1) месца, дзе ажыццяўляюцца акты куплі-продажу тавараў. Узнік у старажытнасці як месца для натуральнага абмену. Уплываў на развіццё эканам. адносін, вытв-сці, промыслаў і рамёстваў, сельскай гаспадаркі і інш. У СССРнайб. распаўсюджанай яго формай быў калгасны Р. У постсав. перыяд развіваюцца спецыялізаваныя Р.: будаўнічыя, аўтамабільныя, харчовыя і інш. Ва ўмовах развіцця таварна-грашовых адносін арганізуюцца Р. для ажыццяўлення гандлю аднароднымі відамі рэсурсаў — біржы (напр., валютныя біржы, фондавыя біржы, біржы сыравінных рэсурсаў і да т.п.). На Беларусі існуе Бел. валютна-фондавая біржа.
2) Сукупнасць эканам. адносін у галіне абмену, на аснове якіх ажыццяўляецца рэалізацыя тавараў (прадукцыі, работ і паслуг). Характарызуецца цэнаўтварэннем на аснове попыту і прапаноў. Класіфікуюцца паводле аб’ектаў куплі-продажу (Р. тавараў, паслуг, інфармацыі, капіталаў, працы); паводле тэр. прынцыпу (мясцовы, рэгіянальны, нац. і сусв.); паводле ступені насычанасці (раўнаважны, дэфіцытны, перанасычаны); паводле механізму функцыянавання (свабодны, манапалізаваны, рэгулюемы дзяржавай). Дасканалы Р. — абсалютна свабодныя рыначныя адносіны, асн. ўмовы якога: атамістычнасць (неабмежаваная колькасць прадаўцоў і пакупнікоў); магчымасць свабоднага ўваходу і выхаду; свабоднае цэнаўтварэнне; аднароднасць прадукцыі (адсутнасць аб’ектыўных фактараў, акрамя цаны, для перавагі аднайм. тавару аднаго прадаўца над таварам інш. прадаўца); адсутнасць умяшання ў рыначныя адносіны з боку органаў дзярж. улады, крымін. утварэнняў. На практыцы дасканалых рыначных адносін не існуе. Для большасці краін характэрна змешаная рыначная эканоміка, якая характарызуецца ўдзелам дзяржавы ў гасп. працэсах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перавучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак.
1.каго. Навучыць чаму‑н. іншаму, даць магчымасць авалодаць новай прафесіяй; перападрыхтаваць. Перавучыць трактарыстаў на шафёраў.// Навучыць іначай, па-новаму. Перавучыць дрэсіраванага сабаку. □ — Я яго перавучу, пакажу яму ўсе літары, як іх трэба чытаць, каб не дагары нагамі, а так, як трэба.Арабей.//Разм. Настаўляючы, накіроўваючы, перайначыць. Быў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не назваў.. Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і рады не дасі.Якімовіч.
2.каго. Навучыць, падрыхтаваць усіх, многіх.
3.каго-што. Разм. Праявіць якую‑н. празмернасць у навучанні, падрыхтоўцы каго‑, чаго‑н. — Перавучыў я цябе, браце, ці не ў паны пойдзеш?Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Правесці, зрабіць, утварыць (дарогу, сцежку і пад.). Ніхто нават са старажылаў не памятае, калі праклалі чыгунку.Навуменка.Дарогу на вуліцу і ў хлеў Чачык праклаў цераз агародчык, дзе ламаў на дровы стары частакол.Пташнікаў.//перан. Адкрыць магчымасць доступу куды‑н., здзяйсняючы першы палёт, плаванне і інш. У космас праклалі дарогу, назад на зямлю знайшлі шлях.Машара.
2. Навесці на карту (курс, шлях і пад.). Пракласці новы курс на карце.
Пракласці (пралажыць) дарогу — стварыць умовы для дасягнення чаго‑н., якой‑н. мэты, для росту, развіцця чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуцёўка, ‑і, ДМ ‑цёўцы; Рмн. ‑цёвак; ж.
1. Афіцыйнае пасведчанне, якое выдаецца асобе пры накіраванні куды‑н. (у санаторый, дом адпачынку, новабудоўлю і пад.). Турысцкая пуцёўка. Камсамольская пуцёўка. □ У чэрвені, пасля здачы экзаменаў, Косця атрымаў пуцёўку на курорт і паехаў на Чарнаморскае ўзбярэжжа.Карпюк.
2. Лісток у вадзіцеляў транспарту, у якім указваецца маршрут і заданне. Якаў паказаў пуцёўку, потым шафёрскае пасведчанне.Кулакоўскі.
•••
Пуцёўка ў жыццё — а) веды, навыкі і пад., якія даюць магчымасць займацца працоўнай дзейнасцю; б) тое, што сведчыць аб прыгоднасці чаго‑н. да выкарыстання. Вылепіўшы і адштукаваўшы фігуры і пешкі, Іван Сарока афарбоўваў іх у адпаведныя колеры, і тады ўжо выраб атрымліваў пуцёўку ў жыццё.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рату́нак, ‑нку, м.
1. Тое, што і ратаванне. Рух гэты .. [Міхалковіча] падобен на тое, быццам ён кінуўся на свой ці на чый ратунак.Чорны.
2.Магчымасць, сродак выратавацца, пазбавіцца ад чаго‑н. (небяспечнага, непрыемнага). І няма такой злыбеды на свеце, на якую б не ўсміхнуўся неспадзеўны, нечаканы ратунак.Гарэцкі.Гэта быў слабы, але радасны крык чалавека, які пасля смяртэльнай небяспекі ўбачыў ратунак.Шамякін.Казінае малако лічылася найлепшым ратункам ад сухотаў, ад усякай знямогі, кашлю, болю ў грудзях.Кулакоўскі.
3. Дапамога, абарона, выручка. Прасіць ратунку. □ З трахомаю, з праказаю Калекі ўсе ідуць. Ускраіны паказваюць Вялікую бяду. Пара ратунак даць ім, Пара іх выручаць!Панчанка.
•••
Ратунку нямагл. няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спо́саб, ‑у, м.
1. Прыём, метад ажыццяўлення, дасягнення чаго‑н. Прамысловыя спосабы здабычы торфу. Капіталістычны спосаб вытворчасці. Весці будаўніцтва эксперыментальным спосабам. Спосабы яравізацыі азімай пшаніцы. □ [Лютынскі:] Мы ж павінны паказваць больш культурныя і рацыянальныя спосабы карыстання зямлёй.Крапіва.І кожны з іх [хлопцаў] мае па плану свой спосаб рашэння задачы.Колас.Тут былі парады, як распальваць агонь у лесе: па-сібірску, паляўнічым і іншым спосабамі.Паслядовіч.
2.чаго. Парадак, характар, склад. Спосаб праўлення. Спосаб дзеянняў.
3. Рэальныя ўмовы, сродак, магчымасць ажыццяўлення чаго‑н. У пошуках спосабу жыць гэтая сям’я на некалькі год трапіла на Далёкі Усход, пасля зноў вярнулася ў Беларусь.Чорны.Па некалькі разоў у дзень Васіль перадумваў спосабы сустрэчы.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
opuścić
зак.
1. апусціць;
~ć ręce перан. апусціць рукі;
2. прапусціць;
~ć okazję — прапусціць (правароніць) магчымасць (выпадак);
3. пакінуць;
~ć dom rodzinny — пакінуць бацькоўскі дом;
~ć żonę — пакінуць (кінуць) жонку;
odwaga mnie ~ła — смеласць пакінула мяне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
падыма́ннен.
1. (чаго-н.ззямліі г. д.) Áufheben n -s;
2. (магчымасцьутрымацьшто-н.цяжкае, аддзяліўшыадзямлі) Hében n -s, Hébung f -;
3. (перамяшчэннезнізуўверх) Hóchheben n -s;
падыма́нне дзіця́ці das Hóchheben des Kíndes;
4. (пераводувертыкальнаестановішча) Hébung f;
падыма́нне на́крыўкі die Hébung des Déckels;
5. (прыманнебольшвысокагастановішча) Erhébung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вэ́дле ’побач’ (Жд.). Параўн. ст.-бел.ведле, ве́для, вэдля (Булыка, Запазыч.) ’адпаведна, паводле’. Укр.дыял.вегля́, ві́для (ст.-укр.ведля, ведлѣ). Запазычанне з польск.wedle (< vъ‑dьle). Гл. Рудніцкі, 1, 331; Булыка, Запазыч., 58. Параўн. Брукнер, 606. Гл. яшчэ Булахаў, Веснік БДУ, № 1, 1973, 59–61. Але бел. формы тыпу во́дле, во́длі могуць быць не запазычанымі (хоць такая магчымасць у прынцыпе не выключаецца: во́дле < wedle, з адаптацыяй першай часткі да ўсх.-слав. слоў з во‑ < въ‑), а спрадвечна ўсх.-слав. (аб гэтым гл. Фасмер, 1, 334).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калоддзе ’калоды, бярвенне’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат.), калодздзя ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), калодзье (ТС). Сюды ж зафіксаванае Насовічам колодзико ’невялікія абрубкі дрэва’ і, магчыма, наступная лексема ў Радчанкі, 240: «Тольки буду по снитку ходить, По снитку, по лебеду, По колодью, по выколодью». Слаўскі (2, 259) звяртае ўвагу на магчымасць рэканструкцыі праслав.koldbje на базе польск.kłodzie, чэш.мар.kládi, укр.колоддя, бел. фіксацыі (у Насовіча), славен.kládje. Да гэтых прыкладаў неабходна дадаць і рус.смал., арханг., анеж. і інш. колодье (ёсць і форма колодьё) ’тс’.