску́ра f.

б) вы́рабленая шку́ра

2) ску́рка, абало́нка f.

а) ад пладо́ў

б) лупі́на f., шалупі́ньне n

3) шку́ра f.

4) Sl. махля́р -а́, ашука́нец -ца m.; скна́ра, жмі́нда -ы m. & f.

5) Sl. даля́р -а m.

2.

v.t.

1)

а) абдзе́рці ску́ру

Jack skinned his knee when he fell — Янка ўпа́ў і абдзёр кале́на

б) здыма́ць, зьдзіра́ць ску́ру

2) скіда́ць ску́ру (пра вужа́каў)

3) Sl. лупі́ць ску́ру, браць празьме́рую пла́ту

- by the skin of one’s teeth

- have a thick skin

- in a whole skin

- with a whole skin

- jump out of one’s skin

- save one’s skin

- skin alive

- under the skin

- get under one’s skin

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Плута́ць ’бадзяжнічаць’ (Нас.), тушаваць ’ашукваць’ (Скарбы), ’маніць’ (дзятл., Сл. ПЗБ), ’блытаць (ніткі)’ (Нас.; ТС; кіраў., Нар. сл.), апушыць ’блытаць па лесе’ (Бяльк.; Юрч. Вытв.; кіраў., Нар. сл.), апушацца ’блытацца, чапляцца’ (Уладз.; Мат. Гом.; ТС), ’блытацца (аб нітках, аб мове, словах)’ (Нас.; Сл. ПЗБ; Растарг.), плутон t на ’блытаніна’ (Мядзв., Растарг.), ^путанне ’блытанне’, ’страта арыентацыі’ (Юрч. Вытв.), плутня ’хлусня, плёткі’ (Нас.), ’блытаніна’ (ТС), ’хітры падман’ (мсцісл., Юрч. СНС), ’бадзянне’ (Нас.), плу́тні ’махлярства, ашуканства’ (Нар. Гом.), плуташуканец, махляр, прайдзісвет’ (Скарбы), ’манюка’ (брэсц., ЛА, 3), плу́то ’нікчэмны чалавек’ (Сл. Брэс.), плуцяга ’бадзяга’ (Нас.), укр. плутати ’блытаць, блытала расказваць’, плутатися ’блытацца (аб валасах)’, ’няўмела хадзіць’, рус. плутать ’хадзіць без мэты, бадзяцца; блукаць’, ст.-рус. плутать ’блукаць, бадзяцца’, ’памыляцца’, ’рабіць несамавітыя ўчынкі’ (з XVII ст.); плуть ’махляр’, польск. plątać (šią) ’блытацца, заблытвацца’, ’збівацца (з думкі)’, ’блытацца пад нагамі’, ’заплятацца’, чэш. ганацк. ріапіаіі ’блытацца, заплятацца’, ляш. piantai’ ’блытаць, змешваць’, ’збіваць з панталыку’, славац. plantať sa. рГantat* ’блытацца’, ’блытацца пад нагамі’, ’бадзяцца, швэндацца’. Прасл. паўн. plotai іox.)l *plętati (зах.) — дзеяслоў шматразовага дзеяння да *pląsti (першапачаткова * plėsti). роднасны літ. błęsti ’мяшаць, змешваць’ (Банькоўскі, 2, 601). Пачатковае б- у бел. блытаць, гродз. блындаць ’хадзіць без справы, бадзяцца’ (Сцяшк. МГ), ваўк. блёнтагща ’перашкаджаць, блытацца пад рукамі’ (Сцяшк. Сл.), шчуч. тблёшпацца ’пераблытацца (пра ніткі на пачынку)’ (Сл. ПЗБ), відаць, з балцкага субстрату. Параўн. таксама размеркаванне пп∼! бл‑ у бел. гаворках (ЛА, 4): зах. і цэнтр.-бел. (піткі) блытаюцца, паўн. і ўсх. (ніткі) спутаюцца. Параўн. таксама блытаць (гл.). На семантыку разглядаемых лексем, магчыма, аказала ўплыў прасл. blęsti, bloditi ’блукаць’. З плесці звязваюць лексему плутаць Махэк₃ (454) і Фасмер (3, 287–288). Сюды ж: тушаць ’ілгаць’, плу́тма тушаць ’бесперапынна ілгаць’ (Нас.; дзятл., Сл. ПЗБ), плутон плуцяга ’хлус’ (Нас., Анім.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мані́ць ’падзываць, клікаць, падклікаць (качак, курэй, сабак)’ (Касп., Шат., Юрч., Сцяшк. Сл.), ’прыцягваць, прынаджваць’, манлі́ву ’прываблівы’ (ТС), беласт. мані́ті ’прывабліваць, спакушаць’ (Сл. ПЗБ); мана́ ’прываба, пахучая прыманю’ (ТС); мані́ць, мані́ці ’хлусіць’, мана́, мына́ ’хлусня, наўмыснае скажэнне ісціны’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Растарг., Яруш., Сцяшк., КЭС, лаг.; ЛАПП, ТС, Ян., Сл. ПЗБ, Янк. 1), мань, май ’хлусня, хлус’ (кліч., Жыв. сл.; Яруш., Мікуц., Нас., Шат.). Укр. мани́ти, рус. мани́ть ’тс’, паўн. ма́нкий ’спакушальны, прыцягальны’, валаг. манно́ ’прывабліва, прыемна’, алан., наўг., калін. ман ’хлус’, алан., смал., укр. мана ’хлусня’, польск., в.-луж. manić, н.-луж. maniś ’падманваць, ашукваць; прывабліваць, спакушаць, цешыць сябе чым-небудзь’, польск. man ’уведзены ў зман’, ’падман’, manicielstwo ’тс’, ’спакуса’, чэш. ‑maniti: ляш. podmanic ’падбухторыць да нечага’, podmana ’хітры ашуканец’, славац. obmantať ’ашукаць’, umantať ’заваражыць, зачараваць’. Да групы слав. лексем з асновай man‑ трэба яшчэ далучыць бел. мана́ ’пустата’, ’прывід, здань’ (Нас.), ’чары, насланнё’ (Ян.), ’азарт, прыцягальная сіла’ (карэліц., Марц.), ’ахвота, жаданне’ (Сцяшк. Сл.), мані́ць ’трызніць’ (Сцяшк.; іўеў., Сл. ПЗБ), мін. манаецца ’здаецца’ (КЭС) і аналагічныя да іх укр. мана́ ’прывід, здань, ілюзія’, рус. смал. ’насланне, нешта нерэальнае’, ’хмара’; ’прынада, спакуса’ (Даль); тамб. ’слодыч’, наўг. ман ’нячысцік, які жыве ў званіцы, у хаце або ў лазні’, уладз., валаг., наўг. мани́ть, безасаб. ма́нит ’здавацца, мроіцца’, манной ’шалёны’, а таксама польск. man ’ілюзія’, серб.-харв. не̏ман (з адмоўнай прыстаўкай, як, напр., нябога) ’страшыдла, прывід’, ’волат, калос’, ’нячысцік, д’ябал’, у якім (паводле Скока, 2, 366) адбылася дысіміляцыя mm > mn. Ван–Вейк (RÉS, 14, 73) таксама мяркуе, што паўн.-слав. maniti ўтварылася ў выніку дысіміляцыі з mamiti, прадстаўленага на зах.- і паўд.-слав. моўнай тэрыторыі, параўн. польск. mamić ’падманваць, уводзіць у зман’, ’прывабліваць’, чэш. mámiti ’выманьваць, выцягваць’, ’абдурманьваць’, славац. mámiť ’тс’, ’прывабліваць’, mam ’прывід, міраж’; славен. mámiti ’завабліваць, спакушаць’, ст.-славен. mama ’балбатун’, серб.-харв. ма́мити ’заманьваць, прывабліваць’, ’выманьваць’, ’раз’юшваць’, ма̏ма ’дурны’, ’шаленства’, ма̑ма ’прынада’, макед. мами ’хлусіць, ашукваць, махляваць, заманьваць’, балг. ма́мя ’тс’, ’прыручаць’, ’парушыць клятву’, ’вадзіць за сабой’, ’падзываць, клікаць (свойскія жывёлы і птушкі)’, ст.-слав. мамьнъ ’дурны’, ц.-слав. мамити і манити. Махэк₂ (350 і 351) мяркуе, аднак, што зыходнай формай для дзеяслова з’яўляецца прасл. manъ, якое пад уплывам сіноніма klamъ змяніла свой канчатак (‑nъ у ‑mъ) > ‑maniti. БЕР (3, 635) дае дзве прасл. формы дзеяслова: mamiti і maniti. І.‑е. асновай для першай з’яўляецца *ma‑ ’узмах рукою’ > прасл. majati, maxati, літ. móti, лат. māt ’махаць, ківаць’ з фармантам ‑mo‑ (параўн. ст.-грэч. μῑμος ’пераймальнік, імітатар, мім’, лац. mīmos ’тс’, месапск. mimeteos (Р. скл.) ’тс’ (Крае, IF, 49, 268; Бязлай, 2, 164–165). Роднаснымі да прасл. maniti будуць: ст.-інд. māyā́ ’чары, падман, ілюзія’, авест. māyā‑, лат. mãnît ’уводзіць у зман, падманваць’, mani, якому адпавядае бел. мань (Карскі, Труды, 456), ст.-в.-ням. mein ’ілжывы, падманлівы’, ст.-ісл. mein ’страта, шкода, няшчасце’, ст.-англ. mān, ст.-сакс. men ’хлусня’, ням. Mein‑eid ’клятвапарушэнне’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 582; Бернекер, 2; Фасмер, 2, 569).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)