Бонова́ты ’буяніць’ (палес., Клім., 22). Мяркуем, што гэта слова (праўда, крыху з іншай фанетыкай) таго ж паходжання, што і бунава́ць ’сварыцца, лаяць, шумець і г. д.’ (гл.), якое мае адпаведнасці ва ўсх.-слав. і паўд.-слав. мовах. Гукапераймальнае (Бернекер, 101; Фасмер, 1, 241; Рудніцкі, 255–256).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́рхам, прысл.
1. Седзячы на кані, спусціўшы ногі па абодва бакі яго; седзячы на кім‑, чым‑н., як на кані. [Ладынін:] — Хочацца прабегчы па разоры паміж жытам, праехаць верхам на кані...Шамякін.Па аслах, мулах і вярблюдах мараканскія сяляне ездзяць верхам і перавозяць грузы.В. Вольскі.
2. Зверху, па версе. Агонь імкліва пашырыўся і ўзляцеў на верхавіны ялін і соснаў — і пайшоў шумець нізам і верхам.Шчарбатаў.
•••
Верхам сесцінакагогл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sáusen
vi
1) шуме́ць, свіста́ць; (пра вецер і г.д.)
die Óhren ~ mir — у мяне́ шумі́ць у вуша́х
2) (s) імча́цца, ляце́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
шчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; незак.
1. Спяваючы, утвараць гукі, падобныя на шчэбет (пра птушак). А бульбу садзяць, калі ўжо зусім цёпла, калі цвітуць сады, шчабечуць ластаўкі.Брыль.Пад вільчыкам дома шчабяталі ластаўкі.Даніленка.
2.перан. Хутка, бесперастанку гаварыць (звычайна пра дзяцей, жанчын). — А ведаеш, тата, — шчабятала дзяўчынка на руках у Міколы. — Ты паедзеш, а да мяне сёння цёця Ната прыйдзе.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гудзе́ць ’гусці’ (БРС, Нас.), ’гудзець’ (Касп., Бяльк.), гуд ’гудзенне’ (БРС). Рус.гуде́ть, таксама ’плакаць’, ’іграць на гуслях, шумець’, укр.гудіти, чэш.housti, серб.-харв.гу́дјети і г. д. Прасл.*gǫděti, таксама *gǫsti. Роднасныя формы літ.gaũsti ’гучаць, гусці’. Гл. Фасмер, 1, 470–471; Бернекер, 1, 341; Траўтман, 80; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 80, 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
huczeć
hucz|eć
незак. гусці, шумець;
w piecyku wesoło ~y ogień — у печы весела гудзе агонь;
w głowie ~y — у галаве шуміць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Гамані́ць ’гаварыць, нагаворваць’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк.). Рус.гомони́ть ’крычаць, шумець’, укр.гомоні́ти. Параўн. далей польск.gomonić się ’сварыцца; быць не ў ладах’, славац.homoniť ’шумець, крычаць’. Слав. дзеясловы лічацца вытворнымі ад *gomonъ (зах.-слав. і ўсх.-слав. словы); параўн. бел.го́ман ’размова, шум, крык’, укр.го́мін, славац.дыял.homon, польск.gomon і г. д. Сама лексема *gomonъ, паводле Слаўскага (1, 315–316), знаходзіцца ў этымалагічнай сувязі з усх.-слав.*gomъ: *gamъ ’галас, шум’ (параўн. гам ’крык, шум’). Меркаванні аб далейшых сувязях гэтага этымалагічнага гнязда гл. у Слаўскага (там жа). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 436; Шанскі, 1, Г, 125–126. Да гэтага сямейства слоў адносіцца і гамана́ (Сцяшк. МГ) (адносна словаўтварэння гэтага апошняга параўн. гавара́ ’гутарка, гаварэнне, мова’), далей гамо́нка ’пагалоска’ (БРС), ’размова’ (БРС, Шат., Касп., Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бурды́к! ’бух, шась’, бурды́хнуцца ’ўпасці’ (Бяльк.). Параўн. рус.бурды́чить ’дабрадушна бурчаць’, бурдыха́ться ’борацца, дужацца’, бурде́ть ’быць незадаволеным; бурчаць’; ’шумець (пра камароў)’. Параўн. яшчэ бел.бурды́ль, бурды́ц! Можна вылучыць гукапераймальную аснову бурд‑, якая дала шмат утварэнняў з рознымі суфіксамі. Параўн. з іншых моў: чэш.burda ’чалавек, што вельмі шуміць’, brduc! ’бух!’, польск.дыял.brduc! (гл. Махэк₂, 66, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пустагра́к (pustohräk) ’чалавек ні да чога не здатны; непрыдатная рэч; самахвал, хвалько’ (Чач.). Чачот (там жа) адносіць да грак (“gawron, ptak”), відаць, пад уплывам слоў тыпу сіваграк ’від птушкі’; параўн., аднак, бранск.пустогряка ’гультай’, рус.дыял.пустограй ’балбатун, насмешнік’, пустограйничатъ ’гультаяваць’, што дазваляе суаднесці з пусты ’непатрэбны, несур’ёзны’ і граць ’гуляць’ або гракаць ’шумець, крычаць’ (< *grajatH).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэпта́ці ’нагаворваць’ (Нар. сл.). Укр.ропта́ти ’шумець’, рус.ропта́ть ’шумам выказваць незадаволенасць’, н.-луж.ropotaś ’грымець, грукатаць’, в.-луж.ropotać ’тс’, чэш.reptati, славац.reptať, славен.ropotáti ’грымець, грукатаць’, серб. і харв.ро̀птати ’выказваць незадаволенасць’, ст.-слав.ръпътати ’тс’. Прасл.*ropot‑ разам з *rъpъt‑ гукапераймальнае; параўноўваюць яшчэ з ст.-інд.rápati ’балбоча’ (Фасмер, 3, 502). Гл. яшчэ раптаць.