грамадзянскія войны ў Партугаліі паміж прыхільнікамі захавання канстытуцыйнай манархіі (ліберальнае дваранства, буржуазія і інтэлігенцыя, частка сялянства) і паслядоўнікамі абсалютызму (феад. вярхі, падтрыманыя каталіцкай царквой, і сяляне, якія былі пад іх уплывам). Пачаткам М.в. стаў мяцеж у Траз-уж-Монтыш (1823), узняты прыхільнікамі абсалютызму на чале з каралевай Жаакінай (жонкай караля Жуана VI) і прынцам Мігелам Браганскім. У крас. 1824 мігелісты захапілі ўладу, але не здолелі яе ўтрымаць. У 1826 пасля смерці Жуана VI (10 сак.) на трон узышоў яго сын імператар Бразіліі Педру I (у Партугаліі кароль Педру IV), які ў маі 1826 перадаў партугальскі прастол сваёй дачцэ Марыі да Глорыі, а рэгентам у ліп. 1827 прызначыў Мігела Браганскага. 30.6.1828 Мігел Браганскі дамогся ад картэсаў прызнання сябе каралём, пасля чаго картэсы распушчаны. Аднаўленне абсалютызму выклікала шэраг антыўрадавых выступленняў канстытуцыяналістаў пад кіраўніцтвам Педру, які ў крас. 1831 адрокся ад браз. прастола і выехаў у Англію, дзе фарміраваў эмігранцкія атрады. 8—9.7.1832 эмігранты-канстытуцыяналісты высадзіліся ў Порту, у пач. 1833 — у Алгарві; іх падтрымалі брыт. і франц. эскадры. 24.7.1833 канстытуцыяналісты ўзялі Лісабон; неўзабаве мігелісты здаліся. 26.5.1834 у Эвары падпісана пагадненне, паводле якога каралевай зноў стала Марыя да Глорыя. Спроба мігелістаў арганізаваць новую антыўрадавую змову ў 1837 была няўдалай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ляда́шты ’дрэнны, нягодны, гадкі; худы, слабы; той, каму млосна, дрэнна, моташна’ — гэта выражаецца і прыслоўямі ляда́шта, ляда́ча (Нас., Шпіл., Дзмітр., Жд. 1, Бір. Дзярж.; шчуч., чэрв., гродз., Сл. ПЗБ; крыч., Мат. Маг.; ашм., Сцяшк. Сл.). Утвораны ад прыслоўя ляда́што ’дрэнна’. Заканчэнне ‑шты выраўнялася ў канчатак ‑шчы, які стаў успрымацца як канчатак рус. дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу і часткова на бел. моўнай тэрыторыі набыў бел. форму з суфіксам ‑ач‑ы (ляда́чы — гл.). Аналагічна ўкр.ледащо ’дробязь, пусцяковіна’, польск.ladaco ’чалавек нічога не варты’, ’абы-які’, чэш.ledaco ’абы-што, дрэнь’, мар.ľedaco ’нічога не варты’, славац.ledačo ’абы-што, што-небудзь’, ’нічога не варты’. Паўн.-слав.lě‑da‑čьto (lě ’толькі, ледзь’, da — узмацняльная часціца, čьto ’што’, якое на зах.-слав. тэрыторыі мае рэфлекс co, čo) (Бернекер, 1, 697; Фасмер, 2, 474; Зубаты, Studie, 1, 241; Слаўскі, 4, 22–23). Паводле лінгвагеаграфічнага размеркавання лексемы ў рус. народных гаворках (СРНГ, 16, 318–319) можна меркаваць, што яна (і падобныя: ледака, лядаха, лядащий) прыйшла з бел. і ўкр. моў. Зах.-бел.леда́што, ляда́шчэ (м.), ’махляр, круцель, ашуканец’, ’гультай’ (Федар. 7, Федар. Дад.) з’яўляюцца калькай польск.ladaco ’чалавек нічога не варты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мата́ць, мота́ць, мыта́ць, мота́тэ ’віць, накручваць’, ’махаць’, ’плесці (аб павуку)’, ’хутка ісці, бегчы, уцякаць, неразумна траціць грошы’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., ТС, Сл. ПЗБ), матану́ць ’кінуцца, прамільгнуць’, ’махнуць’ (ТСБМ, Нас., Юрч.), мата́цца ’перашкаджаць, церціся’, ’матляцца’, ’сноўдацца’, ’калыхацца’, ’добра старацца’ (Нас., Бяльк., Растарг., ТС), мотну́цца, мотну́ць ’кінуцца’ (ТС). Укр.мота́ти, мота́тися, рус.мота́ть(ся), ст.-рус.мотатися ’бязладна рухацца’, ’жыць абы-як’, польск.motać (się), н.-луж.motas (se), в.-луж.motać (so), чэш.motati (se), славац.motať (sa), славен.motáti (se), серб.-харв.мо̀тати (ce), макед.мота (се), балг.мотая (се), ц.-слав.мотати сѧ. Прасл.motati (sę), аснова якога mot‑ чаргуецца з met‑, параўн. ст.-слав.мести ’кінуць’, літ.mèsti ’тс’. Прасл.motati ўтворана так, як літ.matúoti ’тс’, ’мераць’, роднасным да якога з’яўляецца matarúoti ’махаць’, ’матаць’, ст.-грэч.μόθος ’гарачы бой’, μόθουρα ’ручка вясла’ (Бернекер, 2, 40; Фасмер, 2, 665–666; Скок, 2, 413; Покарны, 732). Махэк₂, 375 разумее форму motati як інтэнсіў на ‑t‑ ад асновы mov‑ (параўн. лац.movēre ’рухацца’) і выводзіць прасл. праформу mov‑ta‑ti, у якой пасля ‑v‑ перад ‑t‑ выпала, а дзеяслоў стаў экспрэсіўным. Бязлай (2, 197) неапраўдана выводзіць і.-е. рэканструкцыю кораня ў выглядзе *menth‑ (Куркіна, Этимология–83, 191).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуц1 ’сякера з доўгім тапарышчам; калун’ (ЛА, 2; ТС; Сл. Брэс.; Янк. 1; петрык., Шатал.; слуц., Нар. словатв.; ПСл; Нар. Гом., Сл. ПЗБ), пуцо ’тс’ (Сл. ПЗБ), пуц ’сякера з малым тапарышчам’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з ням.Putz ’тс’, параўн. putzen ’чысціць, прыбіраць’ і тлумачэнне Янкоўскага: “цяслярская прылада, цяжкая сякера, якой ачэсваюць тоўстыя бярвенні” (Янк. 1).
Пуц2 ’тугадум’ (клец., Нар. лекс.), ’глупства (са зладзейскага жаргону)’ (Полымя, 2001, 6, 204). Метафара да пуці, параўн. ’тупая сякера’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ) і перан. калун ’тупы чалавек’.
Пуц3 ’ногаць’ (карэліц., Шат.). Няясна.
Пуц4 — выклічнік для імітацыі лёгкага падзення (Нас.), прысядання: я лаўлю курыцу, а яна пуц — і села (ЭШ), раптоўнага спынення: пуц — ды стаў конь (Шат.), сюды ж пу́цнуць ’упасці’: пуцнуло яблоко (Нас.), ’упасці ад стомы, зваліцца’ (слонім., Жыв. НС). Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 168), адзін з варыянтаў “навейшага гукапераймання” для імітацыі раптоўнага дзеяння, параўн. укр.пац, пэц, пуц, пуць, польск.puc, pęc, pac: puc go na ziemię, а таксама выклічнік для нацкоўвання сабакі: puc go!, тое ж і серб.-харв.puc (адносна апошняга Скок, 3, 65; Путанец, там жа, параўноўвае са ст.-слав.устити ’incitare’, серб.-харв.usta і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
статьIIсов.
1.(начать) пача́ць, стаць;
он стал занима́ться в вече́рней шко́ле ён пача́ў (стаў) займа́цца ў вячэ́рняй шко́ле;
2.в знач. вспомогательного глаг. «быть» (преимущественно будущего времени), а также личными формами от соответствующего глаг.;
что ты ста́нешь де́лать? што ты бу́дзеш рабі́ць?, што ты зро́біш?;
я пе́ред ним унижа́ться не ста́ну я пе́рад ім прыніжа́цца не бу́ду;
я не стал бы тебя́ беспоко́ить, е́сли бы не кра́йняя на́добность я б цябе́ не турбава́ў, калі́ б не пі́льная патрэ́ба;
ста́нет ли у тебя́ сил для э́того де́ла? ці хо́піць у цябе́ сіл для гэ́тай спра́вы?;
мне э́того ста́нет надо́лго мне гэ́тага хо́піць (ста́не) надо́ўга.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГЕ́НРЫХ (Henry),
імя многіх каралёў Англіі ў 11—16 ст.
Генрых I (1068, г. Селбі, Вялікабрытанія — 1.12.1135), малодшы сын караля Вільгельма І Заваёўніка, кароль [у 1100—35].
Генрых II Плантагенет (5.3.1133, г. Ле-Ман, Францыя — 6.7.1189), кароль [у 1154—89], першы з дынастыі Плантагенетаў. Яму належалі і шматлікія ўладанні ў Францыі. Каралём стаў пасля доўгай феад. смуты (1135—53). У барацьбе за ўмацаванне цэнтралізаванай феад. дзяржавы апіраўся на рыцарства, гарады, вярхі вольнага сялянства, усталяваў мір у дзяржаве і дамогся роспуску баронскіх наёмных атрадаў. Пры ім закладзены асновы англ.суд.-адм. сістэмы, пачалося заваяванне Ірландыі.
Генрых III (1.10.1207, г. Уінчэстэр, Вялікабрытанія — 16.11.1272), кароль [у 1216—72]. Сын Іаана Беззямельнага з дынастыі Плантагенетаў. Спробы Генрыха III кіраваць краінай, апіраючыся на замежных феадалаў-авантурыстаў і рым. курыю, выклікалі незадаволенасць баронаў, якіх падтрымалі гараджане, дробнае рыцарства, заможнае сялянства. Гэта процістаянне прывяло да грамадз. вайны (1263—67), у ходзе якой Сімон дэ Манфор у 1264 разбіў каралеўскія войскі і ўзяў Генрыха III у палон. Пасля разгрому апазіцыі і гібелі Манфора Генрых III у 1266 адноўлены ў правах. Пры ім у Англіі ўпершыню скліканы парламент.
Генрых IV (крас. 1366?, замак Болінгброк, Вялікабрытанія — 20.3.1413), кароль [у 1399—1413], заснавальнік дынастыі Ланкастэраў. Стаў каралём у выніку мяцяжу магнатаў Паўн. Англіі супраць Рычарда II. Значна пашырыў правы парламента.
Генрых V (16.9.1387, г. Монмут, Вялікабрытанія — 31.8.1422), кароль [у 1413—22]. Сын Генрыха IV з дынастыі Ланкастэраў. Імкнуўся прымірыцца з феад. знаццю. Аднавіў Стогадовую вайну 1337—1453, разграміў французаў пры Азенкуры, захапіў Пн Францыі з Парыжам, прызнаны нашчадкам франц. караля Карла VI і рэгентам Францыі.
Генрых VI (6.12.1421, г. Віндзар, Вялікабрытанія — 21.5.1471), кароль [у 1422—61 і 1470—71]. Сын Генрыха V з дынастыі Ланкастэраў. У 1461, у ходзе Пунсовай і Белай руж вайны, скінуты каралём Эдуардам IV Йоркам. Пасля часовай рэстаўрацыі (3.10.1470—11.4.1471) другі раз скінуты з трона і забіты ў Таўэры.
Генрых VII (28.1.1457, г. Пембрук, Вялікабрытанія — 21. 4.1509), кароль [у 1485—1509]. Заснавальнік дынастыі Цюдараў. Уступіў на трон як кандыдат Ланкастэраў пасля перамогі над Рычардам III у бітве пры Босварце (22.8.1485), якой скончылася вайна Пунсовай і Белай руж. Правёў шэраг мерапрыемстваў па абмежаванні магутнасці феад. знаці. У інтарэсах буржуазіі, што нараджалася, спрыяў развіццю суднаходства і знешняга гандлю. У час яго праўлення закладзены асновы англ. абсалютызму.
Генрых VIII (28.6.1491, г. Грынвіч, Вялікабрытанія — 28.1.1547), кароль [у 1509—47]. З дынастыі Цюдараў, адзін з яркіх прадстаўнікоў англ. абсалютызму. У час праўлення Генрыха VIII у Англіі праведзена рэфармацыя, якую ён разглядаў як важны сродак умацавання абсалютызму і казны. Штуршком да яе правядзення паслужыла выступленне папы рымскага супраць скасавання шлюбу Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай і ўступлення ў шлюб з Ганнай Болейн. Пасля разрыву з папам узначаліў англіканскую царкву. У 1536 і 1539 выдаў акты пра секулярызацыю манастырскіх зямель, якія пераходзілі да новага дваранства і буржуазіі, а таксама жорсткія законы супраць сялян, сагнаных з зямель у выніку агароджванняў. У той жа час абмяжоўваў агароджванні, спрабуючы затармазіць развіццё капіталіст. адносін у вёсцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКСІ́ЗМ,
філасофскае, эканам. і сац.-паліт. вучэнне, заснавальнікамі якога з’яўляюцца К.Маркс і Ф.Энгельс. Узнік у 1840-я г. ў Германіі, дзе ў гэты час наспявала бурж.-дэмакр. рэвалюцыя і рабочы клас выступіў як самаст.паліт. сіла. Заснаваны на пазітыўна-крытычным асэнсаванні вопыту папярэдняга развіцця грамадскай і прыродазнаўчай навук. думкі, актуальных праблем і супярэчнасцей станаўлення новага капіталіст. спосабу вытв-сці і сац.-паліт. ладу. Тэарэт. крыніцамі з’яўляюцца ням. класічная філасофія (Г.Гегель, Л.Феербах і інш.), англ. палітэканомія (А.Сміт, Д.Рыкарда і інш.), франц. утапічны сацыялізм (А.Сен-Сімон, Ш.Фур’е і інш.). На аснове гэтых крыніц Маркс і Энгельс распрацавалі дыялектычны матэрыялізм, гістарычны матэрыялізм, тэорыю прыбавачнай вартасці і вучэнне аб камунізме. Грамадства М. разглядае як цэласны арганізм, у структуры якога вылучаюцца прадукцыйныя сілы і заснаваныя на розных формах уласнасці вытворчыя адносіны (базіс грамадства); апошнія ў сваю чаргу абумоўліваюць класавую структуру грамадства, палітыку, права, мараль, філасофію, рэлігію, мастацтва (надбудова над базісам). У працэсе гіст. развіцця адбываецца змена пэўных фармацый грамадска-эканамічных, якія ўтвараюцца на аснове адзінства і ўзаемадзеяння розных сфер жыццядзейнасці грамадства. Паводле марксісцкай канцэпцыі, барацьба пануючых і прыгнечаных класаў — рухаючая сіла гісторыі, а вышэйшым выражэннем класавай барацьбы з’яўляецца сацыяльная рэвалюцыя. М. выявіў асн. супярэчнасць капіталізму — паміж грамадскім характарам працы і прыватнай формай прысваення; адсюль вынікала палажэнне пра неабходнасць знішчэння прыватнай уласнасці і ўстанаўлення пралетарыятам сваёй улады, з дапамогай якой ён здолее ажыццявіць пераход да камунізму.
Вынікі тэарэт. даследаванняў і абагульненняў Маркса і Энгельса праходзілі практычную праверку ў перыяд рэвалюцый 1848—49 у краінах Зах. Еўропы, у дзейнасці створаных імі «Саюза камуністаў» і міжнар. т-ваў рабочых — Інтэрнацыянала 1-га і Інтэрнацыянала 2-га. М. стаў ідэалагічнай асновай с.-д. руху, які з пач. 20 ст. падзяліўся на 2 плыні — рэвалюцыйную (У.І.Ленін і інш.), у якой перамагло бальшавіцкае вытлумачэнне М., і рэфармісцкую (Э.Бернштэйн і інш.), якая падвергла крытыцы тэорыю М. і адмовілася ад яго асн. палажэнняў. Некаторыя прадстаўнікі грамадска-паліт. думкі лічылі, што ў М. перабольшвалася роля эканам. фактараў, сац. антаганізмаў і класавай барацьбы, адмаўлялася значэнне прыватнай уласнасці як асновы грамадзянскай супольнасці, сцвярджалася неабходнасць ліквідацыі парламенцкіх ін-таў і раздзялення ўлад. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі ленінскі варыянт М. стаўдзярж. ідэалогіяй у РСФСР, потым у СССР і краінах сацыяліст. сістэмы пад назвай марксізм-ленінізм.
На Захадзе склаліся групы марксісцкіх і па-марксісцку арыентаваных плыней з характэрнымі для іх крытычнымі адносінамі як да капіталіст. сістэмы, так і да сав. варыянта сацыялізму, марксізму-ленінізму (гл.Неамарксізм, Франкфурцкая школа).
Літ.:
Ленін У.І. Тры крыніцы і тры састаўныя часткі марксізму // Тв. Т. 19. (Полн. собр. соч. Т. 23);
Марксистская философия в XIX в. М., 1979;
Андерсон П. Размышления о западном марксизме: Пер. с англ.М., 1991;
Марксизм: pro и contra. М., 1992;
Горский Д.П. Ошибки гения самые опасные: Развитие теории Маркса и ее изъяны. М., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
short
[ʃɔrt]1.
adj.
1) каро́ткі
a short distance — каро́ткая адле́гласьць
a short time — каро́ткі час
2)
а) нізкаро́слы
б) ні́зкі
short grass — ні́зкая трава́
3) няпо́ўны
short weight — няпо́ўная вага́
We are short of hands — У нас не стае́ рабо́тнікаў
4) рэ́зкі, нецярплі́вы
He was very short with me — Ён быў рэ́зкі са мно́ю
2.
adv.
1) ко́ратка, каро́тка
2) ра́птам, нечака́на
The horse stopped short — Конь ра́птам стаў
•
- cut short
- fall short
- for short
- in short
- run short
- sell short
- short for
- short on
- shorts
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
slow1[sləʊ]adj.
1. паво́льны, ці́хі, мару́дны, няху́ткі;
a slow oven малы́, сла́бы аго́нь (у духоўцы);
a slow train цягні́к з усі́мі прыпы́нкамі;
walk at a slow pace ісці́ паво́льнай хадо́й
2. тупы́, няке́млівы;
He is slow at figures. Ён дрэнна цяміць у лічбах.
3. (in/about) мару́дны, мару́длівы;
He was slow in arriving. Ён спазніўся з прыездам.
4. су́мны, неціка́вы (пра фільм, кнігу і да т.п.)
5. :My watch is
3 mi nutes slow. Мой гадзіннік адстае на 3 хвіліны.
slow down[ˌsləʊˈdaʊn]phr. v.
1. збаўля́ць ху́ткасць
2. запаво́льваць; запаво́львацца;
The traffic slowed down. Рух стаў больш па вольным.
slow up[ˌsləʊˈʌp]phr. v.= slow down
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВАЛЫ́НЬ, Валынская зямля,
гістарычная вобласць у бас.паўд. прытокаў Прыпяці і вярхоўях Зах. Буга (цяпер тэр. Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, паўн.ч. Цярнопальскай і Хмяльніцкай абл. Украіны, усх.ч. Бельска-Падляскага, Хэлмскага і Замойскага ваяв. Польшчы).
У 6—10 ст. на Валыні жылі дулебы, бужане, валыняне. У канцы 10 ст. ўключана ў склад Кіеўскай Русі, у 988 кіеўскі вял.кн. Уладзімір Святаславіч пасадзіў на княжанне ў Валыні свайго сына Усевалада. У час яго княжання заснаваны г. Уладзімір, які ў 12 ст.стаў цэнтрам Уладзіміра-Валынскага княства. У 1199, з далучэннем да яго Галіцкага княства, утварылася Галіцка-Валынскае княства. З сярэдзіны 12 ст. пад уладай валынскіх князёў знаходзілася і Берасцейская зямля. У 1240 Валынь спустошана манголамі і трапіла ў залежнасць ад Залатой Арды. Пасля 1340-х г. у ВКЛ. У сярэдзіне 14 ст. за Валынь і Галіччыну змагаліся ВКЛ, Польшча і Венгрыя. У 1349 Польшча захапіла Галіцкія землі, у 1377 — Зах. Валынь з гарадамі Холм і Белз. У складзе ВКЛ статус Валыні вызначаўся ўстаўнымі граматамі (каля 1427, у 1501, 1509. 1547). Паводле Люблінскай уніі 1569 Валынь далучана да Польшчы, утворана Валынскае ваяводства. У выніку 2-га (1793) і 3-га (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай Валынь далучана да Рас. імперыі. З 1918 усх. Валынь ў складзе Украіны. У выніку Рыжскага мірнага дагавора 1921зах. Валынь перададзена Польшчы. З 1939 у складзе Украіны (акрамя зах. ускраін).