канду́ктар, ‑а, м.
1. Работнік чыгуначнага транспарту, які суправаджае цягнік і наглядае за парадкам у ім. // Работнік гарадскога транспарту, які прадае білеты ў тралейбусах, аўтобусах, трамваях і наглядае за парадкам у іх. Кандуктар трамвая. Аўтобус без кандуктара.
2. Прыстасаванне да свідравальных станкоў, якое забяспечвае ўзаемна правільнае размяшчэнне інструмента і вырабу, які апрацоўваецца.
[Ад лац. conductor — праваднік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малато́чак, ‑чка, м.
1. Памянш. да малаток (у 1 знач.); невялікі малаток.
2. Спец. Ударнае прыстасаванне ў некаторых механізмах і інструментах. І сёння стаіць у вачах, як жывы, той дзядзька без шапкі, .. што трымаў на каленях цымбалы, па струнах якіх тупацелі яго малаточкі. Брыль.
3. Спец. Адна са слыхавых костачак сярэдняга вуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маслёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла. Зноў пайшла [жанчына] у хату і вярнулася з двума вялікімі кубкамі і збанком яшчэ свежай маслёнкі. Брыль.
2. Прыстасаванне для змазкі машын. Ручная маслёнка. Аўтаматычная маслёнка. □ Прамазучаны змазчык, жангліруючы на хаду пустой маслёнкай, пайшоў па пероне. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матаві́ла, ‑а, н.
1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.
2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата. А як прыемна было стаяць на мосціку камбайна і .. бачыць, як таропка гнуцца каласы пад матавілам .., як цячэ ў бункер струмень зерня. Дуброўскі.
3. Машына для змотвання пракатнага матэрыялу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катапу́льта, ‑ы, ДМ ‑льце, ж.
1. У старажытнасць — асадная машына для кідання на вялікую адлегласць камення, бочак з гаручым і інш.
2. Механізм для старту самалётаў з палуб авіяносцаў і іншых невялікіх узлётных пляцовак.
3. Прыстасаванне для аўтаматычнага выкідвання з лятальнага апарата лётчыка (або інш. членаў экіпажа) з далейшым спускам на парашуце.
[Лац. catapulta з грэч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падва́жнік, ‑а, м.
1. Прыстасаванне ў паравых і інш. машынах у выглядзе стрыжня з дзяржаннем для рэгуліроўкі сілы або хуткасці руху чаго‑н.; рычаг. Васіль зайшоў у [паравозную] будку і таргануў падважнік свістка. Шынклер.
2. Тоўстая жэрдка, пры дапамозе якой прыпадымаюць цяжары. [Астаповіч] налёг грудзьмі на падважнік і так раскалыхваў абкапаны навокал корч. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́згіны, ‑гін; адз. няма.
Прыстасаванне насіць сена, салому, зробленае з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя пруткі, дужкі. Алесь зачыніў адрыну, ускінуў на плечы рэзгіны з сенам і паволі пайшоў да кепскага хлява. Чарнышэвіч. Шурка пачаў хадзіць па сена не з рэзгінамі, а з дзяругай. Брыль. Пад павеццю конь скуб з рэзгін сена. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрцэ́птар
(лац. interceptor, ад intercipere = перахопліваць, адбіваць)
рухомае прыстасаванне на крыле самалёта перад элеронам, якое служыць для паляпшэння ўстойлівасці самалёта ў палёце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэрыва́тар
(ад лац. derivatio = адвядзенне, адхіленне)
прыстасаванне для пабудовы датычных і нармалей у асобных пунктах крывых; выкарыстоўваецца пры чарчэнні складаных геаметрычных фігур.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вернье́р
[фр. vernier, ад P. Vernier = прозвішча фр. вынаходцы (1580—1637)]
1) тое, што і ноніус;
2) прыстасаванне для дакладнай настройкі радыёапаратуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)