Уяўная лінія, якая праходзіць вакол зямнога шэра на роўнай адлегласці ад абодвух полюсаў і падзяляе зямны шар (ці нябесную сферу) на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і. Грае май, Пояс сонечны выткаўшы За экватар даўжэй.Калачынскі.// Прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.
•••
Магнітны экватар — лінія, якая злучае ўсе пункты Зямлі, дзе нахіленне роўна нулю.
Нябесны экватар — вялікі круг нябеснай сферы, які падзяляе яе на два паўшар’і, усе кропкі якога адыходзяць ад полюсаў свету на 90°.
[Лац. aequator ад aequus — роўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Астрамок ’невялікі воз (сена)’ (Гарэц., Касп.), астро́мак ’невялікі воз сена, ахапак сена’ (Нас., Гарэц.). Рус.дыял.остро́мок, острё́мок, остра́мок ’тс’, остра́мок доўгі шост у стагу сена’, укр.острямок, настрямок ’невялікі воз сена’, ст.-рус.острамок ’ахапак сена’ (1537). Параўн. настра́мак, стромак ’невялікі воз сена’ (Нас.). Фасмер (3, 166) звязвае з чэш.strom ’ствол, дрэва’, лічыць, што астромак ’сена вакол «строма», г. зн. шаста’. Таксама Безлай, Eseji, 118. Праабражэнскі, 2, 396: да стромкі ’такі, што імкнецца ўверх’, — г. зн. да стремиться. Сувязь з стромка адзначаў ужо Насовіч. Параўн. яшчэ дыял.настраміць ’накалоць’, укр.(у)стромити ’ўваткнуць, усунуць’. Выклікае цяжкасці тлумачэнне розных галосных пад націскам. Няясна. Гл. стромка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэ́сленка, прэслёнка, прэслён ’каменьчык з дзірачкай з гліністага сланца (выкарыстоўваўся як лекавы сродак, талісман або прадмет для чаравання)’ (ТС). Рус.паўн.креслень ’металічнае колца, глінянае або выразанае з чарапка, якое надзявала на верацяно для ўзмацнення яго вярчэння’, польск.pręślin, prześlik, в.⇉-луж. prasleń, чэш.preslen, славац.pras leń, дыял.prašilk, praceť, prašei, prac lik, серб.-харв.pršljen, славен.preslen, балг.прегилен ’тс’. Прасл.*pręs!enъ (гл. праслён), дэрыват ад *prę(d)slo, г.⇉зн. ’кружок вакол верацяна (для прадзення)’. Гл. Машынскі, Kultura, 1, 306; Трубачоў, Ремесл. терм., 94–95; Махэк₂, 491; БЕР, 5, 687–688. Параўн. таксама археалагічныя тэрміны ли/α, прасёлка, прасельца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ашукаць, абмануць, абманіць, падмануць, абдурыць, паддурыць, правесці, падвесці, абвесці, звесці, абысці, схітраваць, схітрыць, абхітрыць, перахітрыць, аблічыць, абважыць; абгуляць, падседзець, скруціць, абкруціць, аблытаць, апутаць, нагрэць, абалваніць, абжуліць, зжульнічаць, ачмурыць, ачмуціць (разм.) □ увесці ў зман, абвесці вакол пальца, абкруціць вакол пальца, падвесці пад манастыр, пусціць пыл у вочы, пусціць пылу ў вочы, абуць у лапці
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
абне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. абнёс, ‑несла і ‑нясла, ‑нясло; заг. абнясі; зак., каго-што.
1. Пранесці што‑н. вакол чаго‑н. Свянцоным хлебам, соллю і вадой Абнесла навакол яе [каровы] тры разы.Купала.
2. Абгарадзіць, акружыць сцяною і пад. Моцны, з ацярэбленага ядлоўцу пляцень, якім Несцер абнёс сад незадоўга перад вайной, быў месцамі спалены.Кулакоўскі.
1. Паглядзець вакол сябе, па баках. [Настаўнік] зняў акуляры, па прывычцы працёр іх хусцінкай, адвёў і агледзеўся навокал.Даніленка.
2. Звыкнуцца, асвойтацца з новымі абставінамі. Не паспелі агледзецца [дзеці] — дзяжурны абвясціў канец перапынку, пара было збірацца ў дарогу.Пальчэўскі.
3. Хапіцца, апамятацца; заўважыць што‑н. Пакуль людзі агледзеліся, Сымон уцёк.Бядуля.Злосная Валя ўвайшла ў Любіну кватэра, не думаючы, і толькі там агледзелася, што яе акружае.Чорны.
•••
Не паспець агледзецца, як...гл. паспець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Орган размнажэння ў пакрытанасенных раслін, які развіваецца з пупышкі (бутона) і складаецца з кветаножкі, кветаложа, чашачкі, вяночка, звычайна каляровага, тычынак і песціка (песцікаў). Апылкаванне кветак. □ Кветкі, якія згортвалі нанач свае пялёсткі, распусціліся, і вакол іх звінелі пчолы, бомкалі чмялі.Дайліда.// Гэта частка расліны разам са сцяблом. Букет палявых кветак.
2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце. Пакаёвыя кветкі. Садзіць кветкі.
•••
Жывыя кветкі — натуральныя, не штучныя кветкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Паглядзець вакол сябе; прыгледзецца. Мікола ўстаў з куфра.., пачаў шарыць у цемры. Рог стала... запалкі... Запаліў адну, пасля лямпу. Разгледзеўся. Старая сядзела на зямлі, ля печы.Брыль.І тут бачу: нехта падымаецца на бераг, адтуль, ад ракі. Пастаяў вунь там, ля крайняй вярбы, разгледзеўся і ідзе, цераз плот пералазіць...Ракітны.
2.перан. Азнаёміцца з (навакольнай) абстаноўкай. Самы блізкі канкрэтны план дзеяння — не даць разгледзецца паліцаям, не даць ім апомніцца.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талака́, ‑і, ДМ ‑лацэ, ж.
Разм.
1. Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ. У беларускіх вёсках была пашырана форма ўзаемадапамогі, якую .. называлі талакой.«Полымя».
2.зб.; перан. Група людзей. З клуба студэнты таксама выходзілі разам. Яны ішлі ўпоперак усёй вуліцы талакой і пелі знаёмую студэнцкую песню.Навуменка.[Уласюк:] — Мы збіраем і згуртоўваем вакол нашай заўтрашняй газеты свядомых беларусаў, лепшыя сілы народа. Вось я і вас запрашаю да нашай талакі.Колас./ Пра насякомых. Над зялёнаю лукою Ходзяць мухі талакою...Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
round
[raʊnd]1.
adj.
1) кру́глы
2) то́ўсты, по́ўны
He was short and round — Ён быў ні́зкі й по́ўны
3) кругавы́
4) цэ́лы, по́ўны, кру́глы
a round dozen of eggs — цэ́лы ту́зін я́ек
a round sum of money — кру́глая су́ма гро́шай
round number —
а) цэ́лы лік
б) кру́глая лі́чба
5) прыблі́зны, акру́глены
2.
n.
1) ко́ла n., сфэ́ра f., шар -а m.
2) абыхо́д -у m. (вартаво́га)
3) абаро́т -у m.
the earth’s yearly round — гадавы́ абаро́т зямлі́
4) тур, раўнд -у m.
5) залп, салю́т -у m.
6) кумпя́к я́лавічыны
3.
v.t.
1) акругля́ць; рабі́ць кру́глым
2) абыхо́дзіць, аб’яжджа́ць або́ абплыва́ць
4.
adv.
1) наўко́л, наво́кал
2) у акру́жнасьці
The ball measures one meter round — Мяч акру́жнасьцю адзі́н мэ́тар
3) акружно́й даро́гай, наўкру́га
We went round on our way home — Вярта́ючыся дамо́ў, мы пайшлі́ акружно́й даро́гай
5.
prep.
наво́кал, вако́л
Bullets whistled round him — Вако́л яго́ сьвіста́лі ку́лі
round the world — вако́л сьве́ту
•
- all the year round
- go the round
- make the rounds
- go the rounds
- round out
- round off
- round upon
- round up
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)