Валанты́р ’бадзяга, лодыр’ (Нас.). Магчыма, н устаўны гук, як у валанцуга < валацуга (КСП). Тады валантыр < валатыр, якое ў сваю чаргу да волат і суфікса ‑ыр. Адносна такой суфіксацыі гл. SP, 2, 28. Шанскі (1, В, 151) адзначае, што гэта слова ў формах валентир, волунтер, волунтир (< англ.volunteer ’добраахвотнік’) здаўна ўжывалася ў рускай мове. Не выключана, што адна з іх захавалася ў беларускай мове, набыўшы негатыўнае значэнне пад уплывам збліжэння з валачыцца, валэндацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асаблі́вы. Рус. устар. особливый, укр.особливий, ст.-бел.особливый (Булахаў, Працы IM, 7, 151); Бярында прыводзіў особли́вый як тлумачэнне для особный. Польск. (з 1428) osobliwy, чэш., славац. устар. osoblivý, в.-луж.wosobliwy. Утворана з суф. ‑лів‑ ад праслав. (зафіксаванага ў стараславянскай) *osobь ’асобна’ (гл. асоба); гэты суфікс найбольш пашыраны ва ўсходнеславянскіх мовах, хаця сустракаецца і ва ўсіх славянскіх мовах; няма пераканаўчых падстаў сцвярджаць запазычанасць беларускай формы з польскай ці рускай або наадварот.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бес ’чорт’. Гэта слова зафіксавана толькі ў Інстр. II, 115. Нас., Касп., Шат. і іншыя слоўнікі яго не знаюць. Таму можна меркаваць, што на беларускай тэрыторыі яго няма. Таксама не прыводзіць беларускага слова і Трубачоў, Эт. сл., 1, 88–91. Паколькі прасл.běsъ з (і вытворныя) вельмі архаічная лексема, адсутнасць яе ў бел. мове сведчыць аб даволі ранняй яе замене лексемай čьrtъ. Да складанай праблематыкі, звязанай з běsъ, гл. Трубачоў, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́бак ’невялікая пасудзіна для піцця’ (ТСБМ, Касп., Шат., Сцяц. Нар., Сержп. Грам., Сцяшк., Дразд., КЭС, лаг., Бяльк., Р. В., З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Укр.кубок, рус.кубок ’тс’, польск.kubek, н.-луж.kubk ’тс’ да куб (гл.). Рэканструкцыя kǫbъ дазваляе думаць аб запазычанні польск.kubek з беларускай або ўкраінскай мовы. Увогуле надзвычай слабая зафіксаванасць гэтай лексемы выклікае сумненні ў яе спрадвечным характары, хаця эвентуальная крыніца запазычання не знойдзена (параўн. Слаўскі, 3, 295).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахулі́ць ’даручыць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да па‑ і рус., ц.-слав.хулити ’абвінавачваць, ганіць, знеслаўляць’, хула ’паклёп, абгавор’, якія, аднак, на беларускай тэрыторыі набылі працілеглае значэнне, параўн. хула табе, Божа ’хвала, слава’ (Касп.) < прасл.xula (xuliti), роднаснае з xvala < і.-е.*sou-l-: su̯‑ō‑l‑ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 115), гл. хваліць. У б.-каш.пахуліць таксама маецца перанос значэння ў станоўчы рэгістр ’даручыць, дазволіць (пільнаваць сад)’ (гл. крыніцу).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ра ’маленькая адтуліна на скуры, сітавіна, кіпра’ (РБС). Запазычана ў славянскія мовы, у тым ліку іншыя еўрапейскія з лац.porus < грэч.πόρος ’шлях праз нешта, праход’ (Махэк₁, 384), магчыма, праз ням.Pore ’маленькая адтуліна на скуры’ (Сной, 472), рус.по́ра, польск.pora, чэш.pór, славен.pora ’тс’, літ.porà ’тс’. У беларускай, імаверна, праз рускую, дзе праз нямецкую (з XVIII ст.) (Фасмер, 3, 328; Цыганенка, 318). Роднаснае лац.porta ’вароты’, portus ’порт, гавань’ (Цыганенка, 318).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Просціра, простіра ’прасціна’ (?) (маг., Шн.; Карскі, Труды, 313). Відаць, захаванае ст.-бел.простира ’прасціна; кавалак тканіны’, што ўжывалася паралельна з простирадло ’тс’ і простица ’тс’. Верагодна, утварэнне ад дзеяслова *прасціраць ’распасціраць’, ад якога гэта было б рэгулярным дэрыватам з суф. ‑а, аднак у гэтай форме на беларускай тэрыторыі ён невядомы. Адаптаваны паланізм? Параўн. прасціра́ла ’прасціна’ (Ласт.) з польск.prześcieradło ’тс’, укр.простира́ло ’тс’ (паводле ЕСУМ, 5, 606, узыходзіць да *prostira(d)lo).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́чык ‘гаршнеп’ (Касп.). Рус.сту́чік, сту́чек ‘тс’, якое Даль (1, 80; 4, 349) падае з паметай “польск.”, верагодна, маючы на ўвазе “польскія”, г. зн. заходнія губерні, у польскіх крыніцах слова не знойдзена. У беларускай самастойнае ўтварэнне ад сту́каць, таму што крык гэтай птушкі ў перыяд такавання падобны на “стук копыт по плотно утрамбованной дороге” (Жизнь Животных, т. 5. М., 1970, с. 301), параўн. таксама рус.подкопытник ‘гаршнеп’; гл. Антропаў, Назв. птиц, 367–368.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Танцюры́стка ’танцорка’ (Мат. Гом.), танцюрі́ст ’танцор’ (кам., ЖНС). Параўн. укр.танцю́ристка, танцюри́ст ’хто добра танцуе’, што паводле ЕСУМ (5, 516), вытворныя ад танцю́ра ’тс’, адкуль і назва грыбоў танцю́рка ’мухамор’, што адлюстроўвае іх знешні выгляд (на доўгай тонкай ножцы), параўн. папярэднія словы, гл. Арэальныя ўтварэнні, звязаныя з украінскай мовай, паколькі для беларускай мовы ўтварэнні на ‑ура (‑юра) і -іст (‑ыст) для характарыстыкі асоб нехарактэрны, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 70; Саевіч, Derywacja, 401, 409.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРЛО́Ў (Дзмітрый Аляксеевіч) (26.9.1903, Масква — 18.6.1969),
акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1940). Праф. (1961). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1925). У 1936—51 акцёр і рэжысёр Дзярж.рус.драм.т-ра Беларусі. У 1948—69 выкладаў у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, дасканалага прафес. майстэрства: Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), цар Фёдар Іаанавіч (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Чайка («Што пасееш, тое і пажнеш» В.Палескага). Пастаноўкі Арлова вызначаліся тэатр. культурай, раскрыццём аўтарскай задумы твора: «Дзядзя Ваня» А.Чэхава (1949), «Шалёныя грошы» А.Астроўскага (1961) і інш. Здымаўся ў кіно («Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы» і інш.).
Літ.:
Вішкароў Б. Акцёр, рэжысёр, педагог (Дз.А.Арлоў) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960;
Бурьян Б., Лисневский И. На театральных перекрёстках. Мн., 1967.