ПЯТРО́Ў (Мікалай Сцяпанавіч) (н. 16.7.1937, в. Адамаўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1989). Скончыў БДУ (1959). З 1975 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. З 1987 нам. дырэктара Міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі пры БПА. Навук. працы па оптыцы і лазернай фізіцы (манаімпульсныя лазеры і лазеры хваляводнага тыпу). Выявіў (разам з Ф.І.Фёдаравым) новы від эл.-магн. хваль (гл.Неаднародныя хвалі). Прадказаў эфект узмацнення святла пры поўным адбіцці ад інверсных асяроддзяў і з’яву гістэрэзіснага адбіцця святла (аптычнай бістабільнасці). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Новый вид плоских электромагнитных волн в поглощающих кристаллах (разам з Ф.І.Фёдаравым) // Оптика и спектроскопия. 1963. Т. 15, вып. 6;
Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. Мн., 1988 (разам з Б.Б.Бойкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брэ́каць ’грэбаваць’ (КЭС). Параўн. рус.бре́зговать, дыял.бре́гать, бре́говать, смал.бре́кать. Усё гэта, магчыма, нейкія варыянты да слав.*brězg‑ ’грэбаваць’ (аб гэтай групе слоў гл. Фасмер, 1, 211). Не выключаецца, аднак, зусім, што тут былі нейкія метатэзы, таму можна думаць пра сувязь з дзеясловам тыпубел.грэ́баваць, укр.гре́бувати, гре́бати ’тс’ (метатэза грэбаць ∼ брэгаць?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відок1 ’віднае месца, відовішча’; ’адкрытае, высокае месца’ (Бел.-польск. ізал.), ст.-бел.видокъ ’відовішча, агляд’ (з XVIII ст.) запазычана з польск.widok ’тс’ (Булыка, Запазыч., 62).
Відок2 ’чалавек, які добра бачыць’ утворана ад відзець (< видети) і суф. ‑ок (паводле тыпуходо́к). Такім жа чынам можна тлумачыць паходжанне польск.widok (Дарашэўскі, Podstawy, 1, 287).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́цма ’ніц, тварам уніз’ (Кліх, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ, ТС), ’стрымгалоў’ (Шат.). Да ніц1 (гл.), прыслоўе ўтворана пры дапамозе суфікса ‑ма, па паходжанню — назоўнікавы канчатак тв. скл. падв. л. (Карскі 2–3, 67). Шуба (Прыслоўе, 58) бачыць у ім кантамінацыю формы ніцам (гл.) з канчаткам тв. скл. і дзеясловаў на ‑ма (тыпуле́жма).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каўшы́н ’збан’. Іменна ў такой форме гэта лексема сустракаецца ў некаторых бел. гаворках (агляд гл. у Лаўчутэ, Сл., 39). Гэта запазычанне з літ. мовы мае крыніцай літ. формы *kaušinas, *kaušynas ’вялікі збан’ (у аснове ляжыць форма kaušas ’коўш’). Гл. Лаўчутэ, там жа; Фасмер, 2, 397–398. Такім чынам, формы тыпукадшый трэба разглядаць як зыходныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клы́нда1 ’мачанка, прыгатаваная з ільнянога семя ці з маку’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 3). Да клінда. Параўн. клінчыкі (гл.), клінцы (гл.). Словаўтварэнне не зусім зразумелае. Магчыма, суфікс ‑да, які ўтварае, аднак, аддзеяслоўны назоўнік тыпувалакіда (< валачыцца), рэўда (< раўці). Тады клінда ад клініць, клінец (гл.).
Клы́нда2 ’кульгавы’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл.). Гл. клынды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бе́рка1 ’бярозавы лес, гай, зараснік’ (Яшкін). Няяснае слова. Магчыма, скарачэнне слоў тыпуберазня́к, беразу́га, беразу́ха, беразя́ка, беразня́. Ці ёсць сувязь з бе́рка2?
Бе́рка2 ’бярозавы сок’ (Касп.), берка, бірка ’бярозавы квас’ (Малчанава, Мат. культ.). Рус.дыял.бе́рька, бе́рика ’тс’. Цёмнае слова. Трубачоў (Эт. сл., 1, 201) думае пра сувязь з bьrati berǫ ’браць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́да ’трэба’ (Бяльк.), на́да, на́ды (Сл. ПЗБ), рус.на́до ’тс’; упершыню фіксуецца ў Полацкай грамаце 1264 г. (Сразн.). Скарочаная форма ад прыслоўя надобѣ, утворанага ад месн. скл. назоўніка даба з прыназоўнікам на (Карскі 2–3, 76; Фасмер, 3, 38). Форма на ‑ды адлюстроўвае, відаць, уплыў прыслоўяў тыпутады, туды і г. д. Гл. на́дабе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каба́к1 ’карчма’ (КТС). Крыніца — рус.літар. мова, куды слова запазычана або з н.-ням.дыял. форм тыпуkabacke, kaback ’халупа’ або з усходу; агляд меркаванняў гл. Фасмер, 2, 148.
Каба́к2 ’гарбуз’ (Мат. Гом.). Пранікненне з суседніх рускай або ўкраінскай моўных тэрыторый, дзе кабак, кабачок — адзін з відаў расліны Cucurbita. Параўн. кабачок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Садану́ць ’з размаху ўсадзіць (што-небудзь востраву, ’моцна ўдарыць’ (ТСБМ), ’стукнуць’ (Мат. Гом., Янк.), ’раптоўна выпасці ў вялікай колькасці (пра ападкі)’ (Сл. ПЗБ). Рус. прастамоўе садану́ць, укр.садну́ць ’тс’. Дзеяслоў аднакратнага дзеяння з суф. ‑ну‑ ад садзіць. Прастамоўная форма з устаўным ‑а‑ па тыпурус.копану́ть, мазану́ть пры літар.копнуть, мазнуть і да т. п.