антэ́на
(лац. antenna = мачта)
1) прыстасаванне для перадачы або ўлоўлівання радыёхваль;
2) орган дотыку і нюху ў членістаногіх жывёл, размешчаны на галаве; вусік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
верыта́йпер
(ад англ. vary = зменьваць + typer = прыстасаванне для друкавання)
наборна-друкарская машына для стварэння тэксту ў выглядзе адбітка падабраных на зададзены фармат радкоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сто́пар
(англ. stopper = корак, затычка)
1) прыстасаванне для фіксацыі рухомых частак механізма ў пэўным становішчы;
2) механізм для закрывання клапана ў сталеразліўных каўшах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
транспарці́р
(фр. transporteur, ад лац. transportare = перамяшчаць)
прыстасаванне ў выглядзе падзеленага на 180° паўкруга і лінейкі для пабудовы і вымярэння вуглоў на чарцяжах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эскала́тар
(англ. escalator, ад лац. scala = лесвіца)
прыстасаванне ў выглядзе рухомай лесвіцы для пад’ёму і спуску людзей на розныя ўзроўні (напр. э. метрапалітэна).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шпі́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.
1. Прыстасаванне ў выглядзе вілачкі для заколвання валасоў.
Сколваць валасы шпількай.
2. Засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне — галоўку.
Заколваць кішэню шпількай.
3. Іголка з каляровай галоўкай для аздаблення жаночага галаўнога ўбору.
4. Тонкі і высокі абцас на жаночым туфлі (разм.).
5. перан. З’едлівая заўвага (разм.).
Падпусціць шпільку каму-н.
|| прым. шпі́лечны, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і шпі́лькавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ветрачок ’малы вятрак; рухомае прыстасаванне, якое па форме нагадвае вятрак; малая электрастанцыя’ (КТС), укр. вітрячок, палес. вітрачо́к, вєтрачо́к, виітрачо́к ’прылада, на якую намотваецца пража з цэўкі або верацяна для сушкі’, рус. пск., смал. ветрячок ’ветраны млын магутнасцю для патрэб адной гаспадаркі’, польск. wiatraczek ’ветрачок’. Памяншальная форма лексемы вятрак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наву́шнік ’вуха ў шапцы-вушанцы; спецыяльнае прыстасаванне для аховы вушэй ад холаду; прылада, якая надзяваецца на вушы для праслухоўвання гукаперадач і гуказапісаў’ (ТСБМ). Усходнеславянскае ўтварэнне ад вуха (ухо), параўн. рус. наушник, укр. наушник ’тс’; падобныя незалежныя ўтварэнні вядомы ў многіх славянскіх мовах, параўн., напрыклад, в.-луж. nawušnik ’завушніца’ і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кля́мка 1 ’прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Яруш., Гарэц., Сцяшк., Грыг., Бір., Мядзв., Мал., Шушк., Бяльк.). Укр. клямка, рус. клямка ’тс’. Гл. кляма.
Кля́мка 2 ’безнадзейная справа, гібель, канец, крышка’ (Бяльк., Нік., Янк. БФ, Гарэц.). Параўн. клямка 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Радулі, рададу́лі ’вялікі воз дня перавозкі сена і снапоў’ (Касп.), рус. смал. ра́дылі ’высокі воз для перавозкі сена і снапоў’. Балтызм. Параўн. лат. rẽdete ’воз для перавозкі сена, саломы’, radeles ’яслі, кармушка’ (Блесэ, SB, 9). Не выключана таксама паходжанне з эст. redel ’арабіна, прыстасаванне для сушкі сена’ (Анікін, Опыт, 264).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)