ЛЕ ЗУА́Н (Lê Duân; 7.4.1907, прав. Куангчы. В’етнам — 10.7.1986),
в’етнамскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1930 чл. Камуніст партыі Індакітая (КПІК). У 1931—36. 1940—45 арыштаваны франц.калан. ўладамі. З 1936 сакратар к-та КПІК у Цэнтр. В’етнаме, з 1939 чл. Пастаяннага к-таЦК КПІК. Пасля Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 на кіруючай парт. рабоце ў Паўд. В’етнаме. Удзельнік вайны Супраціўлення в’етн. народа 1946—54. З 1951 чл. Палітбюро і сакратар ЦК Партыі працоўных В’етнама (ППВ, з 1976 Камуніст. партыя В’етнама, КПВ). У 1960—76 1-ы сакратар ЦК ППВ, у 1976—86 ген. сакратар КПВ. Пры ім вялася В’етн. вайна 1964—73, адбылося аб’яднанне краіны (1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ДАЧЖА́О (6.1.1888, прав. Хэбэй, Кітай — 28.4.1927),
кітайскі грамадскі і паліт. дзеяч. Скончыў Бэянскую паліт.-юрыд. школу ў г. Цяньцзінь (1913). З 1915 удзельнік руху за новую кіт. культуру, супрацоўнічаў з час. «Сінь цыннянь» («Новая моладзь»), дзе прапагандаваў ідэі марксізму. З 1918 заг. б-кі Пекінскага ун-та. Праф. У 1919 ідэйны кіраўнік, адзін з арганізатараў руху «Чацвёртага мая». У 1920 стварыў у Пекіне т-ва па вывучэнні марксізму. Адзін з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая (КПК, 1921). Кіраўнік паўн.-кіт. бюро КПК. У 1924 адыграў важную ролю ў аб’яднанні КПК і гаміньдана ў адзіны рэв. фронт. 3 крас. 1926 у падполлі. Арыштаваны і пакараны смерцю паўн.-кіт. мілітарыстамі.
кітайскі ваенны і паліт. дзеяч. Маршал КНР (1955). Скончыў ваен. школу Вампу (1926). УдзельнікПаўн. паходу 1926—27. Пасля перавароту Чан Кайшы далучыўся да камуністаў, удзельнічаў у стварэнні кіт.Чырв. арміі. У час Нацыянальна-вызваленчай вайны кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45 камандзір дывізіі. З 1947 камандуючы 4-й арміяй Народна-вызваленчай арміі Кітая. З 1954 нам. прэм’ера Дзяржсавета КНР. У 1959—71 міністр абароны. З 1955 чл. Палітбюро, з 1966 нам. старшыні ЦККПК. Дапамагаў Мао Цзэдуну ажыццяўляць «культурную рэвалюцыю». У крас. 1969 абвешчаны пераемнікам Мао Цзэдуна. Паводле афіц. версіі, загінуў у авіякатастрофе на тэр. Манголіі, калі хацеў уцячы пасля няўдалай спробы дзярж. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЎРЭНС, Лорэнс (Lawrence) Эрнест Арланда (8.8.1901, г. Кантан, штат Паўд. Дакота, ЗША — 27.8.1958), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1934). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1942). Скончыў ун-т штата Паўд. Дакота (1922). З 1926 у Каліфарнійскім ун-це ў г. Берклі (з 1930 праф.), адначасова з 1936 дырэктар Радыяцыйнай лабараторыі. Навук. працы па паскаральнай тэхніцы, ядз. фізіцы і яе выкарыстанні ў біялогіі і медыцыне. Выказаў ідэю стварэння магн. рэзананснага паскаральніка элементарных часціц — цыклатрона і пабудаваў яго першую мадэль (1930), атрымаў дэйтроны (1933). Удзельнік стварэння атамнай бомбы. У яго гонар названы хім. элемент лаўрэнсій. Нобелеўская прэмія 1939.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 426—429.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКУ́Л (Луцый Ліцыній) (Lucius Licinius Lucullus; каля 117—56 да н.э.),
рымскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Паходзіў са знатнага плебейскага роду. Прыхільнік Сулы. Удзельнік 1-й Мітрыдатавай вайны 89—84 да н.э. Консул у 74 да н.э. У 74—66 да н. э. камандаваў войскамі і флотам у вайне супраць пантыйскага цара Мітрыдата VI Еўпатара (3-я Мітрыдатава вайна). У 71 да н.э. захапіў М. Азію, у 69 да н.э. разбіў каля Тыгранакерта аб’яднаную армяна-пантыйскую армію цара Тыграна II і Мітрыдата. У 67 да н.э. адхілены ад пасады галоўнакамандуючага. Лічыўся адным з багацейшых людзей свайго часу. Пасля адстаўкі жыў у Рыме, наладжваў раскошныя баляванні (адсюль выраз «лукулаўскае баляванне»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫНЬКО́Ў (Рыгор Ціханавіч) (1909, чыг. будка каля в. Старое Сяло Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 1941),
бел. паэт, перакладчык, публіцыст. Брат М.Лынькова. Працаваў заг. хаты-чытальні, у газ. «Камуніст» (Бабруйск), у 1936—41 адказны сакратар газ. «Літаратура і мастацтва». УдзельнікВял.Айч. вайны, прапаў без вестак. Друкаваўся з 1925. Адзін з псеўд. Рыгор Суніца. Вострае адчуванне часу, багацце і разнастайнасць паэтычных форм — асн. рысы яго твораў. Пісаў артыкулы, на бел. мову пераклаў паэму У.Маякоўскага «Добра!» (з В.Віткам), асобныя яго вершы, п’есу М Святлова «Казка» (паст.Бел. т-рам юнага гледача імя Н.К.Крупскай, 1941), паасобныя творы А.Пушкіна, М.Някрасава, А.Блока, П.Тычыны, А.Міцкевіча, Э.Вайнерта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯШЧЫ́НСКІ (Адам Браніслававіч) (н. 24.12.1920, в. Якубавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў паскораныя курсы Чкалаўскага танк. вучылішча (1942), 2-га Кіеўскага артыл. вучылішча (1943), Варонежскі с.-г.ін-т (1957). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Варонежскім, 1-м Укр. франтах, удзельнік абарончых баёў на Беларусі, Маскоўскай бітвы, вызвалення Украіны. Камандзір батарэі самаходнага артыл. палка лейт. Л. вызначыўся ў кастр. 1943 у час прарыву абароны ворага на правым беразе Дняпра: экіпаж самаходнай гарматы на чале з ім знішчыў шмат агнявых кропак і жывой сілы праціўніка; калі гармата была падбіта, паранены Л. працягваў бой гранатамі і аўтаматным агнём. Да 1948 у Сав. Арміі, да 1984 у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАШЭ́ВІЧ (Яўген Васілевіч) (н. 2.1.1944, в. Блізкая Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. біёлаг і кнігавыдавец. Канд.біял.н. (1970). Засл. работнік культ. Беларусі (1987). Скончыў БДУ (1965). Працаваў у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. З 1974 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя» (заг. рэдакцыі, з 1979 адказны сакратар, нам.гал. рэдактара, з 1995 в.а. гал. рэдактара), з 1996 у перыяд. друку, з 1998 дырэктар выд-ва «Ураджай». Навук. працы па радыяцыйнай біяхіміі, агульным прыродазнаўстве і ахове прыроды. Удзельнік распрацоўкі навук.-метадычных канцэпцый і выдання шэрагу бел. універсальных і галіновых энцыклапедый, даведнікаў і слоўнікаў, адзін з аўтараў і стваральнікаў «Энцыклапедыі прыроды Беларусі» (т. 1—5, 1983—86).
Тв.:
Краткий словарь-справочник по охране природы. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКАЛЕ́НКА (Кірыла Сямёнавіч) (11.5.1902, с. Грышына Краснаармейскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 17.6.1985),
савецкі ваен. дзеяч, Маршал Сав. Саюза (1955), двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1978). Скончыў Украінскую аб’яднаную школу чырв. камандзіраў (1922), артыл. курсы ўдасканалення камсаставу РСЧА (1928), ф-т удасканалення вышэйшага камсаставу Ваен. акадэміі імя Ф.Э.Дзяржынскага (1939). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандаваў брыгадай, карпусамі, конна-механізаванай групай, з 1942 — арміямі. З 1948 каманд. войскамі Маскоўскага р-на (акругі) ППА, з 1953 — Маскоўскай ваен. акругі. З 1960 галоўнакаманд. Ракетнымі войскамі стратэгічнага прызначэння — нам. міністра абароны СССР. У 1962—83 гал. інспектар Мін-ва абароны — нам. міністра абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛЮЦЬ (Алесь) (Аляксандр Макаравіч; 6.10.1908, в. Скорычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 26.10.1944),
бел.паэт.УдзельнікАйч. вайны, загінуў на фронце ва Усх. Прусіі. Друкаваўся з 1928 у зах.-бел. прэсе. Асн. матывы творчасці — пратэст супраць сац. і нац. несправядлівасці, заклік да грамадзян. актыўнасці і салідарнасці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканалення чалавека, апяванне хараства роднага краю. Пасля 1939 у вершах і артыкулах услаўляў новае жыццё.
Тв.:
У кн.: Мы іх не забудзем. Мн., 1949;
У кн.: Сцягі і паходні. Мн., 1965;
У кн.: Крывёю сэрца. Мн., 1967.
Літ.:
Багдановіч І. Лёс, апалены вайной: Бел. паэт Алесь Мілюць, ураджэнец вёскі Скорычы // Першыя і Другія карэліцкія краязнаўчыя чытанні: Да 600-годдзя Карэліч і Міра. Карэлічы;