1. Палажыць многія прадметы разам у адно месца; палажыць у пэўным парадку, прыдаўшы пэўную форму, від. Злажыць дровы. Злажыць бярвенне штабялямі. Злажыць сена ў стог.// Сабраўшы, змясціць у што‑н. Злажыць рэчы ў скрыню.//Разм. Падрыхтаваць рэчы ў дарогу, паклаўшы ў што‑н. Злажыць чамадан. Злажыць партфель.
2. Перагнуўшы, скруціўшы, надаць новую форму, паменшыць у аб’ёме. Злажыць газету. □ Садраў [дзед] з воўка скуру, вымыў у снезе рукі,.. злажыў скуру, закінуў яе на плячо.Колас.
3. Пабудаваць, зрабіць шляхам кладкі, рубкі 1. Злажыць печ. Злажыць зруб.
4. Скласці, стварыць (песню, верш і пад.). Шмат злажылі казак, І легенд, і песень Людзі пра балота, Пра сваё Палессе.Купала.
5. Паваліць, палажыць (пра ўсё, многае). Вялізныя жывыя дрэвы ляжалі на зямлі, мясцінамі па некалькі, адно на адным. Шалёны віхор злажыў іх.Сташэўскі.
6.перан. Перакласці віну на каго‑н. — Даўно ж ужо не было.. [кражы] ў Мядзведзічах. Аж з таго часу, як у Марціна Крываношкі пару коней вывелі, ды на пасэсара злажылі.Крапіва.
•••
Злажыць (скласці) галаву (косці) — загінуць у баі, памерці.
Злажыць рукі — перастаць дзейнічаць, працаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варо́чаць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да вярнуць 1.
варо́чаць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.што. Перамяшчаць, пераварочваць з боку на бок што‑н. цяжкае. Варочаць бярвенні, мяшкі. □ На дварэ яшчэ грымела, нібы там хто варочаў каменне.Ваданосаў.Цэлую ноч Васілю снілася, што ён арэ: варочае і варочае велізарныя глыбы.Кулакоўскі.//перан.; што і без дап. Выконваць цяжкую работу. [Мазавецкі:] — Ты адно націскай на.. [Гушку], і ён табе, як вол, будзе работу варочаць.Чорны.//што. Паварочваць другім бокам, варушыць. Варочаць сена. □ Хто пёк сала, хто варочаў у прыску бульбу, а хто лежачы, напяваў сам сабе песню...Нікановіч.
2.што. Валіць на бок, перакульваць. А паны варочаюць кублы, куфры ў хаце, растрасаюць усё.Нікановіч.
3.што, чым. Круціць вакол восі. Гукаў цягнік, здаволены адпраўкай, варочаў каламі хутчэй штораз.Гілевіч.// Круціць, паварочваць у розныя бакі. [Захар Зынга] падбег да варот, выхваціў з рук чалавека пісьмо, доўга варочаў яго ў руках.Чорны.
Горы варочаць — выконваць работу, якая патрабуе вялікіх намаганняў.
Ледзь варочаць языком — з вялікай цяжкасцю, вельмі павольна гаварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Хапаць, раніць зубамі. Сабака дужа злосны, усіх кусае.// Сціскаць, шчыпаць дзюбай (пра птушак). Гусак кусае.// Раніць джалам, хабатком (пра насякомых). Пчолы кусаюць. Мурашкі кусаюць.// Захопліваць, сціскаць зубамі, пакусваць (пры хваляванні і пад.). Алёша бліснуў позіркам у бок Раі, але яна не ўзнімала вачэй ад падручніка і кусала рог хусткі.Шамякін.Марцін сядзеў на драбінках калёс, звесіўшы ногі, і нецярпліва кусаў пахучую завялую травінку, выцягнутую з сена.Мележ.//перан. Крыўдзіць, дапякаць чым‑н. І свой жа брат цябе кусае, Бо кожны выслужыцца хоча.Колас.
2. Захопліваць зубамі, аддзяляць, адкусваць невялікімі кускамі ад чаго‑н. Лукаш апетытна еў з чыгуна бульбяную кашу, кусаў хлеб і запіваў з вялікага белага кубка малаком.Ермаловіч.//Разм. Есці. [Скіба:] Ад учарашняга абеду не кусаў нічога.Крапіва.// Разгрызаць, раскусваць што‑н. цвёрдае. Кусаць арэхі.// Адразаць кавалачкамі. Кусаць дрот.
3.Разм. Моцна раздражняць скуру, пячы (пра крапіву і некаторыя іншыя расліны, а таксама пра вецер, мароз і пад.). У школу ідзе Майка, а мароз такі кусачы, кусае і падганяе.Лынькоў.
•••
Кусаць (сабе) локці — шкадаваць аб чым‑н. упушчаным, непапраўным.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Скінуць што‑н. з чаго‑н. у некалькі прыёмаў. Скідаць дровы з воза.
2. Кідаючы, сабраць што‑н. у адно месца. Скідаць каменне ў кучу. □ Зрэзалі .. [сасну] з пня, ацерабілі. Не прыбралі ні верху, ні сукоў — не скідалі ў кучу. А летам тады — пажар...Пташнікаў.[Міхась] узяў рукзак, скідаў туды свае пажыткі, падхапіў на плечы і падаўся ў хмызняк.Ваданосаў.
3. Кідаючы ў адно месца (сена, салому), скласці стог. На Доўгім грудзе расце добрая дзяцеліна, дзікі гарошак. Калі лясгас дазволіць, яны, хлопцы, скосяць гэтую траву і скідаюць там стажок.Паслядовіч.
4.Разм. Зрабіць сяк-так якую‑н. будыніну. Папрацаваўшы гэтак усё лета, Ільюк пад зіму скідаў сабе хатку.Лобан.Асталася .. [Грасыльда] адна. Хату ёй скідалі сяк-так талакой.Пташнікаў.[Анішчук:] Трэба гумно якое скідаць, а то жыта няма дзе складаць...Гурскі.
5.Разм. Сшыць што‑н. на скорую руку. Я таксама маю світку. Маці скідала мне яе з бацькавай старой, і выйшла яна, як новая.Баранавых.
скіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да скінуць.
•••
(Аж) з ног скідае (валіць) — пра вецер, буру і пад., што не даюць магчымасці ісці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́ца, ‑ы, ж.
Разм.
1. Тое, чым можна забавіць дзіця; цацка. — Ты глянь, Валерык: бачыш — цаца! А вось сувойчык палатна.Колас.
2. У мове дзяцей — што‑н. вельмі харошае, прыемнае.
3. Пра паслухмянае, выхаванае дзіця. [Настаўніца:] — Вы не злуйце на Ліпку, яна была ў нас. Сёння Ліпка — вялікая цаца!Брыль.//звычайнаіран. Пра чалавека наогул. Клопату [Надзі] хапала. Работа, дзіця далося ў знакі, ды і ён, Пракопавіч, не цаца быў.Радкевіч.
4. Пра таго, хто важнічае, мае вялікія прэтэнзіі. Маці ўжо цяпер меціцца хоць на якога-небудзь прымака, бо замуж да сябе такую цацу наўрад ці хто возьме.Кулакоўскі.— Цаца не вялікая. Возьмеш посцілку, падушку і палезеш на гарышча. Там сена мяккае.Сіўцоў.Што яна [Каця] ў разведцы разумее? Што яна за цаца такая, каб я перад ёю падымаў рукі ўгору?Сяркоў.
•••
Добрая цаца — пра ненадзейнага, нядобрага, хітрага чалавека. — Ну, па ім [Андрэю Каржакевічу] то плакаць вельмі няма чаго. Гэты набудзе. Сам з чортавых зубоў можа вырваць, добрая цаца, — сказаў Рыгор Варанец.Крапіва.
Цаца-цаца, ды ў кішэнь — пра таго, хто не праміне ўзяць чужое, прысвоіць што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны блізка адзін каля другога. На полі бабкі частыя Пасталі ў чараду.Астрэйка.Так што бацькавіцкім закаханым ёсць куды пайсці летнім вечарам, калі на небе высыплюць частыя зоркі, а хітраваты круглы месяц пачне ўсміхацца са сваёй вышыні.Навуменка.// Які ідзе, адбываецца, паўтараецца праз кароткія прамежкі часу. Суха хлопнулі частыя стрэлы.Лынькоў.Частыя, хоць і невялікія дажджы заміналі сушыць сена.Чарнышэвіч.// Які бывае дзе‑н., наведвае каго‑н. праз невялікія прамежкі часу. Часты наведвальнік. □ [Гаспадыня:] — Давайце вып’ем за вашу сустрэчу. Каб не апошняя яна была, каб Пеця быў частым госцем га гэтым сталом...Шамякін.
2. Які складаецца з блізка размешчаных адзін каля аднаго аднародных прадметаў, частак, часцінак; густы. Часты грэбень. Часты дождж. □ Лес тут стаяў часты і высокі.Лобан.// Шчыльна сплецены, сатканы. Частае рэшата. □ Столькі звязалі рукі мае перавяслаў, Столькі звязалі мярэжаў частых, Столькі звязалі вянкоў для зрубаў...Кляўко.
3. Які складаецца з хуткіх рухаў, гукаў і пад., якія ідуць адзін за адным. У кароткіх паўзах чулася частае дыханне дыктара.Беразняк.Белым полем, крокам частым, Хто насустрач мне бяжыць?Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свали́тьсов.
1.в разн. знач. звалі́ць, мног. пазва́льваць; (дерево — ещё) спусці́ць, мног. паспуска́ць; (в одно место, с повозки и т. п. — ещё) звярну́ць; (вину на кого-л. — ещё) звярну́ць;
свали́ть де́рево звалі́ць (спусці́ць) дрэ́ва;
ве́тер свали́л с ног ве́цер звалі́ў з ног;
свали́ть дрова́ в ку́чу звалі́ць (пазва́льваць, звярну́ць) дро́вы ў ку́чу;
свали́ть се́но с пово́зки звалі́ць (звярну́ць) се́на з во́за;
боле́знь его́ свали́ла хваро́ба яго́ звалі́ла;
свали́ть вину́ на друго́го звалі́ць (звярну́ць) віну́ на друго́га;
2.(уменьшиться, ослабеть) разг. спа́сці;
жар к ве́черу свали́л гарачыня́ пад ве́чар спа́ла;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПЛЯЦЕ́ННЕ МАСТА́ЦКАЕ,
выраб рэчаў утылітарнага і дэкар. характару злучэннем палос эластычнага матэрыялу пад прамым ці косым вуглом; від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных мастацкіх промыслаў. Адрозніваюць П. ручное і машыннае. Матэрыялы для П. — лаза, салома, чарот, карані дрэў, лыка, мачала, бяроста, лучына, стружкі, дубцы арэшніку, ядлоўцу, рабіны, скура, ніткі і інш. У 1970—80-я г. шырока ўжываюцца і сінтэт. матэрыялы. Пашырана ў многіх народаў, папярэднічала ткацтву. Шырока вядома маст. пляценне народаў Усходу, а таксама пляценне карункаў у Расіі.
На Беларусі вядома з неаліту (выяўлены рэшткі сплеценых з лыка сетак, адбіткі плеценых вырабаў на гліне). Найб. захаваліся вырабы 19—1-й пал. 20 ст. Пашырана было пляценне з лазы. На Палессі з яе плялі агароджы (пляцень), сцены гасп. пабудоў. Простай, спіральнай, крыжовай, раброва-крыжовай тэхнікамі П. выраблялі лазовыя палукашкі для вазоў і саней, рыбалоўныя снасці (каробкі, бучы, венцеры), посуд на збожжа, агародніну (кашы, кашолкі, сявенькі, карзіны), мэблю (крэслы, калыскі, падстаўкі пад вазоны, карабы на бялізну) і інш. Разнастайным камбінаваннем тэхнік П. вызначаецца мэбля, кузавы выязных вазкоў. Каркас вязалі з тоўстых прутоў, якія скрыжоўваліся пад розным вуглом і ўтваралі розныя геам. фігуры, потым яго перапляталі тонкімі дубцамі, нярэдка чаргуючы белыя, ачышчаныя ад кары, з неакоранымі, таніравалі лазу ў больш цёмны колер, абпальвалі на агні, аздаблялі выпаленымі ўзорамі. Вырабамі мэблі з лазы славіліся майстры Магілёва, Гомеля, Суража (Віцебскі р-н), кузаваў — Давыд-Гарадка (Столінскі р-н), Лахвы (Лунінецкі р-н). З саламяных жгутоў, пераплеценых лазой, выраблялі шыяны, карабы, сявенькі, кублы, гарцы; з саломы плялі шкатулкі, цацкі, сумкі, капелюшы (гл.Саломка мастацкая). З сасновай лучыны (дранкі) выраблялі посуд на садавіну і гародніну, карабы для пераноскі сена (Паазер’е), з бяросты — заплечныя кашалі для збору грыбоў, сумкі, вярэнькі (Палессе), ёю ж апляталі ганчарны посуд для малака і малочных прадуктаў (берасцянкі). З рагозу (пераважна на Палессі) выраблялі лёгкія, эластычныя сумкі і кашолкі. Дробныя вырабы: каробачкі для рукадзелля, карзінкі, сумачкі, фруктоўніцы — плялі з карэньчыкаў хваёвых дрэў, арэшніку. З лыка, вяровак плялі лапці, са скуры дэталі конскай вупражы, бізуны. Узоры П. вызначаюцца прыгожым шахматным, спіральным, дыяганальным малюнкам. Вял. пашырэнне мела П. з тэкстыльных матэрыялаў: нітак, шнуроў, вяровак і інш.Найб. простым прыёмам з’яўляецца віццё (суканне) — злучэнне дзвюх ці болей пасмаў у шнур. Суканыя шнуры і вяровачкі выкарыстоўваліся як дэкар. элементы на адзенні (разнастайныя нашыўкі), абрусах, ручніках (для кутасоў, махроў). З каляровых нітак вілі шнуркі для завязак на адзенні і паяскоў. Плоскія пляцёнкі з трох (у выглядзе касы) і больш нітак выкарыстоўвалі для вырабу паясоў, завязак, шнуркоў, нашывак на адзенне. Больш складаны від пляцення засн. на выгінанні суцэльных нітак у петлі, якія пераплятаюцца паміж сабой удоўж і ўпоперак (вязанне). Разнастайныя рэчы утылітарнага і маст. характару вырабляліся ў тэхніцы вузельчыкавага П. — завязвання вузлоў рознай канфігурацыі. З дапамогай чаўнака (ігліцы) і дошчачкі вязалі рыбацкія сеткі (Паазер’е). Такім чынам сплеценыя сеткі, нацягнутыя на раму, прызначаныя для абрусаў, сурвэтаў, пакрывалаў, аздаблялі вышыўкай насцілам ці крыжыкам з каляровых шарсцяных нітак. З развіццём прамысловасці П. захоўваецца як від дэкар.-прыкладнога мастацтва і займае значнае месца ў маст. прамысловасці рэспублікі. Сурвэткі, абрусы, лазовыя кошыкі на садавіну і гародніну, цукерачніцы, хлебніцы, саламяныя капелюшы, шкатулкі і інш. плеценыя вырабы выпускаюць ф-кі маст. вырабаў. Некат. вытв. аб’яднанні вырабляюць мэблю з лазы. Шырокую папулярнасць набыло вузельчыкавае П. — макрамэ. Найб. вядомыя бел. майстры П.: Т.Агафоненка, К.Арцёменка, А.Белановіч, С.Галанчанка, В.Гаўрылюк, Л.Главацкая, М.Кулак, Н.Ліцюк, Л.Лось, У.Лук’янец, Г.Сапун, Л.Скрыпнічэнка, В.Сташкевіч, Т.Федаркова і інш.
Літ.:
Беларусы. Т. 1. Прамысловыя і рамесныя заняткі. Мн., 1995;
Сахута Я. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.
Я.М.Сахута.
Да арт.Пляценне мастацкае. Саламяны посуд. 1-я пал. 20 ст. Цэнтральная Беларусь.Да арт.Пляценне мастацкае. Т.Агафоненка. Маска «Казёл». 1978.Да арт.Пляценне мастацкае. Посуд з сасновай лучыны. Вёска Шахноўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобл. 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
віша́р
1. Топкае балота, дзе траву косяць толькі па лёдзе або яна там зазімоўвае (Пар., Слаўг., Стол.Араш. 90). Тое ж ві́шар (Ст.-дар.), віш (Глуск.Янк. I, Сал., Стол.), віша́ (Чырв.-слаб.), вішэр (Драг.).
2. Трава ў выглядзе мурагу, якая не трэцца (Рэч.).
3. Месца на беразе, у затоцы, дзе ляжыць сухая балотная трава, рознае смецце пасля разводдзя (Драг.).
4. Благое балотнае сена (Драг., Пух.Шат., Сядл.Бес. 302).
□в. Вішар Калінк., ур. За Вішаром (поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг., Віш — частка в. Зімніца Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Ля́мец1, ляме́ц, ля́мац, ля́мяц, ля́міц, ле́мыц, ля́мэць ’тоўсты, шчыльны матэрыял, звалены з воўны, шэрсці’ (ТСБМ, Грыг., Гарэц., Уладз., Нас., Шат., Касп., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’пракладка з лямцу ў хамуце пад хамуцінай’, ’лёгкая пракладка з саломы ці лямцу пад клешчамі’, ’падхамутнік’, ’потнік’, ’від хамута’ (Маслен., Бяльк., Нас., Сл. ПЗБ, Касп.), ’лямка, шляя’ (Др.-Падб.), ’ярмо, цяжкая работа’ (Мат. Гом.), ’ільняны або саламяны абруч, на які паляшучкі накручвалі валасы’ (Малч., Тарн., Маш., Сержп. Грам.; мазыр., Шпіл.), ля́мцы ’непрычасаныя валасы’ (клец., Нар. лекс.), ’каўтун’ (Мат. Гом.), ля́мчыцца ’збівацца ў камяк, каўтуны’, ля́мчыць ’валіць воўну’ (Нас.; КЭС, лаг.; ТСБМ, ТС), ля́мец ’пласт гною, сена і інш.’ (жытк., Нар. словатв.; ТС). Укр.ля́мець, рус.ля́мец ’тс’, польск.lamec ’тс’, lemiec, чэш.límec, lémec ’каўнер’. Няясна. Фасмер (2, 551) рус. лексему выводзіць з польск.lemiec ’каўнер’, адкідаючы версію Бернекера (1, 700), які ўзводзіць гэту лексему да франц.lame ’палоска, тонкі дрот’. Слаўскі (4, 39) дапускае бел. мову ў якасці крыніцы для запазычання з польск.lamiec або з ням.Lahn‑tresse ’стружка, галун з шоўку’. Карловіч (Wyr. obce, 335) і Брукнер (290) лічаць крыніцай с.-в.-ням.lîm ’рамка, аблямоўка’. Махэк₂ (326) лічыць роднасным (да чэш.lem ’тс’) грэч.λῶμα ’аблямоўка’.
Ля́мец2 ’гультай’ (Мат. Гом.). У выніку семантычнага пераносу з ля́мец1.