1. Абазвацца енкам. //што і без дап. Сказаць з енкам. Калі пад Міканорам-злодзеем прагучала знянацку «стой», ён вымавіў, хутчэй «праенчыў» толькі адно слова — «А бра-а-тачка!».Каваленка.
2. Паенчыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Даць замерзнуць наскрозь, поўнасцю замарозіць. Прамарозіць рыбу.//звычайнабезас. Скаваць марозам на вялікую глыбіню. Зямлю прамарозіла на паўметра.
2.Разм. Пратрымаць на марозе, холадзе некаторы час. Прамарозіць людзей на вуліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
certain
[ˈsɜ:rtən]
adj.
1) пэ́ўны, перакана́ны
He is certain to come — Ён напэ́ўна пры́йдзе
2) вы́значаны, усталява́ны
at a certain hour — а вы́значанай гадзі́не
3) пэ́ўны, надзе́йны, бясспрэ́чны, вераго́дны
a certain information — вераго́дная інфарма́цыя
4) адзі́н, пэ́ўны, не́йкі; некато́ры
certain nations — некато́рыя наро́ды
of a certain age — у пэ́ўным ве́ку
a certain person — не́йкая асо́ба
•
- for certain
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
патачы́ць1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
1. Натачыць, навастрыць. А каса пад мянташкаю просіцца: «Патачы ты мяне, паганы. Заблішчу я навостранай просінню. І цябе не змару да начы».Свірка.
2. Натачыць, навастрыць усё, многае. Патачыць усе нажы.
3. і без дап. Тачыць некаторы час. Патачыць мінут дзесяць.
патачы́ць2, ‑точыць; зак., што.
1. Пагрызці, падзіравіць усё, многае (пра моль, чарвякоў і пад.). Дзверы ў шафе патачыў шашаль...Баранавых.Дрэва патачыў чарвяк, на хаты яно лонаўцам не згадзілася.Пташнікаў.
2. Тачыць некаторы час (пра моль, чарвякоў і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Знасіцца, выцерціся ў выніку доўгага ўжывання. [Макс] патрусіў калашыной сваіх старэнькіх штаноў, якія так пацерліся і знасіліся, што амаль прасвечваліся.Шамякін.
3.Разм. Пажыць, пабыць некаторы час дзе‑н., сярод каго‑н. Нягледзячы на свае маладыя гады, хлапец пацёрся ўжо каля людзей, шмат бачыў і добрага і благога.Гурскі.Гадоў пяць назад, дэмабілізаваўшыся з арміі, .. [Пётр] тыдняў з тры пацёрся ў вёсцы і раптам знік.Караткевіч.
4. Церціся некаторы час. Коні пацерліся пысамі аб .. [Кастусёвы] плечы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачаса́ць1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак.
1.што і без дап. Часаць некаторы час (гл. часаць 1).
2.што. Пры дапамозе шчоткі, грэбеня і пад. ачысціць ад якіх‑н. прымесей усё, многае. Пачасаць лён. Пачасаць каноплі.
3.Разм. Хутка пайсці. [Стары:] — Там жа, за Ліпнякамі, будзе дарога паворана. А тут, па лубіне, я і пачашу, як па садзе...Ракітны.
пачаса́ць2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
1. Абчасаць усё, многае. Зруб стары ўжо. Але калі з аднаго боку пачасалі бярвенне — ён як новы.Пташнікаў.
2. і без дап. Часаць некаторы час (гл. часаць 2).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
Разм.(звычайнасасловамі «многа», «доўга» і пад. і задмоўем «не»). Паваяваць некаторы час. [Юзік:] — Вось белякам і крута прыходзіцца. Спераду — чырвоныя, ззаду — партызаны. Нябось, доўга не наваююць. І гарматы замежныя не памогуць...Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незгаса́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і нязгасны. Алесь марыў, што пройдзе некаторы час і пабяжыць па [слупах].. яркае, незгасальнае святло.Броўка.Ніякі мор і злыя сілы не ў стане патушыць у чалавечым сэрцы незгасальную любоў і імкненне да хараства.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабе́гаць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Бегаць некаторы час. [Хлапчукам] проста хацелася пабегаць па маёнтку там, дзе ўздумаецца.Пальчэўскі.Давялося нямала пабегаць ад вялікага чыгуначнага начальства да малога і наадварот.Корбан.
пабе́гаць2, ‑ае; зак.
Разм. Стаць цельнай (пра карову).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)