шалпата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча і шалпаце́ць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; незак.

Разм. Шамацець, шавяліцца. [Пашкевічус:] — Чую, нехта шалпоча каля сянец, а ў мяне ўжо і сэрца захаланула... Броўка. На абамшэлым камлі бярэзіны зверху ўніз шалпацеў шылаваты караткахвосты, як маладое птушаня, попаўзень. Адамчык. Шалпаціць пад лёгкім ветрам трапяткая ліст[от]а асіны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nurtować

nurtowa|ć

незак.

1. цячы; віраваць;

2. перан. хваляваць; турбаваць;

~ło mnie uczucie niepewności — мяне турбавала пачуццё няпэўнасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pokręcić się

pokręci|ć się

зак.

1. пакруціцца;

2. заблытацца; пераблытацца;

coś mi się ~ło — у мяне ўсё пераблыталася

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przyplątać się

przypląta|ć się

зак. прыблытацца; прычапіцца;

~ło mi się jakieś choróbsko — да мяне прычапілася нейкая хвароба (трасца)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

cieszyć

cieszy|ć

незак.

1. радаваць; цешыць;

bardzo mnie to cieszyć — мяне гэта вельмі радуе (цешыць);

2. уст. суцяшаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

блы́таць несов.

1. пу́тать, спу́тывать;

б. ні́ткі — пу́тать (спу́тывать) ни́тки;

2. (о понятиях) сме́шивать, меша́ть;

3. (говорить, рассказывать неточно) пу́тать;

не ~тайце, гавары́це ясне́й — не пу́тайте, говори́те ясне́е;

4. (сбивать с толку) пу́тать;

ён мяне́ блы́тае — он меня́ пу́тает;

5. (вмешивать) впу́тывать;

не ~тайце мяне́ ў гэ́ту спра́ву — не впу́тывайте меня́ в э́то де́ло;

6. (обознаваться) пу́тать;

яны́ так падо́бны, што іх заўсёды блы́таюць — они́ так похо́жи, что их всегда́ пу́тают;

◊ б. сляды́ — замета́ть следы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wéh, wéhe

1. a хво́ры; балю́чы (пра пачуцці);

ich hábe éinen ~en Fínger у мяне́ балі́ць па́лец

2. adv балю́ча;

~ tun* прычыня́ць боль; рабі́ць балю́ча;

mir tut der Kopf ~ у мяне́ балі́ць галава́

3.int:

o ~! ах!;

über j-n ~ rúfen* галасі́ць над [па] кім-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

поми́мо предлог с род.

1. апрача́, апро́ч, акрамя́ (каго, чаго);

поми́мо всего́ про́чего апрача́ (апро́ч, акрамя́) усяго́ і́ншага;

2. (минуя) без (каго, чаго);

э́то соверши́лось поми́мо меня́ гэ́та зрабі́лася без мяне́ (без майго́ ве́дама, удзе́лу).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

runny [ˈrʌni] adj.

1. цяку́чы, ва́дкі;

a runny paste ва́дкая па́ста;

The butter got runny in the sun. Масла растапілася на сонцы.

2. мо́кры (пра нос, вочы і да т.п.);

I have a runny nose. У мяне насмарк.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

упіса́ць, упішу, упішаш, упіша; зак., што.

1. і каго. Уключыць у які‑н. спіс, запісаць куды‑н. [Пніцкі:] — Чаму мяне не ўпісалі ў сталярную брыгаду? Я сталяр — здаецца, не ўломак які. Чорны. [Галынскі:] — Але я ж проста не ўмею гаварыць, які ж з мяне дакладчык? Вы, Павел Андрэевіч, відаць, па злосці мяне ў дакладчыкі ўпісалі. Галавач.

2. Уключыць у напісаны тэкст што‑н. дадатковае. Упісаць прапушчаныя словы. // перан. Унесці ўклад у што‑н. Не адну гераічную старонку ў летапіс грамадзянскай вайны ўпісала беларуская моладзь. Шкраба. Яшчэ адну радасную надзею ўпісаў у біяграфію даяркі юбілейны год. «Работніца і сялянка».

3. Спец. Начарціць адну фігуру ўнутры другой з захаваннем пэўных умоў. Упісаць трохвугольнік у акружнасць.

4. перан. Арганічна ўключыць у акаляючае асяроддзе, не парушыць гармоніі з чым‑н. Новыя вароты. Новая брамка. Новыя пафарбаваныя аканіцы. Усё гэта аздобіла старую хату, упісала яе ў ансамбль вуліцы, дзе большасць хат — новыя. Шамякін.

5. Разм. З апетытам з’есці што‑н. Упісаць булку.

•••

Упісаць новую старонку ў што — зрабіць што‑н. новае, знамянальнае ў якой‑н. галіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)