За́мша, замш ’від апрацаванай скуры’. Рус., укр. за́мша, польск. zamsz ’тс’, чэш. zámiš ’тс’, славац. zamša ’слой скуры пад верхнім слоем’. Ст.-рус. замша ’замша’ (1635 г.). Ст.-бел. замешъ, замшъ (з 1552 г.); замшовый (1540 г.) < с.-в.-ням. saemisch leder ’замшавая скура’, дзе saemisch < франц. chamois ’серна’ (?) праз польск. Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 48. Там прыводзяцца іншыя версіі, якія прызнаюцца няўдалымі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)