ПРАПІЛЕ́І, прапілон (ад грэч. popylaion перад дзвярыма, уваход),

парадны праход, праезд, утвораны сім. каланадамі ці порцікамі, размешчанымі па восі руху. Характэрны для архітэктуры Стараж. Грэцыі (П. Акропаля ў Афінах, 437—432 да н.э., арх. Мнесікл) і Рыма (П. свяцілішча ў Баальбеку, 1—3 ст., Ліван), дзе іх будавалі пры гал. уваходзе на акропаль ці ў свяцілішча. Пашыраны ў перыяд класіцызму (П. ў Мюнхене, Германія, 1846—60, арх. Л.​Кленцэ). У 2-й пал. 19—20 ст. ўзводзіліся як ч. асабліва ўрачыстых арх. комплексаў ці збудаванняў, якія мелі мемар. значэнне (П. Смольнага ін-та ў С.-Пецярбургу, 1923—25, арх. У.​Шчуко, У.​Гельфрэйх; набярэжнай р. Волга ў Валгаградзе, 1952, арх. В.​Сімбірцаў, І.​Фіялка; комплексу на Піскароўскіх могілках у С.-Пецярбургу, 1960, арх. А.​Васільеў, Я.​Левінсон).

С.​А.​Сергачоў.

Прапілеі Акропаля ў Афінах. Арх. Мнесікл. 437—432 да н.э.

т. 13, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРО́ФІЛЬ РАЎНАВА́ГІ РАКІ́,

падоўжны профіль рэчышча, выпрацаваны ракой пры працяглым тэктанічным спакоі, нязменным клімаце, стабільным становішчы базіса эрозіі і дапушчэнні, што рэкі толькі перамяшчаюць матэрыял, які паступае са схілаў, без эрозіі і акумуляцыі. Мае выгляд плаўнай увагнутай крывой: больш стромкай у верхнім цячэнні і спадзістай у ніжнім. У прыродзе падоўжны профіль рэчышча не ўяўляе сабой ідэальна плаўную крывую, ён зведвае бесперапынную перабудову ў выніку ваганняў клімату, змянення базіса эрозіі, тэктанічных рухаў і інш. Паняцце «П.р.р.» ўмоўнае, мае тэарэт. значэнне як гранічная форма профілю, да выпрацоўкі якой імкнецца рака. З рэк Беларусі бліжэй да раўнавагі падоўжны профіль рэчышчаў Прыпяці, Дняпра, верхняга цячэння Нёмана, Бярэзіны і большасці іх прытокаў. Падоўжныя профілі рэк Бел. Паазер’я не выпрацаваныя, на асобных участках захоўваюць выгляд ламанай лініі.

Да арт. Профіль раўнавагі ракі: 1 — нявыпрацаваныя профілі рэк Беларускага Паазер’я; 2 — выпрацаваныя профілі рэк Перадпалесся і Беларускага Палесся, блізкія да профілю раўнавагі.

т. 13, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Летавішча, лётовище ’гадавое кола ў ствале дрэва’ (Нік.; ельск., ЛАПП), лун. летовішчэ ’кольца на розе, паводле якога можна вызначыць, колькі год карове’ (Шатал.). Суфікс -išče надае значэнне выніку дзеяння. Да летаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нападме́ці ’хутка, імгненна?’: Праляцеў, як нападмеці — яму здалося, што ногі не кранаюць падлогі (Калеснік, Пасланец Праметэя. Мн., 1984, 64). Са спалучэння на і *по́дмець, відаць, да падмёціць ’заўважыць’, зыходнае значэнне ’ледзь заўважна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарэў ’вялікі мядзведзь’ (Інстр. 2). Няясна, магчыма, да рваць (гл.), прасл. *гъиайу якое, паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 96), магло мець значэнне ’схапіўшы зубамі, адарваць кусок’. Відаць, як і іншыя назвы мядзведзя, табуізаваная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацоха ’мачаха’ (Нас.; астрав., швянч., Сл. ПЗБ; Сцяц.), ’свінаматка’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З польск. macocha ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 50). Аднак значэнне ’свінаматка’. Узнікла ў выніку атаясамлення польск. macocha і maciora.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Найба́рдзей ’асабліва, рус. в особенности’ (Яруш.). Відаць, запазычанне з польск. najьardziej, найвышэйшая ступень ад bardzo ’вельмі’, значэнне беларускага слова найбольш блізкае да другасных значэнняў польск. najьardziej ’зусім не, самае меншае’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паха́плівы ’які крадзе хутчэй за іншых’ (Нас.). Да па‑ і хапа́ць ’хватаць’ (гл.). Параўн. пахапа́ць ’пакрасці’ (Нас.). Іншае ж значэнне ў паха́плівы ’лёгкі на пад’ём’, відаць, з ⁺падхоплівы ’які хутка падхопліваецца’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перазолкі ’шчолак’ (хойн., Мат. Гом.). Паводле ілюстрацыі: Выкінь за хлеў перазолкі, Іванзначэнне лексемы вызначана недакладна, трэба: ’попел ад шчолаку’. Да пера- і залі́ць2 (гл.). Лексема ўтворана пры ад’ідэацыі пазолкі ’шчолак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералажы́ць ’заперці (дзверы)’ (лід., Сл. ПЗБ). Фармальна да пера- і лажы́ць (гл.), аднак семантычна падобна да літ. užkélti ’замкнуць, зачыніць (вароты)’, у якім kélti мае (побач з іншымі) значэнне ’перамяшчаць; пераводзіць, пераносіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)