гняздо́, -а́, мн. гнёзды і (з ліч. 2, 3, 4) гнязды́, гнёзд і гнёздаў, н.

1. У птушак, насякомых і паўзуноў: месца для жылля звычайна на перыяд кладкі яек і вывядзення дзіцянят.

Ластаўчына г.

Асінае г. (таксама перан.: пра прытулак злачынных людзей).

2. Паглыбленне, куды што-н. устаўляецца (спец.).

3. Група маладых раслін, грыбоў і пад., якія растуць разам.

Грузды і лісіцы раслі гнёздамі.

4. Укрытае месца для чаго-н.

Кулямётнае г.

5. Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят (спец.).

6. Група аднакарэнных вытворных слоў, размешчаных пры загалоўным слове ў слоўніку.

|| памянш. гняздзе́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (да 1 знач.).

|| прым. гнездавы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 5 і 6 знач.).

Гнездавая пасадка лесу.

Гнездавое размяшчэнне слоў у слоўніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мы́дзель, мыдэль ’укладка ў полі з 10 снапоў’ (пруж., ДАБМ, к. 286; Бес.), мыдлі ’ўкладка снапоў з 10–12 штук’ (пруж., Выг. дыс.; лях., Бел. хр. дыял.), мыдзеляк ’мэндлік’ (Федар. 6), мыдля ’тс’ (ц.-зах.-бел., ДАБМ, к. 286; Сл. ПЗБ, Сцяц.), лях. мыдлячка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Усе з польск. mędel, mędl, mendel(ek) ’пятнаццаць штук снапоў, пастаўленых разам’, якія з паўн.-ням. Mandel ’мэндлік’, ’пятнаццаць штук’ < с.-лац. mandala ’кошык, каробка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДРЫЯ́ДЫ,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфы дрэў, якія жывуць у лясах і гаях, дочкі Зеўса і дрэў. Жылі і паміралі разам з дрэвамі, апекавалі ўсіх, хто саджаў і даглядаў дрэвы.

т. 6, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАКО́ШЫН Валерый Іванавіч (н. 12.8.1939, г. Ветка Гомельскай вобл.),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1961), дзе і працаваў. З 1974 у аддзеле навукі і навуч. устаноў ЦК КПБ. З 1990 рэктар Рэсп. міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. З 1994 нач. упраўлення Дзярж. к-та па навуцы і тэхналогіях Беларусі. З 2000 нам. дырэктара Бел. рэсп. фонду фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па фіз. матэрыялазнаўстве, паўправадніковым прыладабудаванні. Распрацаваў тэарэт. асновы фізікі гальвана- і тэнзарэзістыўных працэсаў у паўметалах і сплавах на іх аснове.

Тв.:

Устройства автоматики и робототехники на эффекте Холла. Мн., 1991 (разам з В.​Р.​Шапялевічам, В.​А.​Ермаловічам);

Основы фононных и электронных процессов в кристаллах. Гомель. 1999 (разам з В.​М.​Драко, В.​Р.​Шапялевічам).

М.​П.​Савік.

т. 12, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ВУШКІН Ігар Аляксандравіч (н. 5.6.1935, Масква),

бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-р тэхн. н. (2000). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз. ін-т (1959). У 1963—75 і з 1983 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (з 1983 заг. аддзела). У 1975—83 у Мінскім пед. ін-це. З 1992 у Ін-це праблем энергетыкі Нац. АН Беларусі (заг. аддзела, з 1996 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы ядз. рэактараў, ізатопных тэхналогіях, радыяцыйным маніторынгу і ахове навакольнага асяроддзя. Распрацаваў безадходную тэхналогію атрымання радыефармакалагічнага прэпарату «Тэхнецый-99м».

Тв.:

Прикладная ядерная физика. Мн., 1980 (разам з А.​К.​Красіным, Я.​П.​Пятраевым);

Радиационно-химическая очистка сточных вод и выбросных газов. Мн., 1985 (разам з Я.​П.​Пятраевым, В.​І.​Уласавай);

Основы экологически чистой технологии получения технеция-99т. Мн., 2000.

т. 14, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНІ́ЦЫН Анатоль Канстанцінавіч (н. 5.2.1948, г. Міёры Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне фіз. электронікі і матэм. фізікі. Д-р фіз.-матэм. н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1978 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні дынамічных працэсаў узаемадзеяння электронных патокаў з эл.-магн. палямі ў электравакуумных прыладах ЗВЧ на аснове матэм. мадэліравання і выліч. эксперыменту. Распрацаваў матэм. мадэлі і праграмы аналізу характарыстык і аптымізацыі параметраў прылад ЗВЧ.

Тв.:

Математическое моделирование и проблема оптимизации по КПД ЛБВ-0 (разам з А.​А.​Кураевым) // Зарубеж. радиоэлектроника: Успехи современ. радиоэлектроники. 1997 № 1;

Полоса и критичность условий циклотронного авторезонанса (разам з А.​А.​Кураевым, А.​У.​Шчарбаковым) // Радиотехника и электроника. 1999. Т. 44, № 7.

т. 14, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАЛАДЗІ́ЛАЎ Алег Віктаравіч (н. 27.5.1951, г. Іжэўск, Удмурція),

бел. вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (2000). Скончыў Уральскі політэхн. ін-т (1974). З 1974 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (з 1997 заг. лабараторыі). Адначасова з 1995 у Бел. ун-це транспарту (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па механіцы і фізіцы кантакту цвёрдых цел, матэрыялазнаўстве, тэхн. дыягностыцы вузлоў трэння машын. Распрацаваў фіз. метады і сродкі дыягностыкі стану трыбатэхн. сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола 1982.

Тв.:

Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн., 1987 (у сааўт.);

Русско-белорусско-английский словарь в области трения, изнашивания и смазки. Гомель. 1996 (разам з Т.​П.​Піліповіч, М.​І.​Петракаўцом);

Физика отказов механических систем. Мн., 1999 (разам з У.​Э.​Завістоўскім, П.​М.​Багдановічам).

т. 16, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДЖА́ЕЎ Уладзімір Барысавіч (н. 13.9.1955, г. Слуцк Мінскай вобл.),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1999), праф. (2000). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у БДУ (у 1991—96 заг. лабараторыі, у 1997—2003 прарэктар, адначасова з 2002 заг. кафедры). Навук. працы па радыяцыйнай фізіцы паўправаднікоў і дыэлектрыкаў, фізіцы высокамалекулярных злучэнняў. Даследаваў працэсы ўзаемадзеяння іонаў з паверхняй паўправаднікоў і палімераў, распрацаваў мадэлі прымесна-дэфектнага ўзаемадзеяння, высокаэфектыўныя тэхнал. працэсы мікраэлектронікі на аснове ўзаемадзеяння іонных пучкоў і аптычнага выпрамянення з паверхняй, якая апрацоўваецца.

Тв.:

Jon-implanted Polymers (разам з Дз.​В.​Свірыдавым, І.​П.​Казловым) // Electrical and Optical Polymers Systems. New York, 1997;

Ионная имплантация полимеров. Мн., 1998 (у сааўт.);

Физика электропроводящих полимеров. Мн., 2000 (разам з У.​М.​Папком і І.​І.​Азаркам).

т. 18, кн. 1, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

І́ЦІНА Ларыса Вівіянаўна (н. 24.7.1926, г. Новасібірск, Расія),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Д-р біял. н. (1973). Скончыла Ленінградскі ун-т (1949). У 1954—86 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. Навук. працы пра ролю блукаючага і чэраўнага нерваў у рэгуляцыі працэсаў стрававання, уплыў ц. н. с. на рэцэпторную функцыю тонкага кішэчніка.

Тв.:

Рецепторная функция тонкой кишки. Мн., 1972;

Изменения активности симпатических нейронов при раздражении афферентных волокон желудка (разам з В.​А.​Пазняк) // Физиол. журн. СССР им. И.​М.​Сеченова. 1982. Т. 68, № 12;

Импульсация чревного и блуждающего нервов при изменении температуры слизистой оболочки желудка (разам з В.​М.​Гурыным) // Там жа. 1992. Т. 78, № 2.

т. 7, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУМЫ́,

у беларусаў і інш. слав. народаў хросныя бацькі (кум і кума), дзейныя асобы ў радзіннай абраднасці. У далёкім мінулым К. — выканаўцы рытуалу прыняцця нованароджанага ў род. З пашырэннем хрысціянства — тыя, што прымалі дзіця пасля абраду хрышчэння. У адносінах да дзіцяці яны выконвалі патранажныя функцыі. За К. бралі сваякоў і чужых людзей. У беларусаў разам з бабкай кум і кума адыгрывалі вял. ролю на радзінах. К. памагалі адзін аднаму ў с.-г. работах, адзначалі разам святы. Звычайна К. не мянялі за выключэннем, калі дзеці ў сям’і паміралі, тады за К. бралі маладых брата і сястру ці першых стрэчных раніцай на перакрыжаванні дарог. Традыцыі кумаўства захоўваюцца.

Т.​І.​Кухаронак.

т. 9, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)