Ве́нцер (БРС, Шат., Сцяшк. МГ). Рус. ве́нтерь, польск. więcierz, więcerz і г. д., укр. вʼя́тер, вʼя́тір. Лічыцца запазычаннем з літ. vénteris ’венцер з івавага пруцця’, лат. veñteris. Думка пра запазычанне літ. слова з слав. не пераконвае. Падрабязна Фрэнкель (1223–1224). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 292; Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 1969, 52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вілі́ць ’зварочваць з прамога шляху’; ’крывіць (душою)’; ’зварочваць убок’ (Нас.), вілі́ць, падві́льваць ’падкідаць мяч у гульні «салавей»’ (Янк. III), віліць ’падманваць, крывіць’ (Кар.). Карскі (Труды, 394) лічыць гэту лексему запазычанай з літ. і лат. моў; параўн. літ. vylióti ’падманваць, заманваць, спакушаць’, vỹlius ’падман, хлусня’, што аспрэчвае Лаўчутэ (351). Гл. яшчэ віля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́глі, таксама гегні ’рыбалавецкая снасць’ (дыялектнае, сустракаецца ў Брасл., Мядз. і іншых раёнах БССР; гл. Лаўманэ, Лекс. балтызмы, 17), таксама пераносна («рукі, ногі, як гегні»). Запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. gėglinis, gẽgnės ’рыбалавецкая снасць’ (таксама пераносна ’падкаленкі, ногі’). Гл. Лаўманэ, Лекс. балтызмы, 17. Параўн. яшчэ Сл. паўн.-зах. ґе́ґні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марґень, маргіня ’тканіна ў клетку’ (ігн., Сл. ПЗБ), польск. marginia, ст.-польск. morginia, morgienia ’рабая спадніца’. Балтызм. Параўн. літ. marginė ’рабая тканіна’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 32), літ. marginỹs ’тканіна з ляной пражы, перамешаная з воўнай і бавоўнай’, якое да márgas ’стракаты, рабы’ (Вяржб. дыс., 510–512; Лаўчутэ, Балтызмы, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашкода ’шкода’, ’псаванне’, пашкоднік ’шкоднік’ (Шпіл.). Беларускі рэгіяналізм. Да па‑ (< прасл. pa‑) і шкода (гл.). Магчыма, гэта ўплыў балт. субстрату. Параўн. літ. pagedimas і gadinimas ’шкода’ — gadinti ’псаваць’. Аб семантычным супадзенні балтыйскіх і славянскіх дэрыватаў з прыстаўкамі па‑ (< прасл. pa‑) і літ. ρα‑, ρό‑, лат. pa‑ гл. Борысь, Prefiks., 47.⇉ч

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правары́на ’бервяно, брус’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. літ. pravarìnė ’жэрдка, перагародка’, што лічыцца запазычаным з польск. przeworzyna < przewora ’перагародка’; на думку Лаўчутэ (Балтизмы, 71), хутчэй, да літ. prãvaras ’прылазнік’. Параўн., аднак, правары́на/про́ворына ’разворка ў возе’ (лельч., Нікан., Трансп.), што звязана з вор2 (гл.) са значэннем ’соваць, піхаць’. Гл. праваро́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раго́йшыла ’няўдаліца’ (ашм., Сл. ПЗБ), ’скаціна (пра чалавека) (там жа). Утворана па мадэлі дуры́ла. Лічыцца запазычаннем з літоўскай мовы, параўн. літ. ragúotas ’рагаты’, raduõlis ’пірог’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 72), але гэта версія гучыць непераканальна. Складальнікі беларускага слоўніка звязваюць запазычанне з літ. rãgas ’рог’ (Сл. ПЗБ, 4, 238). Параўн. таксама раго́йш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́мша ’нікчэмны чалавек’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). З літ. lamšẽlis ’тс’ (Грынавяцкене, там жа, 2, 717).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляпля́ва, лепля́во ’марудна, павольна’, лепляву ’марудны (пра работу)’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. at‑lė̃plinti ’няўклюдна адыходзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґіле́ць ’свавольнічаць, гарэзаваць, дурэць’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. gyliúoti ’шалець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)