уцягну́цца, уцягнуся, уцягнешся, уцягнецца; зак.

1. Прасунуцца ў вузкую адтуліну. Нітка ўцягнулася ў іголку.

2. Прыняць удзел у чым‑н. [Сымон] пакрысе ўцягнуўся ў гаворку і нарэшце сам пачаў гаварыць гладка і цікава. Чорны. Вера шмыгнула да сваіх кароў. Не хацелася ёй адказваць на кпіны, каб не ўцягнуцца ў пустую балбатню. Гаўрылкін.

3. перан. Паступова прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н.; асвоіцца з чым‑н. Уцягнуцца ў работу. □ [Павел Іванавіч:] — Канешне, на першых часах нялёгка будзе, але пачнеш вучыцца, уцягнешся, і ўсё стане на сваё месяца. Кулакоўскі. Часам.. бывае так, што от чалавек нясе ношку, і хоць яна нялёгкая, аднак уцягнецца і нясе. Сабаленка.

4. перан. Прыахвоціцца да чаго‑н. — Так уцягнуўся Анціп у гарэлку — рады няма, — казаў Архіп Архіпавіч. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сва́рка ‘спрэчка, якая суправаджаецца крыкам, шумам і пад.; лаянка’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), свар, сва́ра ‘тс’ (Нас.; ЛА, 3; Сл. ПЗБ), сва́рба ‘тс’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Скарбы), свары́цца ‘спрачацца, крычаць; лаяцца’ (Нас., Касп., Ласт., Бяльк., Варл.), ст.-бел. сваръ (Альтбаўэр). Укр. сва́р(а) ‘сварка’, свари́тиса, рус. сва́ра ‘сварка, варожасць’, свари́ться, ст.-рус. сваръ ‘сварка’, сварити ‘спрачацца’, польск. swar, swarzyč sie, в.-луж. swar, swarić, н.-луж. swariś, палаб. svorĕt, чэш. svářit se, svár ‘сварка’, славац. sváriť sa, svár ‘тс’, славен. svȃr ‘ганьбаванне’, svaríti ‘ганьбаваць, перасцерагаць’, балг. сва́ра ‘сварка, спрэчка’, ст.-слав. сваръ ‘разлад, звадка, сварка’. Бліжэйшыя і.-е. адпаведнікі: ст.-ісл. svaraадказваць’, гоц. swaran ‘клясціся’, ст.-в.-ням. swerian ‘клясціся, гаварыць пэўна’, лац. sermo ‘размова’, нов.-в.-ням. Schwur ‘клятва’, гл. Траўтман, 296; Фасмер, 3, 569. Прасл. *svarь, *svara, *svariti ад і.-е. кораня *su̯er‑ ‘урачыста гаварыць’. Махэк₂ (594) *svariti спрабуе вывесці з *vaditi (гл. вадзіць) шляхам замены d на r у прыметніку *vadlivъ, адкуль гэтая змена распаўсюдзілася на назоўнік і дзеяслоў. Гл. таксама Борысь, 588–589; Шустар-Шэўц, 1383; БЕР, 6, 534; Бязлай, 3, 345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

answer

[ˈænsər]

1.

n.

1) адка́з -у m.

2) Math. разьвя́зка f., рашэ́ньне n.

answer to a problem — разьвя́зка зада́чы

3) рэа́кцыя f.

A nod was her only answer — Ківо́к галавы́ быў е́йным адзі́ным адка́зам

2.

v.t.

1) адка́зваць

to answer one’s question — адказа́ць каму́ на пыта́ньне

2) адгука́цца

а) to answer the door — адчыні́ць дзьве́ры (на стук)

б) to answer the phone — адказа́ць па тэлефо́не

to answer the call — адгукну́цца на кліч

3) адпавяда́ць (патрэ́бам, вымо́гам), быць адпаве́дным

to answer the purpose — адпавяда́ць мэ́це

3.

v.i.

1) адка́зваць, адгука́цца

He will not answer — Ён не адкажа

2) не́сьці адка́знасьць, быць адка́зным

to answer for a crime — не́сьці адка́знасьць за злачы́нства

to answer for one’s safety — быць адка́зным за не́чую бясьпе́ку

- answer back

- know all the answers

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

odpowiedź

odpowied|ź

ж. адказ;

mieć na wszystko gotową ~ź — мець на ўсё гатовы адказ;

w ~zi na Pański list ... — у адказ на Ваш ліст...;

wywołać kogo do ~zi — школьн.. выклікаць каго адказваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

item

[ˈaɪtəm]

1.

n.

1) прадме́т -у m.; рэч f.

The list contains ten items — У сьпі́се дзе́сяць прадме́таў

2) пункт -у m.; пара́граф -у m., арты́кул -у m. (раху́нку, расхо́ду); пыта́ньне n. (у пара́дку дня); ну́мар (прагра́мы)

to answer a letter item by item — адка́зваць на ліст па пу́нктах

3) газэ́тная за́цемка, навіна́, ве́стка f., паведамле́ньне n.

2.

v.t.

запі́сваць па пу́нктах або́ прадме́тах

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

return

[rɪˈtɜ:rn]

1.

v.i.

варо́чацца, вярта́цца

He will return this summer — Ён ве́рнецца сёлета ўле́тку

2.

v.t.

1) варо́чаць, вярта́ць, адсыла́ць наза́д, аддава́ць наза́д (напр. доўг)

Return that book to the library — Вярні́ ту́ю кні́гу ў бібліятэ́ку

2) дава́ць (прыбы́так)

3) афіцы́йна паведамля́ць, абвяшча́ць

The jury returned a verdict of guilty — Суд прысяжны́х абвясьці́ў прысу́д: вінава́ты

4) адка́зваць

“No!” — he returned crossly — “Не!” — адказа́ў ён зло́сна

to return in kind — адка́зваць тым са́мым

3.

n.

1) вярта́ньне n., зваро́т, паваро́т -у m. (куды́)

2) вярта́ньне n., зваро́т -у m.о́ўгу)

3) адпла́та f.

a poor return for kindness — мала́я адпла́та за дабрыню́

4) справазда́ча, дэкляра́цыя f.

income tax return — пада́ткавая дэкляра́цыя

election returns — да́дзеныя галасава́ньня, вы́бараў

5) адка́з -у m.

4.

adj.

1) зваро́тны

return ticket — зваро́тны біле́т

2) паўто́рны

a return performance — паўто́рны пака́з

- a return game

- in return

- returns

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

уро́кI м.

1. Stnde f -, -n, nterrichtsstunde f;

дава́ць уро́кі Stnden gben*; nterricht ertilen [gben*];

2. (заданне) ufgabe f -, -n, Schlaufgabe f, Husaufgabe f;

рабі́ць уро́кі die ufgaben [Husaufgaben, Schlaufgaben] mchen;

адка́зваць уро́к die ufgabe hrsagen;

3. перан. Lhre f -, -en; Belhrung f;

гэ́та бу́дзе [паслу́жыць] табе ўро́кам das wird dir ine Lhre sein;

атрыма́ць до́бры ўро́к gehörig Lhrgeld zhlen;

уро́к не пайшоў яму́ на кары́сць er hat nichts zgelernt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́клікаць, ‑клічу, ‑клічаш, ‑кліча; заг. вы́кліч; зак., каго-што.

1. Папрасіць, прапанаваць з’явіцца куды‑н. Выклікаць да начальніка. Выклікаць сведку ў суд. □ Пачуўшы пра гэтае самаўпраўства, Яўген Данілавіч загадаў неадкладна выклікаць Карніцкага ў райком. Паслядовіч. // Папрасіць выканаўцу выйсці на сцэну. Выклікаць артыста на «біс». // Прапанаваць (вучню, студэнту) адказваць. [Алёшу] выклікалі па алгебры і фізіцы, і па абодвух прадметы ён атрымаў «пяцёркі». Васілевіч.

2. на што. Прапанаваць прыняць удзел у чым‑н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад. Выклікаць на сацыялістычнае спаборніцтва. Выклікаць на шчырую размову. □ — Калі б гэта было сто гадоў таму назад, — сказаў Міхась, — я на месцы Андрэя выклікаў бы Івана Барысаглебава на дуэль. Шахавец.

3. З’явіцца прычынай узнікнення чаго‑н., з’явіцца прычынай чаго‑н. Выклікаць апетыт. Гэта не выкліча цяжкасцей. □ Букрэева выдумка выклікала вясёлы настрой. Колас. Нават сам [Андрэй] не чакаў, што ўспамін аб Вользе выкліча такое хваляванне. Пестрак.

•••

Вы́клікаць да жыцця — стаць прычынай з’яўлення чаго‑н.

выкліка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́клікаць і выклікнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́янне, ‑я, н.

1. Дзейнасць. Марксізм не догма, а кіраўніцтва да дзеяння. □ Свідравала мозг страшная думка, і ў той жа час у галаве борзда, борзда складаўся план дзеяння. Колас. // толькі мн. (дзе́янні, ‑яў). Учынкі, паводзіны. — Ён не малы і павінен адказваць за свае дзеянні перад судом. Алешка. // толькі мн. (дзе́янні, ‑яў). Ваенныя аперацыі. Дывізія выйшла з акружэння арганізаваная, гатовая весці баявыя дзеянні. «Звязда».

2. Работа, функцыяніраванне (машыны, механізма і пад.). Прывесці механізм у дзеянне. Праверыць машыну ў дзеянні. // Прымяненне, праяўленне на практыцы (закона, правіла і пад.). Прадоўжыць дзеянне дагавору.

3. Уплыў, уздзеянне. Дзеянне клімату на арганізм. Дзеянне святла на рост расліны. Дзеянне лякарства. // Праяўленне якой‑н. энергіі, сілы. Дзеянне выбуховай хвалі. Міна запаволенага дзеяння.

4. Падзея, аб якой ідзе гутарка; дзея (у 2 знач.). Дзеянне паэмы адносіцца да мінулага стагоддзя. // Развіццё падзей у літаратурным творы. Ход дзеяння ў п’есе.

5. Асноўны від матэматычнага вылічэння. Чатыры дзеянні арыфметыкі.

•••

Каэфіцыент карыснага дзеяння гл. каэфіцыент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dnken vi

1) (j-m für etw. a) дзя́каваць (каму-н. за што-н.);

dnke! дзя́куй;

dine Mühe dankt dir nemand ніхто́ не ацэ́ніць твае́ намага́нні;

j-m, iner Sche (D) ~ быць абавя́заным каму́-н., чаму́-н.

2) адка́зваць (на прывітанне, запрашэнне)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)