ЛАПУНО́Ў (Анатоль Максімавіч) (н. 15.9.1940, г. Гомель),
бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1998). Скончыў Бел. кансерваторыю па спецыяльнасцях ігра на нар. інструментах (1964) і оперна-сімф. дырыжыраванне (1973, клас Я.Вашчака). З 1974 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, у Вял. т-ры ў Маскве, у Дзярж.сімф. аркестры Беларусі. У 1975—87 (з перапынкам) гал. дырыжор, з 1991 дырыжор Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. З 1993 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Сімфанічнага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё. Пад яго муз. кіраўніцтвам у Дзярж. т-ры муз. камедыі пастаўлены аперэты бел. кампазітараў «Тыдзень вечнага кахання» Ю.Семянякі (1975), «Судны час» Р.Суруса (1984), «Джулія» У.Кандрусевіча (1991), класічныя «Вясёлая ўдава» Ф.Легара (1978), «Д’ябальскі наезнік» (1983), «Сільва» (1986) і «Марыца» (1992) І.Кальмана і інш., творы сучасных айч. і замежных аўтараў; з Сімф. аркестрам Дзяржтэлерадыёкампаніі Беларусі ажыццявіў шэраг фондавых запісаў (оперы «Агатка, ці Прыезд пана» Я.Д.Голанда, «Фауст» А.Радзівіла, музыка да драмы «Фінгал» і скрыпічны канцэрт В.Казлоўскага, прэм’еры буйных твораў сучасных бел. кампазітараў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХАДЗІЕ́ЎСКІ (Сцяпан Іванавіч) (9.5. 1911, в. Барок Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 13.2.1979),
бел. паэт і літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1967), праф. (1968). Вучыўся ў БДУ (1930—31), Бел. вышэйшым пед. ін-це (1931—33), скончыў Томскі пед.ін-т (1939). 10.8.1933 беспадстаўна асуджаны на 3 гады высылкі ў Казахстан; настаўнічаў там. З 1939 выкладчык Ташкенцкага пед. ін-та, з 1963 заг. кафедры зарубежнай л-ры Рэсп.пед. ін-та рус. мовы і л-ры ў Ташкенце. Друкаваўся з 1925. Тагачасныя пераўтварэнні, пафас будаўніцтва адлюстраваў у зб-ках паэзіі «Рокаты далёкай прыстані», «Чырванеюць вішні» (абодва 1931), «Крывавыя знічкі на снезе», «Мы — маладая гвардыя» (абодва 1932), нарысах. Перажытае — тэмы зб. вершаў «Берасцянка жывых трывог» (1962), «Вянкі камунарам» (1974), «Чырвоныя макі» (1981). Даследаваў крытычны рэалізм у франц. л-ры, бел.-ўзб.літ. сувязі. На бел. мову пераклаў паасобныя творы І.В.Гётэ, Г.Гейнэ, В.Гюго, Ш.Бадлера, П.Верлена, П.Элюара, некаторых рус. і ўзб. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ (Юзэфа Фларыянаўна) (н. 27.7.1911, в. Ухлё Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мовазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-рфілал.н. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1938). Настаўнічала. У 1945—91 працавала ў Ін-це мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі (у 1952—86 заг. сектара дыялекталогіі). Асн.навук. працы ў галіне дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы, сучаснай бел.літ. мовы. Аўтар манаграфіі «Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове» (1959), сааўтар кніг «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Марфалогія», «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (абедзве 1957), «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ч. 1—2, 1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968—69), «Мікратапанімія Беларусі» (1974), «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1—5, 1979—86), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98), «Лексічныя ландшафты Беларусі: Жывёльны свет» (1995) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Буя́н1буе́н ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883), буя́н ’бык’ (Дразд.). Бясспрэчна, звязана з буя́ць ’бушаваць, шалець, буяніць і да т. п.’ Форма буя́н вельмі падмацоўвае вывядзенне буя́к ’бык’ таксама ад буя́ць. Гл. яшчэ Лабко, Бел.-польск. ізал., 70–72.
Буя́н2 ’птушка бык’ (Дразд.). Ад буя́н ’бык’. Параўн. іншыя назвы гэтай птушкі: буга́й, бык.
Буя́н3 ’дэбашыр’, буя́ніць. Рус.буя́н, буя́нить і г. д. Шанскі (1, Б, 243) лічыць буян уласна рускім словам, вытворным ад буй ’смелы і да т. п.’ Але хутчэй буян, буяніць — утварэнні ад буяць ’бушаваць, шалець і г. д.’ прынамсі на бел.-рус. моўнай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Макрадэча, стол.мокрадэ́ча, кобр., драг.мокротэ́ча ’мокрае (знізу) надвор’е, макрата’ (Нар. лекс.). Звонкае ‑д‑ (замест ‑Т‑) абумоўлена ўплывам макрадзь (гл.). Утварэнне (ад макрата) пры дапамозе суф. ‑эча < ‑otja характэрна для бел.-укр.-серб.-харв.-славен. арэалу (Трубачоў, Проспект, 60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрызі́на ’дрызіна’ (БРС). Рус.дрези́на, укр.дрези́на. Бел. лексема, магчыма, запазычанне з рус. У рус. мове гэта слова запазычана ў сярэдзіне XIX ст. з ням.Draisine, Dräsine (ад імя вынаходніка дрызіны). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 188–189.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зды́мак ’знімак’. Параўн. рус.снимок, укр.зні́мок, польск.zdjęcie і г. д. Першасна sъn‑jьm + ъkъ ад sъn‑jьm + ti > sъnęti. У польск. форма з эпентэтычным ‑d‑ ад XVII ст. (Брукнер, 650). Бел. форма, відаць, кантамінацыя знімак і zdjęcie.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бы́ццам, таксама бу́ццым, бу́цца, бы́дта, бы́дтам, бы́тта і інш. Укр.буцім, будьсім і г. д., рус.будто і да т. п. У бел. мове шмат розных форм. Усе яны тлумачацца вытворнымі ад дзеяслова быць у камбінацыі з рознымі часткамі. Падрабязна агляд бел. і ўсх.-слав. форм і магчымыя этымалогіі гл. Копечны, Slavia, 39 (3), 1970, 330–333.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэбю́т ’дэбют’ (БРС). Рус.дебю́т, укр.дебю́т. Першакрыніцай запазычання з’яўляецца франц.début ’тс’ (ад дзеяслова débuter ’выступаць, пачынаць, рабіць першы крок’; адсюль і франц.débutant ’дэбютант’ > рус.дебюта́нт > бел.дэбюта́нт, укр.дебюта́нт). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 35–36; Фасмер, 1, 490. Рус.дебюти́ровать, бел.дэбютава́ць, укр.дебютува́ти адлюстроўваюць франц.débuter, ням.debütieren (< франц.). Гл. Фасмер, 1, 491.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэкрэ́т ’дэкрэт’ (БРС). Ст.-бел.декретъ ’вызначэнне’ (з XV ст., Булыка, Запазыч.). У значэнні ’дэкрэт’, магчыма, з рус.декре́т (< ням.Dekret < лац.dēcrētum; Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 58). Але не выключаецца, што бел. і ўкр. словы ўзяты з польск.dekret (< лац.). Параўн. націск у Бярынды: де́крет, але декре́ту (што ўказвае на бясспрэчны паланізм).