сцябло́, а́; мн. сцёблы (з ліч. 2, 3, 4 сцяблы́), ‑аў; н.

1. Надземная частка травяністай расліны, якая нясе на сабе лісце, кветкі і плады. Узяўшы кветку, [Наташа] убачыла, што сцябло зломана. Гарбук. Міхалка стаяў перад .. [Скуратовічам], як аслупянелы, мнучы ў пальцах сцябло сарванай травы. Чорны.

2. Спец. Назва розных частак прадметаў ці прыстасаванняў, якія маюць выгляд трубкі, стрыжня. Сцябло затвора вінтоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хму́рнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць хмурнага; згушчэнне хмар; воблачнасць. Новая шасэйная дарога адлівала белаватым колерам у цёплай хмурнасць ціхага дня. Чорны.

2. перан. Хмурны выгляд, панурасць. Толькі Корч часам прыб’ецца, прыстане, пагоніць хмурнасць на Васіля, але Ганна ўмее ўжо разганяць гэту хмурнасць. Мележ. Твар майстра быў прасветлены, хмурнасць яшчэ крыху жыла ў вачах, але глядзелі яны ўжо зусім добра і спагадліва. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

худзі́зна, ‑ы, ж.

1. Знешні выгляд худога ​1. Худзізна [палоннага] ўразіла Ядзю можа больш, чым раны, бруд, зарослы сівой барадой твар. Асіпенка. Нягледзячы на худзізну, .. [жарабок] аказаўся даволі жвавым. Сяркоў.

2. Разм. Пра худога чалавека або жывёлу. Цяпер конь.. [Кастуся] ўжо не быў той здарожанай, хоць і маладой, худзізнай. Чорны. Навалач нейкую знайшла, прымака. Худзізна — скура ўжо не на рэбрах, а пад рэбрамі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпрыц, ‑а, м.

1. Медыцынскі інструмент для ўвядзення ў арганізм лекавых рэчываў, а таксама для адсмоктвання з поласцей вадкасці, які мае выгляд цыліндра з поршнем і іголкай. Трымаючы шпрыц, на бліскучай іголцы якога вісела кропля, медсястра ваткай выцірала матчыну руку і супакойвала: — Пацярпіце... крыху... зараз будзе лепш... Карпаў.

2. Спец. Інструмент такога ж характару, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці. Шпрыц для крэму.

[Ням. Spritze.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

располага́ющийII

1. прич. які́ (што) схіля́е, які́ (што) выкліка́е прыхі́льнасць;

располага́ющий к себе́ які́ (што) выкліка́е прыхі́льнасць да сябе́; см. располага́тьIII;

2. прил. (внушающий симпатию) сімпаты́чны, прые́мны, прыва́бны;

располага́ющая вне́шность прые́мны (прыва́бны) вы́гляд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Відны ’бачны, прыметны’; ’выдатны, важны, значны, рослы, статны, самавіты’ (БРС, КТС), відны́ ’светлы’ (БРС; лаг., КЭС), ві́дны ’тс’ (Шат.), відный ’светлы, відны, сталы’; ’павабны, здаровы на выгляд’ (Бяльк.). Укр. ви́дний ’ясны, відны’; ’прыкметны, бачны’, рус. смал., калуж., калін., тул. видный ’бачны’; ’рослы, статны, прыгожы’, польск. widny ’ясны, добра асветлены, бачны, прыкметы’, чэш. (кніжн.) vidný ’бачны, прыкметы’, славац. vidný ’поўны святла, ясны’; ’бачны, прыкметы’, славен. víden ’бачны’, серб.-харв. ви̂дан ’ясны, светлы’; ’бачны’; ’вядомы, выдатны’, макед. виден ’выдатны (аб асобе)’; ’важны, значны (аб выніках)’, балг. виден ’бачны’; ’вядомы, выдатны’; ’значны, важны’. Прасл. vidьnъ < vidъ > від (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маторны ’шпаркі, жвавы, спрытны, поўны радасці жыцця’ (Федар. 6; гом., Рам. 8; Мал., Ян.; браг., Шатал.), ’вялікі, доўгі, высокі, бялізны, цяжкі’ (Нас.), чэш. motorný ’жвавы, спраўны, спрытны’, nemotorný ’няўклюдны, непаваротлівы’, ’няспрытны, няспраўны’, славац. nemotorný ’тс’. Ст.-чэш. nemotorný ’непрыемны (пра гук)’, а суч. чэш. мае яшчэ значэнне ’бясформенны, цяжкі на выгляд (воз, бочка, нізкая вежа)’, якое можна аб’яднаць са значэннем ’непаваротлівы, няспрытны’. Найбліжэйшымі адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. matarúoti ’махаць бічом, круціць хвастом’, г. зн. ’рабіць частыя рухі’ (Махэк₂, 375), а таксама, магчыма, літ. mèsti ’кідаць’, matãras ’верацяно’, mastýti ’абшываць’, лат. matara ’гібкі дубец’ (Фасмер, 2, 664).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Твор ’прадукт творчай працы’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Гарэц.), твуор ’стварэнне; істота’ (Арх. Федар.). Параўн. укр. твір ’прадукт творчай працы’, стараж.-рус. творъвыгляд’, польск. twór ’прадукт творчай працы’, ’стварэнне, жывая істота’, чэш., славац. tvor ’стварэнне; выраб’, славен. tvȏr ’утварэнне, нарыў’, серб.-харв. тво̑р ’пластыр з бялка на рану’, ст.-слав. творъ ’праца; чын’. Прасл. *tvorъ ’стварэнне, фармаванне, вытворчасць’, аддзеяслоўны назоўнік ад *tvoriti (гл. тварыць1), першапачаткова назва працэсу з наступнай канкрэтызацыяй (Борысь, 657; Бязлай, 3, 253); інакш і менш верагодна *tvoriti ад *tvorъ/*tvarъ, гл. ЕСУМ, 5, 533.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mar

[mɑ:r]

1.

v.t.

1) псава́ць (вы́гляд); шко́дзіць; збры́джваць, зга́джваць

2) абязьве́чваць, зьняве́чваць

3) псава́ць, разбура́ць, разла́джваць

2.

n.

1) пля́ма на це́ле (рубе́ц пасьля́ ра́ны, радзімая пля́ма і пад.)

2) зага́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пацёрты

1. прич. потёртый;

2. прич. растёртый;

3. прич. перемя́тый;

4. прил. помя́тый, пода́вленный;

5. прич. натёртый, стёртый;

1-5 см. паце́рці;

6. прил. (об одежде) потёртый, потрёпанный;

7. прил., перен. потрёпанный, потёртый;

п. вы́гляд — потрёпанный (потёртый) вид

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)