магчы́масць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. магчы́масць магчы́масці
Р. магчы́масці магчы́масцей
магчы́масцяў
Д. магчы́масці магчы́масцям
В. магчы́масць магчы́масці
Т. магчы́масцю магчы́масцямі
М. магчы́масці магчы́масцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магчы́масць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. магчымы.

2. Сродкі, умовы, неабходныя для здзяйснення чаго-н.

Знайсці м.

Вялікія магчымасці.

◊

Па магчымасці — наколькі магчыма.

Па меры магчымасцей — адпаведна з сіламі, з магчымасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магчы́масць ж.

1. в разн. знач. возмо́жность, вероя́тность;

м. прадухіле́ння вайны́ — возмо́жность предотвраще́ния войны́;

мець м. — име́ть возмо́жность;

2. только мн. возмо́жности;

тэхні́чныя ~ці — техни́ческие возмо́жности;

◊ па ме́ры ~ці — по ме́ре возмо́жности;

пры пе́ршай ~ці — при пе́рвой возмо́жности;

да апо́шняй ~ці — до после́дней возмо́жности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магчы́масць, ‑і, ж.

1. (у спалучэнні з наз. або інф.). Тое, што можа пры пэўных умовах адбыцца, ажыццявіцца, здзейсніцца. Магчымасць перамогі. □ [Ігнат] і ў думках не мог дапусціць магчымасці здрады .. [Багуцкага]. Лынькоў. Магчымасць пастаяць у сапраўдных варотах сапраўднага стадыёна прывабіць хоць каго. Васілёнак. // Дазволенасць, дапушчальнасць. Дзедава фантазія трохі разгулялася і свавольна пераходзіла межы рэальных магчымасцей. Колас.

2. Сродкі, умовы, неабходныя для здзяйснення чаго‑н. Пакуль Мірон зноў учапіўся за дрэва ды агледзеўся, човен быў на такой адлегласці, што дагнаць яго не было магчымасці, тым больш чалавеку адзетаму і абутаму. Маўр. [Сержант:] — Я ўжо даўно не хацеў служыць у польскай арміі, хацеў перайсці да бальшавікоў, але не было магчымасці... Нікановіч.

3. толькі мн. (магчы́масці, ‑ей). Унутраныя сілы, рэсурсы, здольнасці. Кожны будаўнік — у пэўнай ступені паэт і летуценнік, з вялікаю вераю ў свае сілы і магчымасці. Грахоўскі.

•••

Па магчымасці (у знач. пабочн.) — наколькі магчыма.

Па меры магчымасцей гл. мера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магчы́масць ж.

1. Möglichkeit f -, -en;

ёсць магчы́масць es bestéht die Möglichkeit;

даць магчы́масць éine Gelégenheit gében* [bíeten*], ermöglichen vt;

не скарыста́ць магчы́масці éine Gelégenheit versäumen [verpássen];

не дапуска́ць магчы́масці чаго-н. es [étwas] nicht wáhrhaben wóllen;

2. мн.:

магчы́масці Áussichten pl, Möglichkeiten pl;

у яго́ до́брыя магчы́масці er hat gute Áussichten;

матэрыя́льныя магчы́масці Míttel pl;

вытво́рчыя магчы́масці Produktiónsmöglichkeiten pl;

◊

па магчы́масці, па ме́ры магчы́масці nach Möglichkeit, nach Kräften;

пры пе́ршай магчы́масці bei érster Gelégenheit; so bald wie möglich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

магчы́мы, -ая, -ае.

1. Такі, які можа адбыцца, дапушчальны.

Магчымае выступленне.

2. Які можна здзейсніць, ажыццявіць.

Магчымыя спосабы прымянення тэхналогіі.

|| наз. магчы́масць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магчымасць, мажлівасць, рэальнасць, шанс, шанц; дарога, гарызонт, перспектыва (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Магчымасць і рэчаіснасць 4/341; 6/523

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАГЧЫ́МАСЦЬ І РЭЧАІ́СНАСЦЬ,

узаемазвязаныя катэгорыі дыялектыкі, якія характарызуюць працэс станаўлення і развіцця ўсіх прадметаў і з’яў з пункту гледжання неабходнай паслядоўнасці яго пэўных момантаў (стадый, узроўняў). Магчымасць — такі ідэальны стан прадмета ці з’явы, калі ўласцівыя ім унутр. тэндэнцыі ў сваім руху яшчэ не дасягнулі дастаткова яснай акрэсленасці і форм яе знешняга выражэння, каб самастойна існаваць у якасці новых прадметаў і з’яў, г.зн. не пераўтварыліся ў элементы існуючай рэчаіснасці. Пераход з ідэальнага стану ў рэчаіснасць адбываецца згодна з логікай развіцця кожнага прадмета ці з’явы і залежыць ад наступлення пэўных умоў. Рэчаіснасць — тое, што ўжо існуе Усё існуючае ў кожны дадзены момант у вобразе пэўнай рэчаіснасці ў свой час прадстаўляла сабою магчымасць. Таму магчымасць з’яўляецца перадумовай рэчаіснасці, а працэс развіцця прадметаў і з’яў набывае выгляд бясконцых пераходаў магчымасці ў рэчаіснасць і адначасова ўзнікнення ў рэчаіснасці новых магчымасцей, якія пракладваюць шлях да фарміравання новай рэчаіснасці. Філас. класіфікацыя магчымасці ўключае абстрактныя (фармальныя) і рэальныя (канкрэтныя) магчымасці. Абстрактная магчымасць не супярэчыць сутнасці прадмета або з’явы і не адмаўляе аб’ектыўнай логікі іх развіцця, але ў дадзены час не можа пераўтварыцца ў рэальнасць, таму што адсутнічаюць неабходныя і дастатковыя ўмовы для такога пераходу. Рэальная магчымасць ужо ў дадзены момант абапіраецца на неабходную колькасць умоў, каб стаць элементам існуючай рэчаіснасці. Але фактычны пераход гэтай магчымасці ў рэчаіснасць часта залежыць ад наяўнасці некаторых дадатковых фактараў (напр., у грамадскім жыцці — ведаў, волі і г.д.). Абстрактная і рэальная магчымасць звязаны паміж сабой узаемапераходамі, г.зн., што абстрактная магчымасць дзякуючы змене ўмоў становіцца рэальнай магчымасцю, а апошняя можа перайсці ў разрад абстрактнай магчымасці (напр., у гісторыі, палітыцы).

Сістэматычнае навук. асэнсаванне М. і р. пачалося ў Стараж. Грэцыі прадстаўнікамі элейскай і мегарскай школ. Дыялектыку М. і р. распрацоўваў Арыстоцель, погляды якога панавалі ў філасофіі сярэдневякоўя. Развіццё філас. ідэй аб М. і р. звязана з імёнамі Т.​Гобса, Ж.Б Ламарка, І.​Канта, Г.​Гегеля, К.​Маркса, Ф.​Энгельса, У.​І.​Леніна, Б.​Расела, С.​А.​Крыпке, Я.​Хінцікі.

Літ.:

Маковка Н.М. Проблема выбора в диалектике возможности и действительности. Ростов н/Д, 1978;

Материалистическая диалектика: Краткий очерк теории. 2 изд. М., 1985;

Методологические функции философских категорий. Саратов, 1985.

В.​І.​Боўш.

т. 9, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

даць магчымасць, даць, дазволіць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)