1. Які ідзе, наступае, выходзіць і пад. непасрэдна за папярэднім; бліжэйшы па чарзе. Чарговая электрычка. Чарговы загад. □ Аднак, калі хлапчук мінуў ужо некалькі пільных вачэй, чарговы патруль яго аклікнуў: — Пачакай, малы!Якімовіч.[Лётчык:] — Мы ляцелі за чарговай партыяй раненых.Мележ.Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад’язджае да чарговага прыпынку.Каршукоў.// Які выконвае ў парадку чарговасці якія‑н. абавязкі. Чарговы днявальны.
2. Які адбываецца, праводзіцца рэгулярна, у пэўнай паслядоўнасці. Чарговы адпачынак. Чарговы з’езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. □ У адзін з дажджлівых асенніх вечароў сюды на, чарговую нараду прыйшлі кіраўнікі асобных баявых груп.Пятніцкі.
3. Першы па неабходнасці, важнасці. [Старшыня:] — Калектывізацыя сельскай гаспадаркі — наша чарговая, баявая задача, і мы павінны выканаць яе на сто працэнтаў.Колас.
4. Які ўзнікае, паўтараецца, аднаўляецца час ад часу. Сілівон сядзеў у хаце Рады выдумцы чарговай.Лужанін.З таго прыезду паміж .. [Паходнем] і Марынкай завязалася перапіска, а кожны чарговы прыезд Паходні ў Мінск быў для яе радаснай падзеяй.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Матня́1, мотня ’сярэдняя частка невада, куль’ (Маш., Тарн.; хойн., Мат. Гом.; нараўл.З нар. сл.), ма́тня ’тс’ (Федар. 6), матня́ ’задняя частка рыбалоўнай снасці ў выглядзе доўгага мяшка’ (лід., Сл. ПЗБ), ’карма ў невадзе’ (ТС), (перан.) ’пастка’ (КТС, Дунін–Марцінкевіч). Укр.матня́ ’сярэдняя паглыбленая частка невада’, рус.пск.мотня́ ’частка рыбалоўнай снасці’. Паводле Фасмера (2, 582), да мата́цца. Магчыма, аднак, дапусціць у якасці крыніцы лексему матка1, як месца, адкуль што-небудзь выходзіць. Параўн. рус.с.-урал.ма́точка ’цэнтральная частка невада’, арханг., пск., цвяр., смал., урал.ма́тка ’матня невада’. Гл. таксама матня́4.
Матня́2 ’стрыжнёвы корань пня’ (жлоб., Мат. Гом.). Да ма́тка2. Суфікс ‑ня мог узнікнуць у выніку кантамінацыі лексем матка пня.
Матня́3, пін.матні̂э́ ’куль саломы для страхі’ (Працы 1), бяроз.ма́тня (Нар. сл.). Да ма́та (гл.).
Матня́4, мотня́ ’крэсла, устаўка ў штанах’ (добр., Мат. Гом.; Нар. Гом., ТС). Укр.матня́, рус.мотня́. Да мата́ць, мата́цца. Параўн., аднак, матня1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жлоб1 ’жолаб’ (смаргон., Шатал.). З польск.żłób (р. скл. żłoba) ’тс’. Зафіксавана ўжо ў 1589 г. жлобъ (Булыка, Запазыч., 114). Параўн. з поўнагалоссем жолаб.
Жлоб2 ’скнара’ (хойн., Шатал.). Рус.наварас.жло́ба ’тс’, рус., укр. прастамоўе жлоб ’скнара, эгаіст, упарты, неразвіты, цёмны чалавек’, польск.żłób ’цёмны, неразвіты, дурны чалавек’. Параўн. ідыш [žlob] ’правінцыял, дзеравеншчына, грубы, неадукаваны чалавек’, дзе слова, аднак, не этымалагізуецца надзейна. Параўн. яшчэ шалапут (гл.) з магчымасцю экспрэсіўнага азванчэння зычных і польск. непоўнагалоснай формай. Аднак у польск. адпаведная глухая форма, здаецца, адсутнічае, а іначай цяжка тлумачыць бел. форму. Перанос у польск.żłób ’жолаб, яслі’ на ’вясковец’ і далейшае развіццё значэння семантычна неверагодныя. Магчымасць сувязі з żłopać ’піць жадна і гучна’ (параўн. жлокаць): ’той, хто прагна п’е, есць з чвяканнем’ > ’скнара, неадукаваны чалавек’ не выключана, але і не мае дакладнага семантычнага і фармальнага пацвярджэння, хаця і зафіксавана польск.варш.żłopak ’п’яніца’ (Вечаркевіч, Słownik; Тувім, Słownik). Слова амаль не фіксавалася ва ўсх.-слав. лексікаграфіі, хаця вядома ў прастамоўі дастаткова шырока.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казяле́ц ’расліна Ranunculus acer’ (БРС, ТСБМ, Дэмб.; маг., Кіс.; Шат.). Укр.козелець ’тс’. Для рус. гаворак СРНГ падае памету «валагодскае»; козеле́ц і козе́лец для ’Ranunculus’ ведаюць таксама смал. і валаг. гаворкі. У якасці іншаславянскай паралелі можна прывесці польск.kozielec ’Anemone ranunculoides’. Відавочна, усх.-слав.козелец (акцэнтуацыя ў асобных мовах у гэтым слове не зусім зразумелая), якое да прасл.kozьlьcь ’казляня’. Матывацыя няясная. Магчыма, як аб гэтым сведчаць падобныя назвы ў слав. мовах для Pimpinnella, Valeriana, назву расліна атрымала паводле спецыфічнага паху; на гэта ўскосна ўказвае звестка аб тым, што казялец курылі ў хатах, каб пазбавіцца клапоў (рус.смал., СРНГ, 14, 60). Гэта, аднак, здагадка; у назвах для Ranunculus з паказальнай для Беларусі ўкр. або рус. тэрыторыі такая ўласцівасць (пах) ніяк не адзначаецца. Вельмі часта ў назвах раслін дэрываты ад каза, казёл ужываюцца для характарыстыкі розных зааморфных прыкмет. Сапраўды, у казяльца лісткі ўтвараюць штосьці накшталт казліных рожак, аднак гэта не дае падстаў меркаваць аб пераносе назвы па знешняму падабенству.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перагуза́ць ’зноў перавязваць снапы’ (Нас.). Да пера- і гуза́ць (гл.), апошняе звязваецца з прасл.*ǫz‑/*ęz (ЭСБМ, 3, 112). Аднак, улічваючы першаснасць пачатковага г‑ трэба зыходзіць з прасл.*guzъ, варыянта назалізаванага *gǫzъ, якія адлюстроўваюць больш старажытныя і.-е. адносіны *gongʼ‑/*gou̯gʼ‑, параўн. ст.-грэч.γογγύλος ’круглы’, літ.gū̀žis ’галоўка капусты’ (Трубачоў, Эт. сл., 1, 91–92), курд.guz‑ ’азадак, ягадзіцы’. Семантыка лексемы перагуза́ць, такім чынам, суадносіцца не з *vęzati ’вязаць’, а з *guzъ ’камель дрэва, ніжняя частка снапа’, параўн. здро з *guz‑d‑ro, як укр.гуз‑но ’зад (чалавека)’, рус.гузло́, гу́з‑но, гуз‑но́ ’ніжняя, задняя частка чаго-небудзь’ і інш. шматлікія лексемы з коранем гуз‑ з гэтым жа значэннем, палес.гузды́р (Выг.) ’ніжняя частка снапа’ < прасл.*gǫzyrь ’задняя частка чаго-небудзь’. Параўн., аднак, славен.prézati ’звязваць’, якое Супрун (ЭСБМ, 1, 123) звязвае з *перазаць (гл. аперазаць); магчыма, з *per‑ǫz‑ati з пратэзай, гл. гуж1, тады сувязь з гуз — другасная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плаз ’плоскасць якой-небудзь доўгай рэчы’, ’паласа ад удару чым-небудзь доўгім’ (Нас., Яруш.), плаз ’плоскі бок якога-небудзь прадмета’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-бел.плазъ ’плоскі бок шаблі’ (1539 г.) са ст.-польск.płaz ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 70), якое Банькоўскі (622) узводзіць да plaza ’плоскі камень, каменная пліта’, а апошняе — да і.-е.*plōgʼā, прыметнік *plōgʼ‑o‑s (швед.flack, гал.vlak, ням.flack ’плоскі’, англ.flagstone ’каменная пліта для брукавання’). Брукнер (420) мяркуе, што польск.płaza — выключна польск. лексема, аднак параўн. стараж.-рус.плазивый ’гладкі’ (XII–XIII стст.). Бязлай (3, 51) славен.plȃz, pláza ’паласа, лінія, рыска, стужка’ параўноўвае з літ.plúoš(t)as ’лыка’, ’паласа’ і адносіць іх да і.-е.(s)p(h)el‑gʼ‑. Аднак, відаць, гэтыя славенскія лексемы генетычна не тоесныя з беларускімі. Сюды ж: плазава́ць ’біць, лупцаваць, сячы’ (Растарг.) < польск.plazować ’біць тупым канцом шаблі’ (з 1621 г.), а таксама плазава́ты ’які мае гладкую паверхню, гладкі, роўны’ (ТСБМ, Яруш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІДАРЫ́С АПТЫ́ЧНЫ,
карціна, якая атрымліваецца ў выніку праходжання прамянёў святла, што ідуць ад аб’екта, праз аптычную сістэму (лінзы, прызмы, люстэркі і інш.) і аднаўляе яго контуры і дэталі. Утвараецца паводле законаў геаметрычнай оптыкі і з’яўляецца асновай зрокавага ўспрымання розных аб’ектаў на сятчатцы вока і іх утварэння на фотаплёнцы, кінаэкране, фотакатодзе і інш.
Адрозніваюць відарыс аптычны сапраўдны і ўяўны. Сапраўдны відарыс аптычны ўтвараецца збежнымі пучкамі прамянёў у пунктах іх перасячэння і можа назірацца візуальна, праектавацца на экран і фатаграфавацца. Калі прамяні, што выходзяць з аптычнай сістэмы, разыходзяцца, то ўяўны відарыс аптычны ўтвараецца ў пунктах перасячэння прадаўжэнняў гэтых прамянёў, што праведзены ў бок, процілеглы іх распаўсюджанню. Уяўны відарыс аптычны немагчыма атрымаць на экране ці сфатаграфаваць, аднак ён можа выконваць ролю аб’екта для інш. аптычнай сістэмы (напр., вока ці збіральнай лінзы), якая пераўтварае яго ў сапраўдны. Наяўнасць аберацый аптычных сістэм прыводзіць да ўтварэння аберацыйных плям, што выклікае афарбоўку відарыса аптычнага і парушае яго геам. падабенства з арыгіналам. У выніку таго, што на аб’ектывах, акулярах, дыяфрагмах і інш. аптычных дэталях адбываецца дыфракцыя святла, відарыс аптычны пункта ў ідэальных (безаберацыйных) сістэмах выглядае як складаная дыфракцыйная карціна, характарыстыкі якой залежаць ад раздзяляльнай здольнасці аптычных сістэм.
Літ.:
Слюсарев Г.Г. Методы расчета оптических систем. 2 изд. Л., 1969;
Марешаль А., Франсон М. Структура оптического изображения: Пер. с фр.М., 1964.
В.В.Валяўка.
Утварэнне відарысаў аптычных: а — уяўнага відарыса M′ пункта M у плоскім люстэрку; б уяўнага відарыса M′ пункта M і сапраўднага відарыса N′ пункта N ва ўвагнутым сферычным люстэрку; в — сапраўднага A′B′ і ўяўнага M′N′ відарысаў аб’ектаў AB і MN у збіральнай лінзе; i, j — вуглы падзення, а i′, j′ — вуглы адбіцця прамянёў святла; C — цэнтр сферы; F, F′ — фокусы лінзы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫФАШЫ́СЦКІ РУХ,
зарадзіўся на пач. 1920-х г. са з’яўленнем на паліт. арэне фашызму, актывізаваўся з усталяваннем фаш. рэжымаў у Германіі, Іспаніі і інш. краінах. Да пач. 2-й сусв. вайны прайшоў у сваім развіцці некалькі этапаў, узбагаціўся практыкай барацьбы супраць спроб фаш. пераваротаў у Аўстрыі і Францыі (1934), Іспаніі (1936—39). Тэарэт. асновы антыфашысцкага руху распрацаваны прадстаўнікамі камуністычных, сацыял-дэмакр., хрысц.-дэмакр. партый. Гэта дало магчымасць ужо ў канцы 1920-х г. прыпыніць пагрозу фашызму, арганізаваўшы адзіны пралет. фронт, які ў далейшым стаў апорай шырокага дэмакр. фронту з удзелам пэўных слаёў буржуазіі. VII Кангрэс Камінтэрна (1935) выпрацаваў тактыку адзінага Народнага фронту. Аднак сектанцтва, дагматычны падыход да развіцця антыфашысцкага руху кіраўніцтва СССР і КПСС, якое абвінаваціла с.-д. партыі ў т.зв. сацыял-фашызме, і іх рэакцыя ў адказ, курс СССР на супрацоўніцтва з фаш. Германіяй у 1939—41, рэпрэсіі ў адносінах да шэрагу кампартый (асабліва Польшчы і Германіі) перашкодзілі рэалізацыі ідэй Нар. фронту. Найб. развіцця антыфашысцкі рух дасягнуў у час 2-й сусв. вайны, калі асновай барацьбы супраць фашызму стала антыгітлераўская кааліцыя. Усюды разгарнуўся Рух Супраціўлення, які стаў працягам антыфашысцкага руху даваен. перыяду. Значны ўклад у антыфашысцкі рух зрабілі і патрыёты Беларусі, якія ва ўмовах жорсткага акупац. рэжыму стварылі разгалінаваную сетку патрыят. і антыфаш. падполля, прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі і развіцці партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну (гл. таксама Антыфашысцкія арганізацыі на Беларусі, Патрыятычнае падполле на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну). Гэта дало магчымасць Беларусі стаць адной з членаў-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пасля ваен.-паліт. разгрому асн. ачагоў фашызму (Германія, Італія, Японія) праблемы антыфашысцкага руху не былі зняты з парадку дня. У заканадаўстве шэрагу краін свету распрацаваны спец. законы, накіраваныя на забарону фашызму і ўмоў для яго дзейнасці, паколькі эканам., паліт., этн. і сац. ўмовы для адраджэння фаш. пагрозы захаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДР I (23.12.1777, С.-Пецярбург — 1.12.1825),
расійскі імператар [1801—25]. З дынастыі Раманавых. Старэйшы сын Паўла I. Заняў трон у выніку дварцовага перавароту ў сак. 1801. У першыя гады праўлення з дапамогай т.зв. Тайнага к-та правёў памяркоўна-ліберальныя рэформы: купцы, мяшчане, казённыя сяляне атрымалі права купляць незаселеныя землі (1801); законам пра вольных хлебаробаў памешчыкам дазвалялася вызваляць сялян з зямлёй за выкуп ці адработкі (1803); стварыў мін-вы і К-т міністраў (1802); увёў новае палажэнне пра навуч. ўстановы (1803), засн. Харкаўскі і Казанскі ун-ты, пед.ін-т у Пецярбургу (1804), рэарганізаваў Віленскі ун-т. У адпаведнасці з планам М.М.Спяранскага праведзена фін. рэформа (1808—12). У англа-франц. саперніцтве за гегемонію ў Еўропе імкнуўся захаваць нейтралітэт. Аднак з пашырэннем напалеонаўскай агрэсіі Расія ўступіла ў кааліцыю супраць Францыі. Пасля паражэння пад Аўстэрліцам (1805) і Фрыдландам (1807) і заключэння Тыльзіцкага міру 1807, паводле якога да Расіі адышоў Беласток з акругай, Расія на баку Францыі далучылася да кантынентальнай блакады Англіі. Напалеон I прызнаў у 1808 правы Расіі на Фінляндыю, Малдову і Валахію, але рус.-франц. супярэчнасці абвастрыліся. Рыхтуючыся да новай вайны з Францыяй, па загадзе Аляксандра I пачата буд-ваБабруйскай крэпасці, Дрысенскага лагера. У маі 1812 ён інспектаваў войскі ў Гродне, прысутнічаў на ваен. савеце ў Дрысе. На пач.вайны 1812 выехаў у Вільню і прыняў вярх. камандаванне рус. арміяй. Падпісаў у Полацку маніфест аб нар. апалчэнні. У 1813—14 узначаліў антыфранц. кааліцыю еўрап. дзяржаў. Адзін з кіраўнікоў Венскага кангрэса 1814—15 і арганізатараў Свяшчэннага саюза (1815). У апошняе дзесяцігоддзе праводзіў рэакц.ўнутр. і знешнюю палітыку (гл.Аракчэеўшчына). Пры Аляксандры I міжнар. становішча Расіі ўмацавалася, пашырылася яе тэрыторыя: далучаны Грузія (1801), Фінляндыя (1809), Бесарабія (1812), Азербайджан (1813).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІ́СІЯ (Galicia),
аўтаномная вобласць на ПнЗ Іспаніі на ўзбярэжжы Атлантычнага ак.Пл. 29,4 тыс.км². Нас. каля 3 млн.чал. (1994), пераважна галісійцы, народ, блізкі да партугальцаў. Уключае правінцыі: Ла-Карунья, Пантэведра, Луга, Арэнсе. Адм. ц. — г. Ла-Карунья. Галісія займае стараж.крышт. Галісійскі масіў выш. да 1778 м, расчлянёны густой сеткай горных рэк. Узбярэжжа моцна парэзана, шмат зручных натуральных гаваней. Клімат умераны акіянскі. Характэрны шыракалістыя горныя лясы (дуб, граб, бук, ясень) і хмызнякі.
У старажытнасці — тэрыторыя рассялення племя галекаў (адсюль назва), якое сфарміравалася ў 1-м тыс. да н. э. ў выніку змяшэння прышлых кельтаў з мясц. плямёнамі эстрымніяў. У 2—1 ст. да н.э. заваявана рымлянамі. У 5—7 ст.н.э. ў складзе каралеўстваў свеваў і вестготаў. У 8 ст. галісійцы супраціўляліся араб. заваяванню. У 718-—739 далучана да каралеўства Астурыя. У 1065—72 незалежнае каралеўства. З 1072 у складзе Кастыліі. З 1479 у складзе адзінай ісп. дзяржавы. У сярэдзіне 19 ст. ў Галісіі пачаўся працэс адраджэння галісійскай мовы, умацавання рэгіянальнай самасвядомасці. З-за вастрыні агр. пытання і беднасці многія галісійцы эмігрыравалі ў Амерыку (больш за 1,3 млн.чал. за 1-ю пал. 20 ст.). Пасля абвяшчэння Ісп. рэспублікі (1931) на рэферэндуме 28.6.1936 ухвалены праект аўтаноміі Галісіі, аднак яе ўвядзенню перашкодзіла ўсталяванне ў краіне дыктатуры Ф.Франка. Пасля падзення дыктатуры Галісіі нададзена аўтаномія (1981).
У сельскай гаспадарцы пераважае малочная і мясная жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і свінні). Пасевы кукурузы, жыта, бульбы, садоўніцтва (яблыкі). Вінаробства. Значная роля рыбалоўства (каля паловы рыбалавецкага флоту Іспаніі) і лясной прам-сці. Значныя ГЭС. Здабыча жал. і вальфрамавай руды, волава, бурага вугалю. Суднабудаванне (Эль-Фероль і Віга), дрэваапр., хім., тэкст. і харч.прам-сць. Аўтамабілебудаванне (грузавыя аўтамабілі), нафтаперапрацоўка, алюмініевая прам-сць. Транспарт аўтамаб. і чыгуначны. Буйныя порты Ла-Карунья і Віга.