Які мае адносіны да ўступа 1. Уступная выемка.// Які мае від уступа, размешчаны ў выглядзе ўступа 1. Калоны рухаліся ва ўступным парадку.
усту́пны2, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца ўступам 2 да чаго‑н.; пачатковы. Уступнае слова. Уступная частка ўрока. □ Уступная прамова містэра Дэвіда была кароткая, строга афіцыйная.Гамолка.
2. Звязаны з паступленнем, абумоўлены паступленнем куды‑н. Уступны экзамен. □ Грошы ішлі ў касу рознымі шляхамі. Былі членскія ўзносы, якія акуратна запісваліся ў вялікія гросбухі і рэгістраваліся ў адпаведных інстанцыях. Акрамя членскіх узносаў, былі яшчэ аднаразовыя, уступныя.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТРЫБУ́ЦЫЯ,
1) устанаўленне аўтарства непадпісанага або псеўданімнага літ., навук., маст. твора, вызначэнне яго прыналежнасці да пэўнага гіст. часу, нац. школы; адна з важных праблем тэксталогіі і мастацтвазнаўства. У літаратуразнаўствевял. роля адводзіцца атрыбуцыі помнікаў стараж. пісьменства, якія распаўсюджваліся пераважна ананімна, і атрыбуцыі твораў бесцэнзурнай л-ры. Для бел.літ.-знаўства атрыбуцыя мае асаблівае значэнне ў сувязі са спецыфічнымі ўмовамі развіцця л-ры ў дасав. перыяд (афіцыйная забарона друкавання кніг на бел. мове, малалікасць нац. перыёдыкі, рукапіснае і вуснае бытаванне многіх твораў ці ананімнасць выданняў). Асн. кірункі навук. атрыбуцыі: аналіз дакумент. матэрыялаў (аўтографаў, перапіскі, дзённікаў, мемуараў аўтара і яго сучаснікаў); супастаўленне ідэйна-вобразнага зместу твора з ідэйнай пазіцыяй магчымага аўтара; аналіз мовы і стылю тэксту. Побач з тэрмінам «атрыбуцыя» ў навуцы карыстаюцца таксама тэрмінам эўрыстыка.
М.І.Мушынскі.
2) У археалогіі атрыбуцыя — выяўленне асноўных, істотных, вызначальных уласцівасцяў, прыкмет аб’екта даследавання, без якіх ён траціць сэнсавую нагрузку. Пры археал. і гіст. даследаваннях атрыбуцыю праводзяць з дапамогай параўнальна-гістарычнага, параўнальна-тыпалагічнага і інш. метадаў. Высвятленне атрыбутыўных рысаў патрабуе гіст. падыходу. У археалогіі выкарыстоўваецца атрыбуцыя стараж. рэчаў, археал. помнікаў, комплексаў, культур. Найвышэйшай ступені дасягае атрыбуцыя этнічнай прыналежнасці гіст. помнікаў, калі археал. крыніцы ператвараюцца ў гіст. факты і з’яўляецца магчымасць вывучаць гісторыю пэўнага этнасу (племянной групы, народнасці, нацыі).
give/grant sanction to smth. даць зго́ду на што-н.
2.fml ме́ра, са́нкцыя;
apply sanctions against smth. прымяня́ць са́нкцыі су́праць чаго́-н.;
punitive/vindicatory sanctions ка́рныя са́нкцыі;
the last sanctions of the law вышэ́йшая ме́ра пакара́ння
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
address
[əˈdres]1.
n.
1) а́драс -у m.
2) зваро́т -у m., прамо́ва f. (асабл.афіцы́йная)
The President made an address to the nation on television — Прэзыдэ́нт вы́ступіў са зваро́там да наро́ду ў тэлеві́зіі
3) мане́ра гавары́ць, гаво́рка f.
His address was abrupt — Яго гаво́рка была́ рэ́зкая
4) афіцы́йная про́сьба да ўла́даў
5) зваро́так -ку m.
2.
v.t.
1) адрасава́ць (ліст, пасы́лку)
2) скіро́ўваць
to address a formal request to a government — скірава́ць афіцы́йную про́сьбу да ўра́ду
3) прамаўля́ць; зварача́цца
He addressed himself to the chairman — Ён зьвярну́ўся да старшыні́
4) тытулава́ць
How do you address a mayor? — Як тытулава́ць мэ́ра?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«МОГИЛЁВСКИЕ ГУБЕ́РНСКИЕ ВЕ́ДОМОСТИ»,
афіцыйная газета; орган Магілёўскага губ. праўлення. Выдаваліся ў 1838—1917 у Магілёве на рус. мове. Складаліся з 2 частак: афіц. (з 2.7.1838; мела агульны і мясц. аддзелы) і неафіц. (з 14.7.1893; у 1904—05 выходзіла як самаст. грамадская і літ. газета). У 1838—49 выходзіла нерэгулярна, у 1849—58, 1864—69, 1905, 1914—17 — штотыднёва, у 1859—63, 1870—1903, 1906—12—2 разы на тыдзень, у 1904—3 разы на тыдзень. У 1897—1903 неафіц. частку рэдагаваў Е.Раманаў. У афіц. частцы публікаваліся пастановы, указы ўрада, губ. адміністрацыі, аб’явы, у неафіц. — краязнаўчыя матэрыялы па археалогіі і гісторыі, статыстыцы, адукацыі, этнаграфіі, фальклоры, мовазнаўстве, сац.-эканам. пытаннях, літ. і літ.-знаўчыя творы, асвятляла культ. жыццё Магілёва і губерні. Сярод публікацый: «Этнаграфічны нарыс» (1839), «Гісторыя Магілёўскага герба» (1842), «Гістарычны агляд Магілёўскай губерні» С.Сакалова (1848), «Орша (1250—1683 гг.)» З.Даўгялы (1898), «Да пытання аб этнаграфічнай карце беларускага племені» Я.Карскага (1902) і інш. Асобныя матэрыялы надрукаваны з захаваннем асаблівасцей бел. мовы, у т. л. «Магілёўскія прыкметы», «Загадкі», «Дзяды» (1849), «Каляды ў Сенненскім павеце» (1852), «Беларускія тэксты вярцепнага дзейства» Раманава (1898) і інш. Некаторыя матэрыялы газеты друкаваліся ў Магілёўскай губернскай друкарні. Усяго выйшла 25 кніг і брашура «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» А.Кісяля (1861) як дадатак (замест неафіц. часткі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спатка́ннен.
1. (выпадковае) Begégnung f -, -en, Zusámmentreffen n -s, -, Zusámmenkunftf -, -künfte;
2. (прызначанае) Wíedersehen n -s, -; Verábredung f -, -en, Rendezvous [rãdə´vu:] n -s, -s; Zusámmenkunft f (афіцыйнаясустрэча);
◊
да спатка́ння! auf Wíedersehen!, auf Wíederhören! (парадыё, тэлефоне);
да ху́ткага спатка́ння! auf báldiges Wíedersehen!, bis bald! (разм.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пратэ́ст, ‑у, М ‑сце, м.
1. Рашучае пярэчанне супраць чаго‑н., заява аб нязгодзе з чым‑н., аб нежаданні чаго‑н. Сваім удзелам у жалобным шэсці людзі дэманстравалі пратэст супраць паліцэйскага гвалту.У. Калеснік.Спроба бацькі забраць яго з рук Максіма сустрэла рашучы пратэст хлопчыка.Шамякін.Слухаючы разважанні старога Скуратовіча, Кандрат Назарэўскі не можа скрыць свайго абурэння і пратэсту.Барсток.
2. Афіцыйнае выказванне нязгоды з якім‑н. рашэннем, пастановай. Пратэст пракурора.//Спец. Афіцыйнае пацвярджэнне факта нявыплаты ў тэрмін па вэксалі, якое дае трымальніку апратэставанага вэксаля перавагі пры сыскванні доўгу. //Спец.Афіцыйная заява капітана марскога судна, якая пратакаліруе факт аварый судна або псавання грузу. Марскі пратэст.
[Ад лац. protestor — публічна даказваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́снік, ‑а, м.
1. Асоба, якая замяшчае каго‑н. Знайсці сабе намесніка. □ Дзед яшчэ з усходам сонца паехаў у раённы пасёлак па новыя вуллі. А.. [Міхалку] пакінуў сваім намеснікам.Якімовіч.
2.Афіцыйная назва асобы, якая замяшчае кіраўніка. Намеснік дырэктара завода. Намеснік міністра. Намеснік па палітычнай частцы. □ Старшыню і намесніка чакала ў канцылярыі некалькі калгаснікаў.Шахавец.
3. У 14–17 стст. на Беларусі, Украіне і ў Літве — службовая асоба мясцовага кіравання.
4. Пры Кацярыне II — вайсковы начальнік намесніцтва (губерні або некалькіх губерняў).
5. У царскай Расіі 19 і 20 стст. — правіцель ускраінных абласцей краіны, які меў права вярхоўнай улады і кіраваў ад імя цара. Намеснік цара. Каўказскі намеснік.
6. Памочнік настаяцеля манастыра або давераная асоба мітрапаліта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзя́ка, ‑і, ДМ ‑дзяцы, ж.
Пачуццё ўдзячнасці за што‑н. добрае. Выказаць падзяку. □ Відаць, у падзяку за давер Саша хацеў расказаць пра дзяўчыну як можна больш харошага і прыемнага.Кулакоўскі.У .. вялікіх карых вачах [Лазарэўскай] была ціхая падзяка і даверлівасць.Паслядовіч.// Словы або іншы знак выражэння гэтага пачуцця, а таксама што‑н. матэрыяльнае, што даецца ў знак удзячнасці. Адчуўшы ў руках жаданыя кнігі, Ігнась прамармытаў нейкую падзяку і выйшаў.Мурашка.За радасць, шчасце наша Маскве падзяку шлём.Астрэйка.[Міхал:] А прынясеш што — без падзякі Ужо не выпусціць, заплаціць, А на дарэмшчыну не квапіць.Колас.//Афіцыйная высокая ацэнка чыёй‑н. работы. Абвясціць падзяку. □ Алесю Голубу ад мясцовых органаў за пільнасць і аказаную дапамогу ў выяўленні злачынцаў была вынесена падзяка.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́сткаж., в разн. знач. часть; (пай — ещё) до́ля;
ч. матэрыя́лу — часть материа́ла;
ч. рабо́ты зро́блена — часть рабо́ты сде́лана;
~кі све́ту — ча́сти све́та;
запасны́я ~кі — запасны́е ча́сти;
~кі це́ла — ча́сти те́ла;
афіцы́йная ч. ве́чара зако́нчылася — официа́льная часть ве́чера око́нчилась;
твор у трох ~ках — произведе́ние в трёх частя́х;
навуча́льная ч. — уче́бная часть;
◊ рваць на ~кі — рвать на ча́сти
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)