адка́зваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адка́зваю адка́зваем
2-я ас. адка́зваеш адка́зваеце
3-я ас. адка́звае адка́зваюць
Прошлы час
м. адка́зваў адка́звалі
ж. адка́звала
н. адка́звала
Загадны лад
2-я ас. адка́звай адка́звайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адка́зваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адка́зваць несов.

1. в разн. знач. отвеча́ть;

2. завеща́ть;

1, 2 см. адказа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да адказаць.

2. Прымаць на сябе адказнасць (у 1 знач.), несці адказнасць за каго‑, што‑н. Адказваць за выкананне вытворчага плана.

•••

Адказваць галавою за каго‑, што‑н. — браць на сябе поўную адказнасць за каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак.

1. каму, на што і без дап. Сказаць, паведаміць што-н. у адказ на зварот ці запытанне, на пытанне, ліст.

А. на пісьмо.

2. што. Расказаць настаўніку ўрок.

3. чым. Павесці сябе пэўным чынам у адказ на што-н.

А. жартам.

А. вершам.

4. Адазвацца, адклікнуцца на голас, покліч і пад.

5. за каго-што і без дап. Быць пакараным, панесці адказнасць за каго-, што-н.

А. за свой учынак.

6. што. Завяшчаць што-н. каму-н.

Ён адказаў сыну частку гаспадаркі.

7. без дап., разм. Выйсці са строю, сапсавацца.

У трактара адказалі тармазы.

|| незак. адка́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захава́насць, -і, ж.

Захаванне ў поўнай цэласці, адсутнасць пашкоджанняў.

Адказваць за з. рэчаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праваздо́льны, -ая, -ае (афіц.).

Здольны ажыццяўляць якія-н. правы і адказваць за свае ўчынкі.

Праваздольная асоба.

|| наз. праваздо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́знасць, -і, ж.

1. гл. адказны.

2. Неабходнасць, абавязак адказваць за свае дзеянні, учынкі, быць адказным за іх.

Пачуццё адказнасці.

Крымінальная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчыкры́жваць

‘адразаць што-небудзь; рэзка, колка адказваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адчыкры́жваю адчыкры́жваем
2-я ас. адчыкры́жваеш адчыкры́жваеце
3-я ас. адчыкры́жвае адчыкры́жваюць
Прошлы час
м. адчыкры́жваў адчыкры́жвалі
ж. адчыкры́жвала
н. адчыкры́жвала
Загадны лад
2-я ас. адчыкры́жвай адчыкры́жвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адчыкры́жваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

отвеча́ть несов.

1. в разн. знач. адка́зваць;

отвеча́ть на вопро́с адка́зваць на пыта́нне;

отвеча́ть за свой посту́пок адка́зваць за свой учы́нак;

отвеча́ть на дру́жбу дру́жбой адка́зваць на дру́жбу дру́жбай;

2. (соответствовать) адпавяда́ць;

отвеча́ть тре́бованиям адпавяда́ць патрабава́нням.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отве́тствовать уст.

1. сов. адказа́ць;

2. несов. адка́зваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)