Які не мае прапіскі дзе‑н. — Бачыш, усё-такі нешта пранюхалі. Толькі невядома, каго.. [следчы і паліцэйскія] шукалі: Жадзейку ці непрапісанага Сяргея? — з пытаннем да ўсіх звярнулася Эма.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несумяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які не можа існаваць, спалучацца з чым‑н. Часам сутыкаліся паміж сабою прынцыпова несумяшчальныя пункты погляду, розныя арыентацыі, неаднолькавае разуменне шляхоў развіцця беларускай літаратуры.Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядобранадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які не заслугоўвае даверу ў палітычных адносінах. // У дарэвалюцыйнай Расіі — такі, што выклікаў ва ўрадавых колах падазрэнні ў спачуванні рэвалюцыйным ідэям, прыналежнасці да рэвалюцыйнай арганізацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўва́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і няўважлівы. За няўважныя адносіны да спраў Начальнік агранома школіў.Корбан.[Антон Паўлавіч:] Вось вырасце.. [хлопчык] і не будзе такі няўважны і жорсткі, як бацька...Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталя́р, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па тонкай і дэтальнай апрацоўцы драўніны і вырабах з яе. — Хто гэта? — спытаўся я. — Сталяр сякі-такі, — адказаў Мікола. — Вокны робіць у нас.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уда́лечы, прысл.
Абл. Удалечыні. Усё ўдалечы зацягнула дымам.Мележ.А трава высокая, густая, Не акінуць вокам луг такі, То бяжыць і ўдалечы знікае, То падходзіць блізка да ракі.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фра́ер, ‑а, м.
Разм.пагард. Пра франтаватага, пустога чалавека. [Сяргей:] — І мой сябрук, Толька Авераў, таксама цяпер дома. — Толька? — Ага. Там такі, пішуць, фраер, зямлі пад сабой не чуе.Ракітны.
[Ад ням. Freier — жаніх.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпе́гаўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да шпега, належыць шпегу; такі, як у шпега. Гаспадыня злаўмысна прачыніла дзверы, і ў вузкай шчыліне блішчаў агеньчык яе шпегаўскіх вачэй.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
amiss
[əˈmɪs]1.
adv.
недала́ду; няпра́вільна, ня так, як трэ́ба, ня ў час
something is amiss — не́шта недала́ду
2.
adj.
няла́дны; неадпаве́дны; не такі́, як трэ́ба; няпра́вільны
•
- go amiss
- happen amiss
- take amiss
- think amiss
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
фарма́льны
(лац. formalis)
1) звязаны з формай, уласцівы форме (напр. ф-ае значэнне слоў);
2) афіцыйны, законны, зроблены па форме (напр. ф-ае абвінавачанне);
3) зроблены для прыліку, такі, дзе захавана толькі знешняя форма (напр. ф. падыход да справы).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)