1. Немагчыма; няма магчымасці. Да майго слыху даляталі толькі адны галасы, слоў жа разабраць было нельга.Нікановіч.Пісаць больш нельга, бо ў нас трывога, І я кладу за плечы клунак свой.Астрэйка.Шкадавала маці Ігнася, ой, як шкадавала, — выказаць нельга.Мурашка.
2. Забаронена, не дазваляецца. Курыць тут нельга: побач бензін.// Няможна, не трэба. Нельга ж так мучыць каня, трэба адпачыць жывёле. Сёмка даў каню захвачаны [з дому] авёс і .. прылёг каля воза.Гартны.— Глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца.Зарэцкі.
•••
Нельга не адзначыцьгл. адзначыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часі́на, ‑ы, ж.
1. Час, пара, момант. Хвала табе, слаўная часіна наваселля, часіна спадзяванняў і мар!..Мележ.Настала часіна, калі кожнаму захацелася пабыць з самім сабою.Скрыган.
2.Высок. Прамежак часу, які вызначаецца чым‑н. важным, адметным. Я рад, што нарадзіўся ў бурлівую часіну грамадзянскай вайны і рэвалюцыі.Грамовіч.Светлай прыждалі часіны. Пілы, сякеры бяры, На папялішчах-руінах Новыя ўстануць муры.А. Александровіч.
3. Кароткі адрэзак часу. [Стары] падумаў нават, што няблага было б прылегчы на часіну адпачыць...Брыль.Пагуляць — смела адкладай, а зрабіць — і на часіну не адкладай.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Rastf -, -en
1) адпачы́нак, перады́шка, прыва́л;
~ máchenадпачы́ць, зрабі́ць прыва́л;
◊
erst die Last, dann die ~ сон на за́ўтра адкладзі́, а спра́ву сёння зрабі́; сёння зро́біш – за́ўтра як зно́йдзеш
2) тэх. упо́р, сто́пар
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
2. Заліць варам сухі корм, каб размякчыць, распарыць. Запарыць мякіну. □ Усціння спярша запарыла сеч[ку] карове, занесла ў хлеў, пасля пачала таўчы бульбу.Чыгрынаў.// Прыгатаваць настой, заліўшы варам. Запарыць ліпавы цвет.
3.Разм. Доўга парачы ў лазні, давесці да знямогі.
4.Разм. Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай. Запарыць каня. □ — Ды і нам пара адпачыць, — адгукнулася Аня, якая дагэтуль пакорліва ішла моўчкі. — Запарыла ты мяне, Шурачка: сарочка — хоць выкручвай.Шамякін.
запа́рыць2, ‑рыць; безас.зак.
Пачаць парыць (у 7 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нара́, ‑ы; мн. норы, нор; ж.
Паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём. Барсуковая нара. Мышыныя норы. □ [Ракі] мясціліся ў старых карчах, а то глыбока пад берагам, у спецыяльных норах-пячурках.Лынькоў.А нара мае два выхады: адзін наверх, а другі пад ваду.Маўр.// Ход ці паглыбленне, зробленае з якой‑н. мэтай. Саўка звярнуў з дарогі, пайшоў пад стог і спыніўся. Тут можна і адпачыць. Выскуб у стозе нару і зашыўся ў .. сена.Колас.//перан.Разм. Пра малое, цёмнае памяшканне, жыллё. [Гурын] амаль нікуды не вылазіць са сваёй нары — баіцца спаткацца з былымі таварышамі.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паклапаці́цца, ‑пачуся, ‑поцішся, ‑поціцца; зак.
1. Патурбавацца, панепакоіцца з выпадку чаго‑н., каб забяспечыць кім‑, чым‑н. Здаецца, можна было б і адпачыць трохі цяпер. Але адпачынак не ў дзядзькавай натуры: цяпер якраз і аб зіме час паклапаціцца.Колас.[Камлюк:] — Паклапаціся пра коней, калі матацыкл не наладзіш.М. Ткачоў.— Хлопцы, паклапаціцеся адносна вячэры.Машара.
2. Праявіць клопат аб кім‑, чым‑н. — Калі не хочаш, падумаць пра сябе, дык пра сына паклапаціся.Пальчэўскі.— Вы ж разумееце, што да восені мы павінны пасяліць маладых рабочых у інтэрнат, паклапаціцца, каб у іх было цёпла, светла і ўтульна, і абавязкова — весела, — працягвае Катаводаў.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́с, ‑у, м.
1. Месца, дзе пасецца жывёла; паша. Травою шастаюць Каровы на папасе.Чарот.Змоўкла цётка, калі на падворку тонка і высока заржала жарабя, а ў дзвярах паказаўся дзядзька Андрэй — прызнаў з папасу кабыліцу.Вышынскі.
2. Прыпынак у дарозе з мэтай пакарміць коней, падсілкавацца і адпачыць; папаска. А дзень канчаецца тым часам, Пара падумаць пра начлег, Ды дзе спыніцца для папасу?Колас.Праз вёску са сваёй дружынай Баярын гэты ехаў раз, І ля Натальчынай хаціны Ён затрымаўся на папас.Купала.Усе, хто ездзіў ад нас у Мінск, спыняліся на папас і на начлег у карчме.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раме́снік, ‑а, м.
1. Чалавек, які займаецца саматужным вырабам чаго‑н. Жыва прыпамінаю маіх сяброў-аднапалчан. Вясёлыя хлопцы кашубы-рыбакі, рамеснікі, сяляне.Брыль.Усе аматары .. былі рамеснікі з Камароўкі і прыходзілі ўвечары, каб адпачыць ад капылоў ды рубанкаў.«Полымя».
2.перан. Той, хто працуе без творчай думкі, па шаблону. Ацэнка з пункту гледжання толькі вартасці тэмы прыводзіць да паяўлення апавяданняў, якія не ствараюцца мастакамі, а робяцца рамеснікамі.Галавач.
3.Разм. Вучань рамеснага вучылішча. Маленькі рамеснік на змене бяссоннай пакрыў яго [танк] фарбай, як травы, зялёнай.Вялюгін.Некалі, гадоў дзесяць таму назад, чырванашчокага рамесніка Баравіка ён заўсёды называў Сашам.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
repose
I[rɪˈpoʊz]1.
n.
1) адпачы́нак -ку m.; сон сну m.
Do not disturb her repose — Не перашкаджа́й ёй адпачыва́ць
2) супако́й -ю m.
2.
v.i.
1) кла́сьціся адпачы́ць
2) адпачыва́ць, спачыва́ць, спачы́ць (і ў значэ́ньні паме́рці)
3) быць на чыі́м-н. утрыма́ньні; спадзява́цца на каго́-н.
II[rɪˈpoʊz]
v.t.
1) кла́сьці
2) паклада́ць (надзе́ю)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)