валасня́, ‑і, ж.
1. зб. Пасма валасін з конскага хваста.
2. Лёска, звітая з такіх валасін. Знайшоўшы ладнага чарвяка пад купінай.., [Васіль] зрабіў насадку, папляваў на яе дзеля рыбацкага шчасця і закінуў вуду далей ад берага — на ўсю валасню. Якімовіч.
3. зб. Пагард. Калматыя пасмы валасоў чалавека або шэрсці жывёлы; патлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пячо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Печань жывёлы як прадукт харчавання.
2. Тое, што і печань. Гэты чалавек раптам знайшоў у сябе сто хвароб: і гіпертанію, і язву, і камяні ў пячонцы. Шамякін.
•••
Адсадзіць пячонкі гл. адсадзіць.
Пячонкі выгрызці гл. выгрызці.
Сядзець у пячонках гл. сядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кетгу́т
(англ. catgut)
ніці з кішак дробнай рагатай жывёлы, якія выкарыстоўваюць пры хірургічных аперацыях для ўнутраных швоў і перавязкі сасудаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зоапаразі́ты
(ад зоа- + паразіты)
жывёлы, якія шматкратна харчуюцца за кошт іншых жывёл, не забіваючы іх, напр. многія прасцейшыя, гельмінты, насякомыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
панкрэаці́н
(н.-лац. pancreatinum, ад гр. pankreas, -atos = падстраўнікавая залоза)
лекавы прэпарат, які вырабляюць з падстраўнікавай залозы буйной рагатай жывёлы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прамарфало́гія
(ад лац. pro = замест + марфалогія)
раздзел марфалогіі, які вывучае агульны план будовы жывёлы, яе сіметрыю і размяшчэнне асобных частак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экзо́ты
(ад гр. eksotikos = далёкі, чужаземны)
расліны або жывёлы, завезеныя з іншых краін у раёны, дзе іх раней не было.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Мы́за 1 ’мыса, морда жывёлы (каня, каровы, авечкі)’ (Мал., Дразд., Кліх, Булг.; навагр., Жыв. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), ’мордачка малой жывёлы’ (Сцяшк.), ’твар’ (лях., Сл. ПЗБ). Да мыса (гл.).
Мы́за 2 ’сядзіба, хутар у Прыбалтыцы’, ’дача’, ’мястэчка’, ’маёнтак, вёска аднаго пана’ (ТСБМ; бых., маг., Яшк.). Яшчэ ст.-рус. мы́за ’сядзіба, хутар’ (XVI ст.). Узыходзіць да эст. mõiz, водск. mõiza ’маёнтак, двор, сядзіба’, ці ліўск. moiz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 23). У бел. мове праз рус. мы́за ’тс’ або лат. muīža — апошняе з ліўск. або эст. моў. Сюды ж мы́знік ’уладальнік, арандатар сядзібы’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасо́ка ’свіная кроў’ (віл., паст., Сл. ПЗБ), ’загуслая ў камкі кроў’ (КЭС, лаг.; Нас.), пасыка ’кроў, што вылілася з раны’, ’кроў забітай жывёлы’, ’сукравіца’ (Др.-Падб., Гарэц.). Укр. пасока’ ’сукравіца, кроў’, рус. пасока ’лімфа, сукравіца’, ’сок дрэва’, польск. posoka, устарэлае posok ’юха, разлітая кроў’, ’сукравіца’, ’юшка з крыві’, ’кроў дзікай жывёлы, якую праследуе сабака’, ’загуслая кроў’. Роднаснымі да іх будуць рус. паўн. осока ’гной з раны’, ’гнаявая жыжка’ і серб.-харв. осока ’сок’, ’сыроватка з-пад брынзы’, ’пот (у жывёл)’, ’мача’, ’сукравіца’. Да па‑ (< прасл. pa‑) з дэмінутыўнай функцыяй і сок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ску́ра ‘верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы’, ‘вырабленая шкура жывёлы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3). Ва ўсходнеславянскіх помніках скура з’яўляецца пасля XVI ст., да XV ст. — ст.-бел. скора (Ст.-бел. лексікон). З прычыны наяўнасці ‑у‑ лічыцца запазычаннем з польск. skóra (Карскі, Белорусы, 146; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 56), таксама як чэш. дыял. skura і рус. шкура (Махэк₂, 547; Фасмер, 4, 451). Польскае слова, як і формы з каранёвым ‑о‑ (гл. скорка) працягваюць прасл. *skora, вытворнае ад і.-е. *(s)ker‑ ‘рэзаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)