вако́л.

1. прысл. Кругом, навокал.

В. нікога не было.

2. прыназ. з Р. Кругом чаго-н.

Хадзіць в. саду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вако́л

1. нареч. вокру́г, круго́м;

в. гарэ́лі агні́ — вокру́г (круго́м) горе́ли костры́;

2. предлог с род. вокру́г; о́коло;

в. яго́ сабра́лася шмат людзе́й — вокру́г (о́коло) него́ собрало́сь мно́го люде́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вако́л,

1. прысл. Кругом, навокал. Вакол ляжала маўклівае пустое поле. Колас.

2. прыназ. з Р. Кругом чаго‑н. Вакол старога графскага саду і парку шуміць калгасная збажына. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вако́л, во́кал (БРС). Рус. около, польск. około, в.-луж. wokoło, н.-луж. hokoło, чэш. okolo, славац. okolo, макед. околу, серб.-харв. около. Да прасл. *kolo ’круг’. Гл. кола.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агаро́джа, -ы, ж.

Плот, тын і пад. вакол чаго-н.

А. вакол дома.

|| прым. агаро́джавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́кал нареч., см. вако́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́кала нареч., см. вако́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абкруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. Укруціць сябе ў што-н., загарнуцца.

А. коўдрай.

2. Абвіцца вакол чаго-н.

Лейцы абкруціліся вакол аглоблі.

3. Абысці, аб’ехаць, абляцець вакол чаго-н.

|| незак. абкру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абві́цца, абаўю́ся, абаўе́шся, абаўе́цца; абаўёмся, абаўяце́ся, абаўю́цца; абві́ўся, -віла́ся, -ло́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абкруціцца вакол чаго-н., абвіць што-н.

Пуга абвілася вакол пугаўя.

2. Абвіць, абхапіць што-н.

Хмель абвіўся вакол балкона.

Ручкі дзіцяці абвіліся вакол матчынай шыі.

|| незак. абвіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак., што.

1. Пракаціць што-н. вакол чаго-н. (сыпкім, вязкім).

А. абруч вакол слупа.

2. Аб’ехаць, праехаць пэўную тэрыторыю (разм.).

Абкаціў паўраёна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)