штамп, ‑а, м.

1. Спецыяльная форма для серыйнай вытворчасці розных прадметаў шляхам штампоўкі.

2. Від пячаці, звычайна прамавугольнай формы з назвай або адрасам якой‑н. установы, арганізацыі, прадпрыемства і пад. Бібліятэчны штамп. □ Я здзіўлены: Канверт штэмпеляваны, Але не штампам пошты гарадской. Прануза. // Адбітак, атрыманы ад такой пячаці. На канверце быў ваенкамацкі штамп. Кулакоўскі. Вось.. [капітану] Максім Вішнёў і паказаў сіні канверт з трыкутныж штампам вайсковай часці. Грамовіч.

3. перан. Агульнаўжывальны, збіты ўзор; шаблон. Мову бясколерную, розныя канцылярскія звароты і штампы прынеслі ў мастацкую літаратуру людзі абыякавыя і сумныя. Шкраба. Маладыя, не кранутыя штампам, натхнёныя акцёры пакарылі сэрцы гледачоў. «Полымя».

[Ням. Stampe ад іт. stampa — пячаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Філасофскае вучэнне аб мастацтве як асобым відзе грамадскай ідэалогіі, прысвечанае даследаванню ідэйнай сутнасці і форм прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці. Марксісцка-ленінская эстэтыка. // Сістэма поглядаў на мастацтва ці які‑н. яго від, якой хто‑н. прытрымліваецца. Кроўная сувязь з народам і яго вызваленчым рухам вызначыла глыбокую народнасць, рэалізм і рэвалюцыйную ідэйнасць купалаўскай эстэтыкі. Івашын. Для эстэтыкі Багушэвіча былі характэрны пошукі праўды, імкненне мастацкім словам сказаць народу праўду аб яго цяжкім сацыяльным становішчы. Конан.

2. Прыгажосць, мастацкасць чаго‑н. Як бачым, праблем, звязаных з эстэтыкай архітэктуры, удасканаленнем мастацкага аблічча беларускай сталіцы — многа. «ЛіМ».

[Ад грэч. aisthētikós — які адчувае, успрымае; пачуццёвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаўця́к1 ’жоўты пясок’ (ТСБМ). Ад прыметніка жоўты (гл.) быў утвораны адцягнены назоўнік на ‑ь (žьltь > жоўць), адкуль з суфіксам ‑ак назва носьбіта адзнакі (параўн. жвіраквід глебы’).

*Жаўця́к2, жовтя́к, жовте́к ’грыб махавік, Xerocomus’ (камян., драг., Жыв. сл., 189, 190). Утварэнне, як і жаўцяк1, магчыма, пад уздзеяннем мадэлі назваў грыбоў сіня́к, пазня́к, якія ўтвараліся непасрэдна ад прыметніка з мяккай асновай (гл. Сцяц., Афікс. наз., 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́вапісвід выяўленчага мастацтва’ (ТСБМ). Рус. (з 1704 г.) жи́вопись, укр. жи́вопис, славен. živopis (< ст.-слав., Плетаршнік), серб.-харв. жи̏вопӣс, балг. живопѝс (з 1843 г.), макед. живопис ’тс’. Ц.-слав., ст.-рус. живописьць (1097 г.), живописъ ’мастак’, живописати. Рус., паводле Шанскага, словаўтваральная калька з грэч. ζωγραφία (Шанскі, РЯШ, 1956, 4, 57; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 290). Бел. слова, відаць, з рус. у XX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́мша, замшвід апрацаванай скуры’. Рус., укр. за́мша, польск. zamsz ’тс’, чэш. zámiš ’тс’, славац. zamša ’слой скуры пад верхнім слоем’. Ст.-рус. замша ’замша’ (1635 г.). Ст.-бел. замешъ, замшъ (з 1552 г.); замшовый (1540 г.) < с.-в.-ням. saemisch leder ’замшавая скура’, дзе saemisch < франц. chamois ’серна’ (?) праз польск. Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 48. Там прыводзяцца іншыя версіі, якія прызнаюцца няўдалымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́тавід шматгадовых травяністых раслін і паўкустоў сямейства рутавых з жоўтымі кветкамі і лісцямі, у якіх змяшчаецца эфірнае масла’ (ТСБМ), ’рута, Ruta graveolens L.’ (Кіс., Стан.), ’нешта вельмі зялёнае (у параўнанні)’ (ТС), ’пакаёвая расліна, вазон’ (маладз., Янк. Мат.), ру́та, ру́та‑мя́та ’травяністая расліна’ (Кос., Растарг.). Укр. і рус. ру́та. Праз польск. ruta з с.-в.-ням. rûte ’рута’ < лац. ruta ’нейкая горкая трава’ (Фасмер, 3, 523).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бале́т1

(фр. ballet < іт. balleto, ад ballo = баль)

1) від тэатральнага мастацтва, змест якога раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах;

2) спектакль з танцаў і мімічных рухаў, якія суправаджаюцца музыкай;

3) калектыў артыстаў, якія выконваюць балетны спектакль.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эльсго́льцыя

(н.-лац. elsholtzia)

травяністая расліна сям. ясноткавых з чаранковым лісцем і дробнымі лілова-пурпуровымі кветкамі ў густых коласападобных суквеццях, пашыраная пераважна ва Усх. Азіі; на Беларусі трапляецца адзін від паблізу жылля (народныя назвы — меліса, падтынная мята).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АСАЕ́Д ЗВЫЧА́ЙНЫ,

пчалаед (Pernis apivorus), драпежная птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашырана ў Еўразіі. Трапляецца на ўсёй тэр. Беларусі, нешматлікі пералётны від.

Даўж. цела каля 60 см, маса да 0,85 кг. Апярэнне спіны шэра-бурае, брушка белае з шаравата-жоўтым адценнем у самцоў і бурае з цёмнымі плямкамі або стракацінамі ў самак. На хвасце 3 шырокія белыя паласы. Прылятае ў крас.—маі. Гнёзды на дрэвах на выш. 5—15 м у лісцевых і мяшаных лясах паблізу палян. Нясе 2—3 яйцы. Корміцца насякомымі. Зімуе ў Афрыцы.

т. 2, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРО́ІДА (ад астра... + грэч. eidos від), плоская алг. крывая 6-га парадку. Апісваецца пунктам M акружнасці радыуса r, якая коціцца па ўнутр. боку акружнасці радыуса R=4r. Ураўненне астроіды ў дэкартавых каардынатах: x2/3 + y2/3 = R2/3 , параметрычныя ўраўненні: x = R cos3 t/4 , y = R sin3 t/4 . Мае 4 пункты вяртання. Астроіда — агінальная сям’і адрэзкаў пастаяннай даўжыні з канцамі на дзвюх узаемна перпендыкулярных прамых. Косая астроіда — агінальная сям’і адрэзкаў пастаяннай даўжыні з канцамі на дзвюх прамых, што перасякаюцца пад адвольным вуглом.

т. 2, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)