Перавясёлка ’вясёлка’ (ДАБМ, к. 312; Ян.), перавесялу́ха (кліч., ДАБМ, камент., 902). Увыніку кантамінацыі лексем вясёлка, весялу́ха ’тс’ і перавя́сла ’перавясла’ > ’пояс’, ’каромысла’, ’ручка ў вядры’. Параўн. гом.каро́місел на не́бе ’вясёлка’, а таксама літ.júosta ’пояс’ і ’вясёлка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піднава́ць ’пільнаваць здабычу (пра ката і інш.)’ (зэльв., бых., пух., бабр., Жыв, св.; пух., Сл. ПЗБ; слопім., Нар. словатв.), падкаваць, прыпіднаваць (скаціну, каб не лезла ў шкоду) (карэліц., Нар. сл.). З патаваць ’тс’ увыніку незвычайнага распадабнення я > д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вершнік ’коннік, верхавы’ (Яруш.). Укр.ве́ршник ’чалавек, які едзе на кані’, паўн.-рус.ве́ршник ’коннік’. Убел. мове кніжнае, запазычанае, відаць, са ст.-рус.вершникъ ’коннік’ (з XVI ст.). Урус. гаворках роднаснымі з’яўляюцца ве́ршний, вершно́й ’верхні, коннік’, табол.ве́ршна ’спіна каня’ (СРНГ, 4, 176). Лексема ўзнікла ў выніку субстантывацыі прыметніка vьrxьnъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́даль ’на невялікай адлегласці (ад чаго-небудзь), убаку’ (Нас., Касп., Бяльк., КТС), во́даля ’тс’ (Шат.). Рус.о́даль, укр.дыял.о́даль ’тс’. З о‑ і даль (гл.) у форме він. або род. скл. адз. л.; прыстаўка о‑ надае значэнне непаўнаты якасці (Шуба, Прыслоўе, 113). Форма водаля, відавочна, увыніку кантамінацыі з воддаля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лёстка ’кожная з папярочных планак паміж аглабінамі і ўзгалоўем у драбінах’ (ТСБМ, Бір., ТС; жытк., Нар. словатв.), ’драбіны, лесвіца, каб лазіць да коміна’ (пін., Нар. сл.), лёстачкі ’дошчачкі ў драбінах’ (Янк. I), лёсткі ’драбы ў кашы’ (дзярж., Сл. паўн.-зах.). Бел. рэгіяналізм, які ўзнік увыніку спрашчэння прасл.lěstv‑ъka. Да лесвіца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СТАРЭ́ННЕ МАГНІ́ТНАЕ,
змена магн. уласцівасцей ферамагнетыкаў і ферымагнетыкаў з цягам часу.
Адрозніваюць С.м. абарачальнае і неабарачальнае. Абарачальнае С.м. абумоўлена перабудовай даменнай структуры (гл.Дамены) увыніку знешніх уздзеянняў: пастаянных і пераменных магн. палёў, ваганняў т-ры, мех. вібрацый, радыяцыі і інш. Паўторнае намагнічванне ўстараняе вынікі абарачальнага С.м. і аднаўляе першапачатковую намагнічанасць. Неабарачальнае С.м. звязана са структурным старэннем рэчыва — зменай крышт. структуры, дысперснасці фаз і інш. элементаў структуры ў выніку дыфузіі, распаду цвёрдага раствору, упарадкавання і інш. Для павышэння магн. стабільнасці вырабаў праводзяць штучнае старэнне. Напр., для стабілізацыі крышт. структуры вырабы вытрымліваюць пры павышанай т-ры; для стабілізацыі даменнай структуры пастаянных магнітаў іх часткова размагнічваюць пераменным полем з амплітудай, якая спадае да нуля. Звычайна выкарыстоўваюць той від уздзеяння, якому выраб павінен процістаяць у працэсе эксплуатацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
áusmachenvt
1) склада́ць (увыніку);
das macht nichts aus гэ́та нічо́га не зна́чыць;
wíe viel macht es aus? ко́лькі гэ́та кашту́е?
2) выключа́ць (святло, газ); тушы́ць
3) дамаўля́цца
4) раша́ць;
das máchten sie miteinánder aus яны́ дамо́віліся аб гэ́тым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАК-НЭР (McNair) Рональд (1950—28.1.1986),
касманаўт ЗША. 3—11.2.1984 з В.Брандам, Р.Гібсанам, Б.Мак-Кандлесам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Чэленджэр»). У космасе правёў 8 сут. Загінуў увыніку выбуху пры старце касм. карабля «Чэленджэр».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1.(часцейуформедзеепрым.зал.пр.). Прывесці (прыводзіць) у стан паралічу, выклікаць (выклікаць) параліч. У яго паралізавана рука./убезас.ужыв.Увыніку кантузіі яму паралізавала ногі.//перан. Прывесці (прыводзіць) у аняменне, нерухомасць. Відаць страх, які адразу паралізаваў дыверсанта, быў ужо пераадолены ім.Гамолка./убезас.ужыв.Я адчуў, як ад страху агортвае мяне хваля холаду і здранцвення. Мне спачатку паралізавала ногі, потым зайшлося сэрца, запякло ў скронях.Карпюк.
2.перан. Пазбавіць (пазбаўляць) здольнасці, магчымасці дзейнічаць; паслабіць (паслабляць) сілу, дзеянне чаго‑н. — Трэба паралізаваць нямецкія дывізіі яшчэ хаця б на некалькі тыдняў, хаця б да зімы.Шашкоў.Першая наша задача — паралізаваць чыгунку.Новікаў.Я заўсёды адчуваю старонкі позірк, ён перашкаджае, паралізуе мяне.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замяша́цца1, ‑аецца; зак.
Ператварыцца ў вязкую масу ў выніку замешвання 2. Бетон добра замяшаўся.
замяша́цца2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Далучыцца да каго‑, чаго‑н.; загубіцца сярод мноства людзей, прадметаў. У грамадку дзяцей замяшаўся і Хведарка.Гартны.
2.учым. Ублытацца ў небяспечную ці непрыемную справу. Усе сяляне нічога не рабілі, сядзелі збоку ад падзей, каб нікуды ім не ўлезці, каб ні ў чым не замяшацца.Гарэцкі.
3. Збянтэжыцца, разгубіцца. Анэтка трохі замяшалася і пачырванела: яна дагадалася, што дзядзька Лапко пранік у яе сардэчную тайну.Колас.Зелянюк .. злёгку замяшаўся, але сваё замяшанне досыць удала хаваў пад маскай вясёлага бадзёрага ажыўлення.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)