МО́ДЭНА (Modena) Густава (13.2.1803, г. Венецыя, Італія — 20.2.1861),
італьянскі акцёр, адзін з заснавальнікаў рэаліст. школы акцёрскага мастацтва. З 1824 выступаў у трупах розных антрэпрэнёраў, у 1843 стварыў уласную трупу. Садзейнічаў рэфармаванню італьян.т-ра, станаўлення нац. драматургіі. Творчасць склалася пад уплывам ідэй адраджэння незалежнасці і ўсталявання рэсп. ладу ў Італіі. Ролі вызначаліся гераічна-рамантычнай прыўзнятасцю, выкрывальным пафасам: Паала («Франчэска да Рыміні» С.Пеліка), Адэльгіз («Адэльгіз» А.Мандзоні), Брут, Саул, Філіп, («Брут», «Саул», «Філіп» В.Альф’еры), Магамет («Магамет» Вальтэра) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЙС (Pais) Эторэ (27.7.1856, г. Борга-Сан-Дальмаца, Італія — 28.3.1939),
італьянскі гісторык антычнасці. Вучань Т.Момзена. Праф.стараж. гісторыі ва ун-тах Палерма (1886—89), Пізы (да 1899), Неапаля (да 1904), Рыма (да 1931). Аўтар прац па гісторыі Стараж. Рыма, у якіх крытыкаваў рым. традыцыю, сумняваўся ў гістарычнасці царскага і раннерэспубліканскага перыядаў (да 3 ст. да н.э.) у Рыме. На яго думку, рымляне не ведалі сапраўдных гіст. паданняў, родавых летапісаў, а ранняя рым. традыцыя склалася нібыта пад уплывам грэч.гіст. апавяданняў і рым. драмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛЬМАСтарэйшы,
Пальма Век’ё (Palma Vecchio; сапр.Негрэці; Negretti) Якопа (каля 1480, Серына, каля г. Бергама, Італія — 30.7.1528), італьянскі жывапісец; прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу эпохі Высокага Адраджэння. Вучыўся ў Дж.Беліні. Зазнаў уплывы Джарджоне, Тыцыяна, Л.Лота. Творы вызначаюцца мяккай, насычанай колеравай гамай, ідылічнасцю пейзажных фонаў, жыццярадаснасцю персанажаў: «Адам і Ева» (да 1512), «Тры сястры» (каля 1515—18), «Сустрэча Іакава і Рахілі» (каля 1520) і інш. Аўтар алтара царквы Санта-Марыя Фармоза ў Венецыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНКО́НІ (Ronconi) Джорджа (6.8.1810, г. Мілан, Італія — 8.1.1890),
італьянскі спявак (барытон), адзін з буйнейшых спевакоў 19 ст. Спяваць вучыўся ў бацькі Д.Ранконі. На опернай сцэне дэбютаваў у 1830. Выступаў у Італіі і інш. краінах, у т. л. ў Расіі (1851—55, 1858—59). Яго выкананне вылучалася віртуозным вак. майстэрствам, выразнай фразіроўкай, тэмпераментам. Сярод партый: Рыгалета, Навухаданосар (у аднайм. операх Дж.Вердзі), лорд Генрых Эштан («Лючыя ды Ламермур») і Дулькамара («Любоўны напітак», абедзве Г.Даніцэці), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЮТА́ЦІ (Salutati) Калуча (16.2.1331, Стыньяна, каля г. Пістоя, Італія — 4.5.1406),
італьянскідзярж. дзеяч, гуманіст. Паводле адукацыі натарыус. Вучань і паслядоўнік Ф.Петраркі. У 1375—1406 канцлер Фларэнційскай рэспублікі, дзе ўзвёў гуманізм у ранг афіц.дзярж. ідэалогіі. Адыграў вял. ролю ў арганізацыі гуманіст. гурткоў, збіранні і вывучэнні ант. рукапісаў. У шматлікіх трактатах абараняў свабоду волі чалавека, выступаў супраць саслоўных прывілеяў, адмаўляў правы рым. пап на свецкую ўладу, крытыкаваў заганы духавенства, адстойваў рэсп. свабоды, абгрунтоўваў права падданых забіць тырана, але апраўдваў сац. няроўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭСКАБА́ЛЬДЗІ (Frescobaldi) Джыралама (хрышчаны, верагодна, 12.9.1583, г. Ферара, Італія — 1.3.1643),
італьянскі кампазітар, арганіст. З 1604 спявак і арганіст кангрэгацыі «Санта-Чэчылія», з 1608 (з перапынкам) арганіст сабора св. Пятра ў Рыме. Творы Ф. — пераход ад строгай хар. поліфаніі 15—16 ст. да новых інстр. поліфанічных форм. Заснавальнік італьян. арганнай школы (пазней яго наз. «італьян. Бахам»); значная яго роля ў фарміраванні фугі. Аўтар твораў для аргана (рычэркары, канцоны, такаты. фантазіі, капрычыо), клавесіна (такаты, партыты); 2 мес, магніфіката і інш. духоўных твораў, мадрыгалаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮВА́РА (Juvara, Juvarra) Філіпа (27.3.1678, г. Месіна, Італія — 1.2.1736), італьянскі архітэктар; прадстаўнік позняга барока. Вучыўся ў Рыме (1703—14) у арх. К.Фантаны. Працаваў пераважна ў г. Турын, а таксама ў Партугаліі і Іспаніі. Пабудовы Ю. вылучаюцца веліччу форм, спалучэннем павялічанага па маштабе «каласальнага» ордэра з класічнай выразнасцю дэталей і прамалінейнасцю планаў: фасад і лесвіца Палацца Мадама ў Турыне (1718—21), комплекс кляштара Суперга (1714—31), палац Ступініджы (1729—33; абодва каля Турына). Іл.гл. да арт.Турын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
натру́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Стаміцца, прыйсці ў хваравіты стан (ад працяглай або цяжкай працы, хады і пад.). Не забуду братэрскі я поціск Загрубелых прасоленых рук, Што натрудзіліся на спякоце... Будзь здароў, італьянскі наш друг!Панчанка.// Папрацаваць многа, да стомы. [Люба:] — Большай пакуты [раджаць] мусіць на свеце няма. Але ў мяне гэта было таму, што я крыху не данасіла, я натрудзілася страшэнна была.Чорны.Не да сустрэч і забаў вечарамі, калі так натрудзішся за дзень, што кожная часцінка цела патрабуе спачыну.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕРНАРДЗІ́Н (Bernardin) Занобія дэ Джыеноціс (канец 15 ст. — 1541),
італьянскі архітэктар, скульптар. У 1520 па запрашэнні вял.кн.ВКЛ Жыгімонта I Старога працаваў у Кракаве на буд-ве капліцы-маўзалея; стварыў шэраг надмагілляў князёў Мазавецкіх у Варшаўскай кафедры, канцлера Крыштофа Шыдлавецкага і яго дачкі ў калегіяце ў Апатаве і інш. З 1534 разам з Джавані Цыні будаваў Ніжні замак і перабудоўваў кафедральны касцёл у Вільні. Выканаў надмагілле канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда (1539—41, Віленскі кафедральны сабор).
А.К.Лявонава.
З.Бернардзін. Фрагмент надмагілля А.Гаштольда ў кафедральным саборы ў Вільні. 1539— 41.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВА́РДЗІ, Гуардзі (Guardi) Франчэска (хрышчаны 5.10.1712, г. Венецыя, Італія — 1.1.1793), італьянскі жывапісец, пейзажыст. Прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу. Знаходзячы натхненне ў простых матывах паўсядзённага жыцця горада, яго залітых сонейкам дворыках, каналах, шматлюдных набярэжных, Гвардзі стварыў новы тып пейзажу, адзначанага паэтычнасцю зрокавых уражанняў («Венецыянскі дворык», «Рыо дэі Мендыканці. Венецыя», «Архітэктурная фантазія» і інш.). Яго жывапісная манера вызначаецца віртуознасцю, мігатлівасцю колеравых плям, якія тонка імітуюць рух паветра і святла.